У мунтжакаў з Гродзенскага заапарка нарадзілася дзіця
У ноч з 24 на 25 красавіка ў сям'і кітайскіх мунтжакаў Алежака і Воленькі здарылася папаўненне: у іх нарадзілася цудоўная малеча, паведамляюць у Гродзенскім заапарку.
У пары гэта ўжо другое дзіцяня. У верасні мінулага года ў гродзенскіх мунтжакаў нарадзіўся першынец — самачка Эла.
Цяпер жа, праз сем месяцаў, на свет з'явілася яшчэ адна самачка, якой супрацоўнікі заапарка далі імя Лёля.
Кітайскі мунтжак — від аленяў-мунтжакаў, шырока распаўсюджаны ў паўднёва-ўсходнім Кітаі і на Тайвані. Таксама ён быў завезены ў Бельгію, Нідэрланды і Вялікабрытанію (Паўднёвая Англія), дзе жыве ў натуральных умовах.
Чытайце таксама:
У Іспаніі затрымалі пару, якая прадавала рэдкіх катоў з Беларусі
35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку
Маладыя бацькі ў 100 гадоў. У пары галапагоскіх чарапах упершыню нарадзіліся дзеці
Глядзіце, які незвычайны папугай жыве ў Гродзенскім заапарку
У Гродне патлумачылі, чаму лісы сталі часцей заходзіць у горад. Ці шмат сярод іх шалёных?