БЕЛ Ł РУС

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

28.04.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Стала вядома пра смерць папулярнага кобрынскага тыктокера Івана Жука, вядомага пад псеўданімам ar_tiom0. У ноч на 25 красавіка яго не стала — ён выпаў з акна шматпавярховіка.

Іван быў вядомы ў тыктоку пад нікам ar_tiom0. Фота: @ar_tiom5965

Пра смерць Івана паведаміў яшчэ адзін кобрынскі блогер Павел Дзмітрыеў:

«Кобрынская моладзь абмяркоўвае сумную падзею: не стала Івана, які падпісваўся ў сацсетках псеўданімам Арцём. Яго многія ведаюць, многія бачылі яго ролікі. Я з ім таксама запісваў інтэрв’ю. Ваня, R.I.P».

@ar_tiom0

♬ оригінальний звук - Spotify

Некаторыя сталі складаць тэорыі пра суіцыд, маўляў, напярэдадні Ваня разышоўся з дзяўчынай, але большасць сяброў гэта адмаўляе: у хлопца было шмат планаў на жыццё, тое ж жаданне набраць у тыктоку мінімум 20 тысяч падпісантаў.

«Гэта быў няшчасны выпадак», — расказалі «Нашай Ніве» знаёмыя Івана.

Іван Жук. У 2023 годзе хлопец скончыў каледж сферы абслугоўвання. Фота:@ar_tiom5965

У ноч на 25 красавіка Іван адпачываў разам з сябрамі, кампанія выпівала. Пасля гэтага Ваню правялі дадому. На развітанне хлопец хацеў памахаць таварышам са свайго акна і выпаў: гэта быў сёмы паверх, таму ён разбіўся насмерць.

Вядома, што Івана маці выхоўвала адна. У яго ёсць брат-блізнюк. 

У тыктоку хлопец меў больш 11 тысяч падпісантаў. Самыя папулярныя яго ролікі набралі больш за чатыры мільёны праглядаў.

@brestnovosti1 Не стало популярного блогера из Кобрина Ивана Жука #кобрин #беларусь #брест #брестбеларусь #барановичи #новостибеларуси #беларусьновости ♬ memories - leadwave

Чытайце таксама:

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

Яркае жыццё і страшны фінал першай беларускай тэлезоркі

Каментары да артыкула