БЕЛ Ł РУС

Прарасійскі палітолаг абураецца маёнткам «Сула»: Увесь персанал гаворыць выключна па-беларуску і на рускую не пераходзіць

2.03.2025 / 23:35

Nashaniva.com

Прарасійскі палітолаг і заходнерусіст Усевалад Шымаў наведаўся ў парк гісторыі «Сула» разам з маскоўскімі сябрамі.

Усевалад Шымаў і «Сула». Фота: блог Шымава

«У прынцыпе, убачыў я там тое, што і чакаў — такі ліцвінскі лубок з закосам пад Еўропу», — адзначае ён.

Але пры гэтым не можа не пахваліць маёнтак: вялікая тэрыторыя, шмат наведвальнікаў, хоць і цэннік высокі.

«Калі абстрагавацца ад ідэалогіі, у прынцыпе, тут сапраўды можна нядрэнна правесці час, як дзецям, так і дарослым, асабліва летам».

@nashaniva Прарасійскі палітолаг абурыўся: у «Суле» ўсе гавораць выключна па-беларуску #сула #политика #новости #беларусь ♬ Sneaky Snitch - Kevin MacLeod

«Сам парк забудаваны лубочнымі новабудоўлямі пад сярэднявечную Літву. Усярэдзіне разнастайныя тэматычныя экспазіцыі. Увесь персанал мае зносіны выключна па-беларуску і на рускую не пераходзіць, нават калі звяртаешся да іх па-руску», — незадаволены Шымаў.

Не спадабалася яму і тое, што першадрукар Іван Фёдараў ператварыўся ў Федаровіча, а персанал «апрануты ў шляхецкія касцюмы».

І нават мясцовага ката Шымаў назваў «ліцвінскім».

Усевалад Шымаў выступае за інтэграцыю з Расіяй і настроены супраць Еўропы і ЗША. Ён падзяляе ідэі заходнерусізму (заходнерусісты лічаць Беларусь не самастойнай краінай, а рэгіянальнай часткай Расіі, а саміх беларусаў — адгалінаваннем рускага этнасу). Раней лічылася, што ён вёў канал «Западнорусская Атлантида», які прыкрылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула