БЕЛ Ł РУС

Валянціна Мацвіенка змерзла на нарадзе ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

9.12.2024 / 14:12

Nashaniva.com

Любоў Лукашэнкі да халодных памяшканняў часам дастаўляе нязручнасці яго гасцям.

Валянціна Мацвіенка на пасяджэнні ў Мінску, 6 снежня 2024 года. Скрын відэа канала «Першы інфармацыйны»

6 снежня ў Мінску праходзіла пасяджэнне так званага Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. На яго прыехаў Уладзімір Пуцін са сваімі чыноўнікамі. Сярод запрашаных была і старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка.

Падчас пасяджэння яна змерзла ў залі і перадала праз памочнікаў, што ёй не перашкодзіць уцяпліцца. Пул Лукашэнкі прынёс ёй цёплыя рэчы.

Цёплыя рэчы ў пакетах Савета Федэрацыі Расіі. Скрын відэа канала «Першы інфармацыйны»

«Цудоўны палац, вельмі добрая вентыляцыя, кандыцыянаванне», — сказала Мацвіенка каналу «Першы інфармацыйны». Але дадала, што была «цёплая атмасфера».

На датчыку тэмпературы, які паказалі пасля, было 18,8 градуса.

Даўно вядома, што Лукашэнка не любіць гарачыні, а таму ў памяшканнях, дзе ён працуе, заўсёды халаднавата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула