Каментары да артыкула

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

  • Гг
    15.06.2026
    Ня трэба.
  • Виктория
    15.06.2026
    "Хи-хи-хи, ха-ха-ха, смотри, чёт новенькое от кгб". Это не про давление и страх, а про дешёвые понты и глупые детские амбиции. Незрелость во всем
  • падтрымка Аліне
    15.06.2026
    Виктория , толькі дасведчаныя палітыкі, са стажам ад 30 гадоў могуць па вашаму супрацьстаяць дыктатуры лукафашыстаў і рашыстамі?
    Недзе ўжо было такое ...
  • падтрымка Аліне
    15.06.2026
    Аліна, не памыляюцца толькі тыя, хто сядзіць ціхенька. Ды яшчэ тыя думаюць, што не памыляюцца, хто на лукафашыстаў працуе ( свядома ці як карысныя ідыёты)
    Сапраўды, каб вы бросілі ўсе - гэтага і імкнуцца дасягнуць.
    Мая вам падтрымка, якое б рашэнне не прынялі.
  • .
    15.06.2026
    Яна не ведае беларускую мову?
  • Сківіца
    15.06.2026
    ., хіба не. Яна з неверояоятных тожебелорусов.
  • Язык
    15.06.2026
    ., яна і расейскую не ведае!
  • Парасон
    15.06.2026
    Кейз Харысавай -гэта вынік безадказнасціпрацы Вячорак, Матолек ,Азаравых. Латушак і іншай апазыцыі -і дэя якіх атрымаць грант,а не думаць пра Беларусь і беларусаў
  • Кнур
    15.06.2026
    Членке и экспертине кто-нибудь объяснил, что работа на СБУ - это такое же преступление, как и работа на любую другую иностранную разведку?
    Хотя, смысл там что-то объяснять)))
  • Вельмі цікава
    15.06.2026
    Кнур, ды хто тады Таццяна Мартынава? На якую службу яна адпрацоўвае, калі яе прызналі небяспекай для ЕЗ і забаранілі ўезд на 10 гадоў?
    І чаму пра гэта ні гу-гу ні да офіса, ні ад Пал Палыча, ні ад Каардынацыйнай рады?
  • Бгг
    15.06.2026
    Кнур, ЧЛЕНИНЕ! Обидели девушку.
  • Nk
    15.06.2026
    >>Калі гэта супрацоўнік СБУ — я нічога не губляю.

    Чалавек свядома супрацоўничае з спецслужбай іншай краіны і "нічога не губляе". Які ж гішпанскі сорам, такія меркаванні. Які інфантылізм.

    Гэта звычайна адзін з найгоршых і ганебных артыкулаў у Крымінальным кодэксе з вялізарнымі срокамі. Нават калі гэта сяброўская краіна. А тут як быццам з сябрамі з Украіны перапісваецца."А што такога?" (с)

    І зноў патэрн паводзін нібыта "я толькі ахвяра". Ніякай адказнасці.
    Гэта галоўнае пытанне да Офісу і ўсіх сіл. Ніхто не нясе адказнасці за факапы. Нешта напісалі і ўсе.

    Пра якую цывілізаваную краіну ці ўладу ідзе гаворка, з такімі інфантыламі? Паглядзіце вакол - у краінах вашага рэзідэнцтва сыходзяць у адстаўку, праводзяць апытанні ці слуханні, адхіляюць ад працы.
    З-за незбітага беспілотніка ці сумнеўных паводзінах сваякоў сыходзіць улада ў Латвіі ці Літве.
    У дэмсілах процьма скандалаў. Якія вынікі? Нічога не змяняецца.

    І яшчэ пытанне. Праца ў апазіцыі ці супраць рэжыму патрабуе ахвяраў. Трэба быць уважлівым і менш "свяціцца". Але вось такія інфантылы не жадаюць ахвяраваць чымсьці. Трэба ж прыцягваць увагу ў сацсетках. І адначасова не мець ніякай інфармацыйнай гігіены - гэта з-за паразуменнем.
  • падтрымка Аліне
    15.06.2026
    Nk, якая крымінальная адказнасць?
    Што вы бздуру ды хлусню публічна распаўсюджваеце?
    Калі ёсць шкода бяспецы краіны адказнасць будзе толькі.
    Калі перш за ўсё даказаны факт супрацы будзе.
    А не проста факт перапіскі ў інтэрнеце.
    У Нямеччыне справу не ўзбудзяць дакладна. Нацыянальным інтарэсам Беларусі і беларусаў шкода не нанесена таксама.
    А вось за публічную хлусню адказнасць ёсць дакладна.
  • Найперш не галасі!
    15.06.2026
    падтрымка Аліне, дык гэта ж Nk.
    ))
    Гэты нік тут пад соўсам беларушчыны вечна вылізвае рэжым.
  • Iнста-профi
    15.06.2026
    Ды хопіць ужо. Нікому яна нецікавая і тым больш яе "споведзі". Адкрыйце яе інстаграм (яна нават профiль не закрыла, а потым дзівіцца, як КДБ выходзіць на яе знаёмых; а чаму не закрыла? Каб выхваляцца сваім жыццём у Мюнхене і сваімі паездкамі), яна ездзіла ў Расію ў 2021 і 2022 годзе, фоткалася на фоне Масква-Сіці. А потым раптам раптоўна яна палітолаг і экспертка. У Офіс панабіралі па аб'яве вось такіх "экспертак", а потым апраўдваюцца
  • Wenk
    15.06.2026
    Дзяўчына так і не зразумела, што справа зусім не ў тым, што на яе ціснулі, а яна напіужалася.
    А ў тым, што з яе боку не было агалошвання. І тут ніякімі сваякамі не прыкрыцца. Бо вядома, калі кдб захоча, ён накакае па поўнай. Што ўласна і было зроблена кадэбэшнікамі
  • J20*
    15.06.2026
    Wenk, Вось пра гэта трэ казаць ўсім сябрам, знаемым, дарослым дядзям і цецям якія з яе словаў ведалі што да яе лезуць, смяяліся але ніхто з іх не даў парады пра агалошанне.
    Сення ўсе яны дзяўбуць яе. Але што рабілі раней? Чаму раней самі жартавалі?
  • Mi41
    15.06.2026
    J20*, да чаго тут дарослыя дядзі і цёці? Аліна сама дарослая кабетка.Магла б уцяміць, што рабіць, калі ціск на яе і сяім'ю, як высьветлілася" быў не адну гадзіну
  • Facepalm
    15.06.2026
    Хоць у 5 разоў больш тэксту для апраўданняў, хоць у 10. Усё з гэтай ледзі ясна.
  • Какой к черту кружочек??
    15.06.2026
    Ты что, в детском садике что-ли, где есть кружочек интересов?
  • Алкаш
    15.06.2026
    Алечка, рыба ты наша золотая, угомонись со своими объяснениями. Всё понятно и без них. Только сделай для себя правильный выбор на будущее, и уроки извлеки из прошлого. Пожалуйста не лезь в политику, это не твоё.
  • J 20*
    15.06.2026
    Чалавек звяртаўся ў адпаведныя службы ў Нямеччыне што да яе цапляецца кдб.
    Казала сябрам і знаемыі пра гэта.
    Жартавала і на Эўрорадые што ей пішуць з КДБ і гд.
    І ніхто з дарослых дзядзяў і цецяў сваечасова не параіў маладой дзяўчыне спыніць гэту перапіску, агалосіць яе і гд.
    Сення таўкуць ўсё з ўсі' бакоў. Ў тым ліку і тыя самыя дзядзі і цеці якія ведалі што да чалавека чапляецца КДБ ці як меньш павінны былі ўключыць розум і пагаварыць пра гэта з ею. Даць парады.
    Горш таго ў дуду КДБ уводзяць забароны, прымяняюць супрацоўніцтва. А галоўная мэта кдб была менавіта гэта. - выліць бруд ды ўнесці разлад.бо нічога карыснага ад яе не атрымалі.
    ***
    Таму нельга лаяць на дзяўчыну. Належыць падтрымаць ў гэты цяжкі час.
    І вярніце яе на Эўрорадые. Мне асабліва падабаецца Аліна, як маладая, прыгожая беларуска якая вядзе эфіры на добрай беларускай мове. Чаго вельмі не хапае нават сярод гасцей Эўрорадые.
    Беларус беларусу беларус.
    ***
    Так сама трэ больш інфармацыі пра тое як сябе паводзіць калі ў сеціве лезуць невядомыя з вушамі КДБ, калі ціснуць на родных і сваякоў. Распавядаць пра шматлікія злачынствы супраць чалавецтва што твораць карнікі і даводзіць да той адказнасці якую раней ці пазней павінны павесці карнікі, загадчыкі, выканаўцы і памагатыя ў гэтых злачынствах што не маюць тэрміну даўніны.
  • Жора
    15.06.2026
    J 20*, якраз сёння Харысава і на Эўрарадыё. Абяляюць з усяе моцы.

    [Зрэдагавана]
  • Найперш не галасі!
    15.06.2026
    Аліна, слушна.
    Яны і стараюцца каб "цябе не было". Калі ім удасца, яны паставяць гэта на канвеер, будуць старацца каб і іншых не было.
    Не ўдалося адмяніць з'яву і рух - будуць старацца адмяняць па адным.
    Таму адзіна правільным будзе з'едліва ўсміхнуцца і "буду працягваць".
  • Так бачу
    15.06.2026
    Чарговая расейскамоўная дзяўчынка з невероятно надзьмуханым эга, якая вырашыла пагранціцці з пагуляць у палітыку, аказалася неасцярожная і наіўная. Ну, затое столькі хіхіхаха ў бабарыканскім рэфарматарскім чаце папісала.
  • .
    15.06.2026
    1. Аліна расказвае некалькі розных версій: зрабіла пад ціскам, гульня з КДБ, праблемы ў жыцці. Раней была і чацвёртая: перакананні пра карысць кантактаў з СБУ
    ("«Представитель СБУ» в течение нескольких дней уговаривал меня пойти с ними на контакт, убеждая меня, что это делается для того, чтобы Украина и бел дем силы налаживали контакт. Из-за этих убеждений я вышла на связь.").

    2. Яна заблакавала два акаўнты "СБУ" і нічога не адбылося ("І на гэтым усё скончылася. Гэтая гульня доўжылася літаральна некалькі тыдняў. І на фоне ўсяго астатняга ціску гэта нават не выглядала галоўнай праблемай у маім жыцці.").
    Значыць, ціск быў не настолькі моцным, каб прымусіць менавіта да гэтай камунікацыі.

    Гульня дзеля гульні не гучыць нармальнай матывацыяй. Калі выйграла б, што далей?

    А стратэгію "Я нарабіў, бо мне было цяжка" ўжо выкарыстоўваў Стрыжак. Абодва гуляюць у ахвяру, і на мой погляд, ненатуральна.

    3. Усе праверкі прылад і акаўнтаў па сваёй сутнасці не з’яўляюцца вычарпальнымі. Можна часткова выдаліць гісторыю карыстання, можна нешта зрабіць на іншай прыладзе, можна паказаць не ўсе акаўнты.
    Таму няверная логіка: "Таму што калі чалавек сапраўды карыстаецца крыптавалютай, гэта пакідае сляды. У маім выпадку іх проста няма.". Гэта як наіўны ўзровень атэізму "Гагарын у космас лятаў, бога не бачыў". Там няма, а ў іншым месцы тэарэтычна можа быць.
    Калі б сляды заставаліся заўсёды, то было б немагчыма пачысціць прылады і акаўнты, пра што існуе шмат інструкцый для беларусаў.

    5. Галоўнае пытанне, якое, здаецца, яшчэ не гучала: ў яе адсутнічае давер да сваіх. Бо пры любой версіі (ціск ад спецслужбаў або спроба гульні з імі) першае лагічнае - абмяркоўваць сітуацыю са сваімі, ў даным выпадку ў Офісе.
    Тут карупцыя даверу, калі чужы незнаёмы чалавек з інтэрнэту чамусьці атрымліваецца больш блізкім за "сваё кола".
    (Офісу і іншым структурам таксама задумацца).


    Мяркую, яе "ўзламалі" і ёй маніпулявалі праз сацыяльную інжынерыю. У тым, што рабіла, логікі не было, зараз праз шматслоўе і розныя версіі спрабуе знайсці яе заднім чыслом. Частка апраўданняў наіўныя, частка залішнія, каб перавесці ўвагу.
    Спецслужбы выцягнулі з яе, што маглі, і злілі гісторыю праз Пратасевіча, бо больш выкарыстаць не атрымалася.
    Давер з часам можна ўзнавіць, але не хапае поўнага прызнання і працы над памылкамі. Гэта насамрэч цяжка для большасці людзей.
  • Найперш не галасі!
    15.06.2026
    .,
    1. Гэта не розныя версіі. Гэта адна і тая ж гісторыя з характэрнай зменлівасцю прыярытэтаў, звычайна уласцівай моцна знерваванаму чалавеку. Калі чалавека, як кажуць, моцна "штарміць".
    2. Ціск аказаўся дастаткова моцным, каб чалавек страціў спакой і раўнавагу, каб сінапсы ягоныя былі заціснутыя ўшчэнт.
    Кажучы мовай фізікі, завесці чалавека ў стан "няўстойлівай роўнавагі". Далей гл. п. 1.
    3. Каб Аліна або іншы чалавек пачала апраўдвацца "не брала крыптавалюту" спачатку неабходна выставіць аргументаванае абвінавачванне.
    Эфірныя зачыткі Пратасевіча і Тура абвінавачваннем быць не могуць. Увогуле іхнія тэксты трэба разумець якраз наадварот))
    "тое што Гагарын Бога мог не ўбачыць не значыць, што Бог ёсць".
    Але Аліна сама вырашыла звярнуць на гэта ўвагу. Ну і добра.
    5. Карупцыя (карозія?) даверу тлумачыцца п.1. Чалавек ў моцным хранічным стрэсе мае праблему з камунікацыяй. Ён паступова і ўсё далей дыстанцуецца ад сяброў і блізкіх, тым больш ад калегаў па-за межамі службовых абавязкаў. З'яўляецца "тунэльны зрок", дзе ў тунэлі толькі бачная крыніца стрэсу.
    Узгадайма выніковасць тэлефонных махляроў, якім людзі аддаюць свае грошы і без працяглага хранічнага стрэсу.
  • .
    15.06.2026
    1. Версіі розныя аб’ектыўна, то-бок, па сваёй сутнасці. Самае супярэчлівае, гэта "была перакананая ў карысці кантактаў з СБУ" і "адразу падазравала, што ён з КДБ і жадала згуляць у гульню".

    3. Тлумачэнне Аліны "Слядоў крыптавалюты не засталося, значыць, я не карысталася" відавочна не лагічнае. Або наіўнасць, або наўмысны падман у разважаннях. Нават калі сапраўды не карысталася.

    5 (прапусціў 4 пры рэдагаванні). Так, я таксама прыгадаў скрыпты тэлефонных махляроў, праз якія яны праводзяць сваіх ахвяр і абавязковая частка якіх "нікому не кажы пра нашу камунікацыю".
    Але ахвяры пасля не будуюць версіі "я сама вырашыла пагуляць з імі" замест базавай "мной маніпулявалі, насамрэч я не разумела, што раблю".

    Тое, што робіць зараз Аліна, гэта працяг недаверу да аўдыторыі, пагарды і дыстанцавання. Маўляў, я буду прыдумваць абы што, каб захаваць свой твар, а вы гэта ясце. Адносіны да людзей як да ідыётаў.
    Калі яна ўмее "гуляць у дурачку" (казала такое пра чат з СБУ/КДБ), то, мабыць, і зараз гуляе (ўжо з намі).
    Вось гэтыя яе спробы антыкрызіснага зыходу з праблемы - новая праблема, якая толькі пагаршае сітуацыю.
  • Тук-тук… Сядзі, сам адкрыю…
    15.06.2026
    У мяне толькі адно пытанне, чаму яна іх проста не ігнаравала? У дурняў дурныя гальні!
  • падтрымка Аліне
    15.06.2026
    Тук-тук… Сядзі, сам адкрыю…, а чаму яе ўвогуле данімалі рознымі сродкамі?
  • Найперш не галасі!
    15.06.2026
    падтрымка Аліне, мабыць таму што спадзяваліся, што так удасца яе знішчыць. Знікла Мельнікава, знік Котаў, раптоўна памёр Мелказёраў.. Уявіце далей, што заўтра раптам знікне Аліна, потым хтосьці яшчэ... і яшчэ.. Мясцовая паліцыя яшчэ не датумкала..
  • а для чэго
    15.06.2026
    столькi лiтар?
  • Жора
    15.06.2026
    а для чэго, чым больш літар, тым больш пераканаўча. Напэўна, так пішуць у падручніках для грант-актывістаў у раздзеле "праца з негатывам і выпраўленне памылак".
  • Антось
    15.06.2026
    а для чэго, Адчыню !!!
  • 1
    15.06.2026
    Шмат словаў, але можна напісаць карацей. Вінаватыя ва ўсім спецслужбы, абставіны, ціск, уразлівае становішча, аварыя, марсіяне, Сорас, Нато - ні ў чым не вінаватая і ні за што адказнасці не нясе толькі сама Аліна. Дарослыя людзі паводзяць сябе па-іншаму. Помніцца, тая ж Аліна патрабавала ад Стрыжака адразу сыйсці (безумоўна, там было за што). А цяпер круціцца сама, як вуж на патэльні, бо самой браць адказнасць за свае ўчынкі і сыходзіць зусім не хочацца.
    Верыцца ў аргументы слаба, ўлічваючы тое, што яна маўчала, пакуль ўсё не агучыла прапаганда.
  • падтрымка Аліне
    15.06.2026
    1, дык а што яна зрабіла?
  • Найперш не галасі!
    15.06.2026
    падтрымка Аліне, паслала гэбню паперадзе рускага карабля, а тыя пакрыўдзіліся і вывалілі ўсю сваю кухню на БТ.
  • Кожны робіць што можа
    15.06.2026
    Трэба ўсім нам разам дамовіцца і паразумецца: калі чалавек адзін раз трошкі папрацаваў з КДБ, давайце гэтага не лічыць. У нас усіх адна мэта і не трэба ўносіць раскол у наш супольны рух!
  • uuddd
    15.06.2026
    сидела птичка на лугу,
    подкралась к ней корова,
    ухватила за ногу,
    птичка будь здорова! (с)
  • погляд
    15.06.2026
    Праца на СБУ ці на выведку іншай "добрай" краіны не ёсць нармальна для беларускага палітыка. Такія размовы трэба блакаваць на самым пачатку не разбіраючыся, хто гэта.
  • Lex
    15.06.2026
    погляд, Во-первых она не политик, а типа политолог. Беда у нас, потому смешивают несмешиваемое. А во-вторых, думать надо офису, когда до дела допускают неких смазливых дамочек, у которых за душой нет никакого опыта работы в оппозиции.
    То же произошло с Мельниковой, с Карпушонок, а вот сейчас еще и с Мартыновой
  • Вася
    15.06.2026
    А што яна такога рабіла, аж гэбістыя настолькі замарочыліся? І што будзе працягваць? Бо язда па канферэнцыях ну такое...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць