БЕЛ Ł РУС

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse

5.12.2024 / 18:12

Nashaniva.com

Каманда Pantone, якая спецыялізуецца ў тым ліку на распрацоўцы колераў для каляровых палітраў, традыцыйна аб'яўляе новыя колеры, пад эгідай якіх пройдзе будучы год. 2025 год эксперты «пафарбавалі» ў Mocha Mousse (шакаладны мус).

Гэта цёплае карычневае адценне, напоўненае насычанасцю.

«Яно дорыць нам адчуванне цудоўных якасцяў шакаладу і кавы, адпавядаючы нашаму імкненню да камфорту», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

На думку спецыялістаў, гэты колер адлюстроўвае важнасць «культуры невялікіх пачастункаў». А яшчэ, лічаць эксперты, гэтае заспакаяльнае адценне спалучае ў сабе модны трэнд і нейтральнасць, якая гармануе са светам, які пастаянна змяняецца.

Выканаўчая дырэктарка Інстытута колеру Pantone Леатрыс Эйсман назвала Mocha Mousse «вытанчаным і пышным, але ў той жа час непатрабавальным класічным».

Чытайце таксама:

«Радыё Свабода» назвала беларускім словам 2024 года «інкамунікада»

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Польскі Forbes намінаваў на званне «Жанчына года» беларуску

Каментары да артыкула