БЕЛ Ł РУС

Яшчэ аднаму беларусу, затрыманаму ў Арменіі, далі там палітычны прытулак

21.06.2024 / 21:36

Nashaniva.com

Беларуса Максіма Вайткявічуса, затрыманага ў Арменіі на запыт беларускіх уладаў, вызвалілі і далі яму палітычны прытулак. Гэта адбылося 19 чэрвеня.

Максім Вайткявічус

Максіма Вайткявічуса затрымалі ў лютым пры перасячэнні мяжы з Арменіяй на падставе таго, што Беларусь абвясціла яго ў вышук па справе аб ухіленні ад службы. Спачатку яго затрымалі на 40 дзён, затым тэрмін быў працягнуты.

У сакавіку Максім падаў прашэнне аб палітычным прытулку. Абарона звяртала ўвагу, што ў Беларусі ён адбыў 15 сутак арышту, яго пераследавалі за палітычныя погляды ў 2020 годзе. Артур Сакунц, кіраўнік Ванадзорскага офісу Хельсінкскай грамадзянскай асамблеі, казаў, што ў выпадку экстрадыцыі да хлопца маглі прымяніць катаванні. Урэшце, хоць і не адразу, але гэтыя аргументы падзейнічалі.

Раней яшчэ адзін затрыманы беларус, Яраслаў Новікаў, таксама атрымаў прытулак у Арменіі. Яго таксама затрымалі на запыт беларускіх уладаў.

20 чэрвеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Арменіі Араратам Мірзаянам. Бакі абмяркоўвалі становішча беларусаў у Арменіі, у тым ліку і нявыдачу беларускіх грамадзян на патрабаванне рэжыму. 

Сёння ж, 21 чэрвеня, у Беларусі армянскага пасла выклікалі ў МЗС, дзе яму ўручылі ноту, пра змест якой пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Арыштаваны ў Арменіі беларус Максім Вайткявічус папрасіў палітычнага прытулку

Беларус, якога арыштавалі ў Арменіі праз вышук на радзіме, перадаў ліст з турмы

Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі

«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»

Каментары да артыкула