БЕЛ Ł РУС

Нямецкі інжынер ужо два месяцы жыве пад вадой

7.12.2024 / 16:14

Nashaniva.com

59-гадовы аэракасмічны інжынер Рудыгер Кох з Германіі ўжо два месяцы жыве ў падводнай капсуле каля берагоў Панамы. Прабыць ён там збіраецца 120 дзён, і гэта будзе новы сусветны рэкорд па самым доўгім знаходжанні ў памяшканні пад вадой.

Эксперымент павінен скончыцца 24 студзеня. Пакуль што даўжэй за ўсіх (100 дзён) у падводнай ізаляцыі пражыў амерыканец Джозэф Дзіцюры.

Цяпер 59-гадовы мужчына жыве ў спецыяльнай капсуле каля ўзбярэжжа Пуэрта-Лінда ў Панаме. У ягоным спецыяльным памяшканні плошчай 30 квадратных метраў ёсць туалет, тэлевізар і велатрэнажор. Таксама ў Коха маецца доступ у інтэрнэт, за ягонай актыўнасцю сочаць чатыры камеры.

Рудыгер Кох прызнаецца, што сумуе па зносінах з блізкімі, але ў той жа час адчувае сябе камфортна ў цішыні. Удзельнік эксперыменту ўдакладніў, што падводны модуль функцыянуе як штучны рыф і не шкодзіць мясцовай фауне.

Чытайце таксама:

Самы вялікі карал у свеце знайшлі каля Саламонавых выспаў

Памятаеце расійскага кіта-шпіёна Хвалдзіміра? Насамрэч яго звалі Андруха і шпіёнам ён не быў

У Віцебску правялі падводныя раскопкі і тое-сёе знайшлі

«Тытанік» на дне акіяна паступова разбураецца. Колькі ён яшчэ вытрымае?

Адзінокі ўзбуджаны дэльфін нападаў на купальшчыкаў у Японіі. Магчыма, такіх выпадкаў паўсотні

Каментары да артыкула