Трамп разглядае магчымасць прыпынення мытаў на 90 дзён для ўсіх краін, акрамя Кітая — СМІ
Пра новы намер Трампа заявіў дырэктар Нацыянальнай эканамічнай рады пры Белым доме Кевін Хасэт.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Неўзабаве пасля таго, як гэтая інфармацыя разышлася, Белы дом назваў яе фэйкам, паведаміў CNBC. Між тым на фоне гэтых паведамленняў каціроўкі на біржах пайшлі ўверх.
У той жа час сам Трамп заявіў, што «краіны па ўсім свеце» звяртаюцца да ЗША з мэтай правядзення перамоў аб мытах.
«Краіны па ўсім свеце вядуць з намі перамовы. Намі ўстаноўленыя строгія, але справядлівыя ўмовы», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.
Ён адзначыў, што, у прыватнасці, Японія ўжо накіроўвае ў ЗША перамоўную каманду для абмеркавання мытаў. Трамп таксама паведаміў, што раней у панядзелак у яго адбылася размова з прэм'ер-міністрам Японіі Сігэру Ісіба.
Чытайце таксама:
На рашэнне Трампа ўвесці мыты супраць усяго свету аказаў уплыў фэйкавы эксперт
За нібыта хаатычнай стратэгіяй Трампа стаіць хітры разлік. Вось чым гэта пагражае іншым народам