Вядомыя імёны мінімум 100 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай
Праект «Горюшко», які шукае ў адкрытых крыніцах інфармацыю пра забітых расійскіх вайскоўцаў, паведаміў, што колькасць пацверджаных загінулых перайшла за чарговую сімвалічную рысу — 100 тысяч чалавек.
Рэклама службы па кантракце на прыпынку ў Цверы. Фота: сацсеткі
Работнікі ініцыятывы манітораць сацыяльныя сеткі і знаходзяць інфармацыю пра цырымоніі развітання ці проста допісы ад сваякоў. То-бок кожны са 100 тысяч загінулых мае канкрэтнае імя і апошняе месца пражывання.
Апошнім часам штомесяц знаходзіцца інфармацыя пра 5000-6000 загінулых расіян.
90 тысяч загінулых было дасягнута 31 снежня 2024 года, а 95 тысяч — 31 студзеня 2025 года.
Якія людзі сярод загінулых? Самыя розныя.
№99997 — ураджэнец Узбекістана Юрый Ягораў.
№99998 — Ільмір Кадыраў з татарскай вёскі.
№99999 — шматдзетны бацька з Валгаграда Раман Дзявятаў.
100-тысячным у базе «Горюшка» стаў 33-гадовы Аляксей Буркоў.
Чытайце таксама:
Удзельнікі вайны з Украінай, якія вярнуліся з вайны, забілі ў Расіі як мінімум 240 чалавек
Расследавальнікі далі новую ацэнку загінулых расійскіх вайскоўцаў на вайне ва Украіне