БЕЛ Ł РУС

Банкі абавязалі дзяліцца з падатковай звесткамі пра пакупкі на замежных маркетплэйсах

5.05.2025 / 16:8

Nashaniva.com

Банкі і некаторыя іншыя арганізацыі цяпер павінны перадаваць падаткавікам даныя пра выдаткі беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах. Адпаведная пастанова Міністэрства па падатках і зборах Беларусі запрацавала 1 мая.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Цяпер банкі абавязаныя перадаваць падатковым органам інфармацыю пра грашовыя пераводы за мяжу за тавары і паслугі, аплачаныя ў інтэрнэце, выкарыстоўваючы спецыяльна распрацаваную форму. Гэтае ж патрабаванне распаўсюджваецца на працэсінгавыя цэнтры, аператараў і ўладальнікаў плацежных сістэм, якія павінны паведамляць звесткі, заснаваныя на выкарыстанні банкаўскіх картак.

У форме справаздачнасці неабходна пазначаць, між іншым, колькасць праведзеных плацяжоў, іх агульную суму і валюту.

Акрамя таго, у пастанове Міністэрства па падатках і зборах утрымліваюцца інструкцыі для аператараў сувязі: аператары электрасувязі і інтэрнэт-правайдары павінны падаваць звесткі пра аказанне электронных паслуг, а таксама пра дыстанцыйны продаж тавараў замежнымі кампаніямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі або іншымі замежнымі падаткаплацельшчыкамі.

Чытайце таксама:

Wildberries пашырае кур'ерскую дастаўку за межы Мінска 

Крупнейшие маркетплейсы будут продавать белорусские холодильники

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі лагатып моднага брытанскага брэнда

Чаму «Мегатоп» закрыў свае крамы ў Расіі

Каментары да артыкула