БЕЛ Ł РУС

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі царкоўны звон

7.04.2025 / 15:52

Nashaniva.com

Супрацоўнікі літоўскай мытні яшчэ 16 сакавіка на прапускным пункце ў Салечніках затрымалі царкоўны звон, які кантрабандай перавозіў у Беларусь грамадзянін Малдовы.

Уначы з 15 на 16 сакавіка, праз некалькі хвілін пасля поўначы, да мытнага паста ў Салечніках на аўтамабілі Mercedes Sprinter прыбыў грамадзянін Малдовы, які вусна заявіў мытнікам, што не перавозіць нічога забароненага або абавязковага для дэкларавання. Аднак пры аглядзе транспартнага сродку мытнікі выявілі нечаканую знаходку — схаваны пад мяхамі царкоўны звон.

Ніякіх дакументаў на звон кіроўца не меў і заявіў, што нават не ведаў пра іх неабходнасць. Ён прызнаўся, што перавозіў званы з расійскага горада Падольск праз Беларусь і Літву па просьбе «патрыярхаў Кірыла і Мікалая».

Цяпер спецыялісты літоўскага Дэпартамента аховы культурнай спадчыны ацэньваюць, ці не з'яўляецца гэты звон вагой 260 кг аб'ектам культурнай спадчыны. Таксама ёсць падазрэнні, што ён мог быць выкрадзены з тэрыторыі Украіны.

Згодна з надпісамі на звоне, ён, магчыма, быў адліты ў гонар святога XVII стагоддзя — мітрапаліта Кіеўскага і ўсёй Русі Пятра Магілы.

Чытайце таксама:

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг

На выезд з Беларусі сабраліся вялікія чэргі з грузавікоў

Каментары да артыкула