Вярхоўны суд ЗША адмовіў Трампу ў просьбе пакінуць замарожанымі сродкі на замежную дапамогу
Вярхоўны суд ЗША невялікай перавагай галасоў адхіліў хадайніцтва адміністрацыі Трампа аб тым, каб мільярды сродкаў на замежную дапамогу, узгодненыя Кангрэсам, засталіся замарожанымі. Пра гэта паведамляе CNN.
Будынак Вярхоўнага суда ЗША. Фота: Wikimedia Commons
5 сакавіка Вярхоўны суд 5 галасамі супраць 4 адхіліў просьбу адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пакінуць замарожанымі мільярды даляраў, выдзеленыя на знешнюю дапамогу.
Праўда, суд не пазначыў, калі гэтыя сродкі павінны быць разблакаваныя, а таму Белы дом можа працягнуць разгляд справы ў судах ніжэйшай інстанцыі.
У цэнтры пазову — бюджэт Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), сродкі якога Дональд Трамп замарозіў у студзені 2025 года з намерамі скараціць выдаткі і пераарыентаваць агенства на свой парадак дня.
Некалькі няўрадавых арганізацый падалі пазоў, настойваючы на тым, што такія дзеянні адміністрацыі ўзурпуюць паўнамоцтвы Кангрэса па кантролі над выдаткамі і з'яўляюцца парушэннем федэральнага заканадаўства.
З матэрыялаў справы раней стала вядома, што адміністрацыя Трампа хоча скасаваць каля 90% узгодненых грантаў USAID на замежную дапамогу.
7 лютага Трамп заявіў, што ў агенцтве ЗША ў міжнародным развіцці «карупцыя дасягнула нечуванага ўзроўню», а таму яго неабходна ліквідаваць.
Чытайце таксама:
Кітай пачаў прапаноўваць краінам сваё фінансаванне замест USAID
Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID