Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік
Жыхарка Мінска Наталля адправілася на выхадных за горад, у вёску Крапіўня Бярэзінскага раёна, дзе мае хатку. І неспадзявана вярнулася ў сталіцу з грыбамі, піша «Анлайнер».
«Я бываю там на выходных і падчас адпачынку. Колькі памятаю з дзяцінства, гэтыя месцы заўсёды былі грыбнымі. Прыехала на выхадных і прапанавала суседцы прагуляцца ў лес.
Як чалавек бывалы, адразу адправілася туды, дзе звычайна растуць зялёнкі і падзялёнкі. Не паверыце, але яны там усё яшчэ ёсць.
Каб было прасцей іх знайсці, звяртала ўвагу на купінкі з лістотай, прыўздымала іх. З апенькамі было прасцей: яны прыкметнейшыя і вышэйшыя.
Сярод заснежанай лістоты апынуўся нават баравік».
Наталля кажа, тазік грыбоў яны з суседкай назбіралі за пару гадзін. Праўда, па словах жанчыны, вырываць іх даводзілася акуратна, з коранем, паколькі грыбы прыкметна падмерзлі і лёгка ламаліся.
«Колькі жыву, першы раз такое бачу: грыбы ў снежні, — здзіўляецца Наталля. — Але мама была радая, аддала ёй увесь ураджай. Сама больш збіраць іх люблю».
Чытайце таксама:
У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?
Перад зімой на Камароўцы зноў з'явіліся грыбы
Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?