БЕЛ Ł РУС

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

5.05.2025 / 16:23

Nashaniva.com

Аўтар тэлеграм-канала «Минск и минчанин» наведаўся ў адкрыты тыдзень таму гандлёва-забаўляльны цэнтр «Авіямол» у жылым комплексе «Мінск-Свет», і выклаў фотаздымкі адтуль. Уражанні ў яго супярэчлівыя. 

«Унутры ён выглядае значна цікавей, чым звонку, але памер гандлёвага цэнтра абсалютна нялюдскі», — піша блогер.

Паводле яго слоў, «да гіпермаркета на ніжнім узроўні трэба натуральна ісці па паказальніках», прытым нават іх стваральнікі разумеюць, мяркуючы па размешчанымі імі напрыканцы шляху банеры, які гэта «лагістычны подзвіг».

«Упэўнены, ГЗЦ будзе суперпапулярным сярод жыхароў раёна, напоўніцца арандатарамі і стане месцам прыцягнення, але я паспрабую пазбягаць менавіта з-за памераў, якія палохаюць», — робіць выснову аўтар допісу.

Чытайце таксама:

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?

У «Мінск-Свеце» адкрылася першая крама ў ГЗЦ Avia Mall

Стала вядома, калі нарэшце з'явіцца жыццё ў ГЦ Avia Mall у Мінску

Каментары да артыкула