У Польшчы паказалі новыя ўмацаванні на мяжы з Беларуссю ФОТЫ
Міністэрства абароны Польшчы паведаміла пра завяршэнне работ на першым участку ўмацаванняў, якія будуюцца на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Улады Польшчы ўзводзяць іх у рамках праекта «Усходні шчыт».
Фота: Ministerstwo Obrony Narodowej
Ведамства апублікавала фатаграфіі, як выглядаюць умацаванні. Дакладнае месца іх размяшчэння не раскрываецца, але адзначаецца, што работы праводзіліся «паблізу стратэгічна важных пераходаў».
Фота: Ministerstwo Obrony Narodowej
На здымках відаць, што ўмацаванні ўключаюць фізічныя бар'еры, такія як бетонныя супрацьтанкавыя вожыкі.
У Мінабароны Польшчы заявілі пра «паскарэнне работ па ўзмацненні бяспекі дзяржграніц». Пакуль дадатковыя элементы ўмацаванняў устаноўлены на невялікім участку працягласцю 2,3 км. Але ўжо вядзецца падрыхтоўка да будаўніцтва другой чаргі.
Фота: Ministerstwo Obrony Narodowej
Работы робяцца ў супрацоўніцтве з краінамі Балтыі. Падтрымліваюць будаўніцва таксама саюзнікі з Фінляндыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Як адзначылі ў Варшаве, новая нацыянальная праграма абароны краіны з'яўляецца «адказам на сучасныя пагрозы», а яе галоўная мэта — «стрымліванне патэнцыйнага агрэсара».
Чытайце таксама:
Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»
Туск паабяцаў узвесці ўмацаванні і на мяжы з Украінай
Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні
Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не
Польшча створыць мінныя палі на сваёй усходняй мяжы
Улады Польшчы бяруцца ставіць на мяжы з Беларуссю «Усходні шчыт»