Памятаеце сабаку, які залез на піраміду Хеопса? Цяпер ён прывёў туды сяброў
Па адным з цудаў свету цяпер гуляе цэлая кампанія хвастатых.
Нядаўна планерыст Алекс Ланг заўважыў на вяршыні Вялікай піраміды ў Гізе сабаку. Ён адчуваў сябе ўпэўнена, зусім не баяўся вышыні і брахаў на птушак.
Пазней стала вядома, што сабака паспяхова спусціўся з піраміды. Аднак на гэтым гісторыя не скончылася: днямі на пірамідзе заўважылі цэлую кампанію сабак.
Карыстальнікі сацсетак жартуюць, што Апалон — так завуць першага сабаку — цяпер водзіць сваіх сяброў на экскурсіі.
Апалона пазнаў сузаснавальнік амерыканскага Каірскага фонду выратавання жывёл Ібрагім Эльбендары. Ён расказваў The Washington Post, што ў ваколіцах Вялікай піраміды жывуць восем бадзяжных сабак.
Яны раз-пораз залазяць на вяршыню піраміды — а гэта 138 метраў — і палююць на птушак. Супрацоўнікі Фонду спрабуюць знайсці жывёлам новы дом і спадзяюцца, што ролікі, якія завірусіліся ў сеціве, дапамогуць у гэтай справе.
Чытайце таксама:
На самай вяршыні піраміды Хеопса ў Егіпце заўважылі сабаку
У Зімбабвэ з-за засухі збіраюцца забіць 200 сланоў
Вялікі Егіпецкі музей у Гізе адкрыўся пасля 20 гадоў будаўніцтва