БЕЛ Ł РУС

Васілеўская расказала, ці паляціць у космас другі раз

10.04.2025 / 17:53

Nashaniva.com

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская 10 красавіка дала прэс-канферэнцыю, на якой сярод іншага адказала на пытанне выдання Telegraf.news, ці не збіраецца яна свой палёт у космас паўтарыць.

«Калі Радзіма скажа паляцець, паляцім. Дзякуй богу, у мяне для гэтага ўсё ёсць — і здароўе, і вопыт. Уладзімір Пуцін запрасіў мяне ў атрад касманаўтаў на працу. Але я пайшла за нашым прэзідэнтам і засталася ў Беларусі, бо ў нас ёсць над чым працаваць. Калі будзе выхад у адкрыты космас і камандзірам будзе Алег Навіцкі, то палячу», — сказала Марына Васілеўская.

Што да сферы, у якой «ёсць над чым працаваць», то Васілеўскую цяпер прызначылі на пасаду намесніцы старшыні Беларускага фонду міру па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці. І працаваць на ёй жанчыне камфортна:

«Насамрэч мне вельмі падабаецца мая праца, мая каманда і тое, чым мы займаемся. Дабрачыннай і міратворчай працай, міжнароднымі праектамі, звязанымі з мэтай міру, дружбы і шчасця».

Прысутны на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі, акадэмік НАНБ Пятро Віцязь таксама адказаў на пытанне, ці ёсць у Беларусі яшчэ планы па пашырэнні колькасці людзей, якія злёталі ў космас. Ад ягонага ведамства, па словах акадэміка, тут мала што залежыць:

«Мы, як Акадэмія навук, заўсёды гатовыя выконваць даручэнні. Калі яны будуць, то мы зноў паляцім. Але гэта і пытанне эканомікі. Калі магчымасць будзе і будзе прынята рашэнне».

Чытайце таксама:

Васілеўская пахвалілася, што ў «Белавіі» з'яўляюцца новыя рэйсы, бо з ёй на арбіце быў пластыкавы самалёцік

Стала вядома новае месца працы касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай

Прапаганда казала, што Польшча зайздросціць Беларусі, бо ў яе няма касманаўта. Хутка будзе, і гэта сапраўдны навуковец

Васілеўская расказала, як дзякуючы ёй моладзь адрываецца ад тэлефонаў і пачынае вучыцца

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон

Каментары да артыкула