БЕЛ Ł РУС

Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага летась па памілаванні

30.04.2025 / 22:39

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што ў жніўні 2024 года на волю выйшаў палітвязень з Гомеля Яўген Емяльянаў. Ён быў асуджаны 17 кастрычніка 2023 года, а выйшаў на свабоду праз памілаванне, даведалася «Гомельская вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Асноўным абвінавачваннем супраць Яўгена Емяльянава была ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Акрамя таго, яго прызналі вінаватым яшчэ і ў распальванні варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) ды садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). 

Прысуд Яўген Емяльянаў адбываў у калоніі № 17 у Шклове. 22 снежня 2023 года МУС уключыла ягонае імя ў «спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». 30 студзеня 2024 года праваабарончая супольнасць Беларусі вызнала яго палітычным зняволеным.

Чытайце таксама:

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Каментары да артыкула