БЕЛ Ł РУС

У Магілёве выратавалі маці і дачку, якія пакінулі бальніцу пасля выпіскі. Яны чацвёра сутак правялі ў лесе без ежы і вады

12.08.2023 / 08:24

Nashaniva.com

У мінулую нядзелю ў міліцыю паступіла паведамленне ад магілёўца: яго 39-гадовая жонка і 3-гадовая дачка выйшлі з абласной бальніцы пасля выпіскі і зніклі. Сітуацыю ўскладняла тое, што жанчына — інвалід, яна дрэнна арыентуецца на мясцовасці.

Скрыншот відэа МУС

З дапамогай сведак і камер відэаназірання ўдалося вызначыць прыкладны маршрут руху зніклых. Высветлілі, што яны накіраваліся за горад. Да таго ж у міліцыю звярнуўся сведка, які сустрэў у лесе падобных па прыкметах жанчыну і дзяўчынку, паведамляе прэс-служба МУС.

На пошукі скіраваліся работнікі трох РАУС, таксама супрацоўнікі МНС, пошукава-выратавальны атрад «Фенікс» і мясцовыя жыхары.

У чацвер бліжэй да вечара з дапамогай квадракоптара маці з дзіцем знайшлі ў лясным масіве недалёка ад Дняпра ў знясіленым стане. Як высветлілася, амаль чацвёра сутак яны знаходзіліся без ежы і вады.

Жанчына і яе дачка шпіталізаваныя, пагрозы іх жыццю і здароўю няма.

Чытайце таксама:

У Дзяржынскай бальніцы памерла аднагадовае дзіця. Заведзена крымінальная справа

У Калінкавічах 20-гадовая дзяўчына загінула, прымаючы душ

У Гомельскім раёне на 15-гадовага падлетка рухнула жалезабетонная перагародка. Хлопец загінуў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула