Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»
Прэзідэнт ЗША заявіў, што, на яго думку, расійскі лідар хоча спыніць вайну ва Украіне, нягледзячы на працяглыя атакі з боку расійскіх войскаў.
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
«Я думаю, што так, — сказаў ён у інтэрв’ю ABC News, адказваючы на пытанне пра тое, ці хоча Пуцін міру. — Ягонай марай было захапіць усю краіну. Думаю, дзякуючы мне ён гэтага не зробіць».
Трамп ухіліўся ад адказу на прамое пытанне пра тое, ці давярае ён расійскаму прэзідэнту.
«Я не давяраю вам. Я не давяраю шмат каму, але я думаю, што ён, скажам так, паважае мяне, і я веру, што з-за мяне ён не захопіць усю Украіну — хоць яго рашэннем, яго выбарам было б захапіць усю Украіну».
Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што «не быў задаволены, калі пабачыў, як Пуцін запускае ракеты па ўкраінскіх гарадах», і дапусціў, што расійскі лідар можа «трохі дурыць яму галаву».
«Я веру, што ён гатовы спыніць баявыя дзеянні», — сказаў Трамп.
Чытайце таксама:
«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік
Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны
У Еўропе і ва Украіне баяцца, што Трамп на гэтым тыдні выйдзе з перамоў па вайне — FT