Як маленькім беларусам паказваюць шведскую класіку на беларускай мове ФОТАРЭПАРТАЖ
У суботу 6 лютага ў кнігарні «Галіяфы» для самых маленькіх беларусаў адбылася лялечная пастаноўка па матывах казкі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус святкуюць каляды».
Гісторыі пра дзядулю Пэтсана і ягонае кацяня Фіндуса, якія палюбіліся маленькім беларускім чытачам і іх бацькам, цяпер знайшлі сваё ўвасабленне ў лялечным тэатры.
Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак і дарослых.
Казка «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» пабачыла свет у адмыслова створанай серыі для дзяцей «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор».