БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы паведамляюць, што сілавікі пайшлі па тых, хто піша лісты падтрымкі палітвязням

12.02.2024 / 12:30

Nashaniva.com

Гродзенскія праваабаронцы паведамляюць, што супрацоўнікі МУС прыходзяць з ператрусамі да тых, хто піша лісты палітвязням. Нібыта лісты зʼяўляюцца інструментам падтрымкі «экстрэмісцкіх» фармаванняў.

У снежні сілавікі затрымалі Ігара Угліка і Аляксандра Лыкшына — стваральнікаў сэрвіса Пісьмо.бел, праз які ўсе ахвотныя маглі адправіць лісты палітвязням. 

У студзені сілавікі зладзілі маштабную акцыю супраць родных палітвязняў, якія атрымлівалі дапамогу праз ініцыятывы салідарнасці. Пад пераслед трапілі больш за 200 чалавек, у асноўным, гэта жанчыны, якія атрымлівалі прадукты праз сэрвісы дастаўкі ад «Гіппа» і «Еўраопта», дзе можна замовіць тавары анлайн. 

Чытайце таксама:

Сузаснавальнік «Байхэлпа»: Калі мы сыдзем, палітвязням у Беларусі ніхто не дапаможа

«На аблавах былі задзейнічаныя 174 следчыя». Праваабаронцы расказалі падрабязнасці пра студзеньскі хапун

Спробы вярбоўкі, пагрозы ГУБАЗіКа — расследаванне аб затрыманні адміністратараў канала «Кіроўцы 97»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула