БЕЛ Ł РУС

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію

29.04.2025 / 16:55

Nashaniva.com

«Кіберпартызаны» паведамілі, што па просьбах сваіх падпісчыкаў выбарачна праверылі выкладзены днямі ўкраінскім праектам «Хачу жыць» спіс з 742 наймітаў з беларускімі пашпартамі, якія ваююць ва Украіне на баку Расіі.

Фота ілюстрацыйнае

Сапраўднасць спісу, паводле «Кіберпартызанаў», як мінімум часткова пацвярджаецца звесткамі з беларускіх дзяржаўных баз. На гэты момант нельга пацвердзіць магчымую цэнтралізаваную вярбоўку гэтых наймітаў на тэрыторыі Беларусі.

Выбарачная праверка некалькіх дзясяткаў прозвішча, імя паказала:

«Кібепартызаны» дзеля прыкладу падаюць звесткі на шэсць чалавек са спісу, якія фігуруюць у дзяржаўных базах памерлых з пазнакай прычыны смерці.

Дзяніс Мікалаевіч Грыцкевіч, дата нараджэння 31 кастрычніка 1987 года, памёр 21 студзеня 2024 года, прычына смерці — «ваенныя аперацыі, якія выклікалі пашкоджанні іншымі відамі выбухаў або аскепкамі». 

Руслан Валянцінавіч Жаркоў, дата нараджэння 19 сакавіка 1989 года, памёр 28 жніўня 2023 года, прычына смерці — «пашкоджанні ў выніку ваенных дзеянняў, прычыненыя агнястрэльнай зброяй і іншымі відамі звычайнага ўзбраення».

Віталь Віктаравіч Бурштын, дата нараджэння 3 красавіка 1991 года, памёр 29 жніўня 2024 года, прычына смерці — «крывацёк, не класіфікаваны ў іншых рубрыках».

Руслан Мікалаевіч Бачкароў, дата нараджэння 24 чэрвеня 1978 года, памёр 18 красавіка 2024 года, прычына смерці — «іншыя ўдакладненыя траўмы з уцягваннем некалькіх вобласцяў цела».

Яўген Тадэвушавіч Станкевіч, дата нараджэння 15 жніўня 1991 года, памёр 5 мая 2024 года, прычына смерці — «раструшчэнне галавы».

Генадзь Паўлавіч Гарудка, дата нараджэння 12 сакавіка 1981 года, памёр 18 студзеня 2024 года, прычына смерці — «траўма неўдакладненага органа грудной поласці».

Усе пералічаныя, апрача Руслана Жаркова, мелі розныя праблемы з законам: былі ці судзімыя, ці абмежаваныя на выезд, ці аб'яўляліся ў вышук.

Чытайце таксама:

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне

Каментары да артыкула