Каментары да артыкула

Ціханоўскі: Пазняк звар'яцеў, шкада чалавека

  • Ганулька
    11.07.2025
    Он мне не отец нации, У 2020 Пазняку было 76 гадоў. Для барыкадаў трэба хто маладзейшы.
  • Чытайце тэксты цалкам
    10.07.2025
    Усе з'ехалі, ніхто не прыедзе , ніхто з іх не піша які дрэнны Пазняк. Чытайце тэксты цалкам, пакрыўджаныя вы кветачкі. Як жа так, куміра пасмелі крытыкаваць!!! Недастаткова абутак яму аблівалі. Ай яй
  • Так і запішам
    10.07.2025
    Агентура
  • Аператар Сярожы
    10.07.2025
    Мне сядзець 16 год, а гэты нанёс першы ўдар па Пазняку.
  • Я за Пазьняка
    10.07.2025
    Зянон Станіслававіч, я за вас.
    Ціханоўскі асабіста мне нагадвае сумесь гопніка і Лукашэнкі ў маладосці.
    І пачаў з "дайце грошы". Ні праграмы, ні стратэгіі, нічога.
    Чалавек, які мае прынцыпы, праграму, у турме б размышляў над сваёй праграмай. Ціханоўскі гэтага не рабіў. Бо няма ў яго сваёй праграмы. Ён у сваіх дзеяннях залежыць ад іншых людзей, ад каманды. Ён можа лавіць ідэі і іх увасабляць, але хто гэтыя ідэі яму кідае? Можа хто заўгодна. І ён падхопіць. У гэтым і нябеспека: Ціханоўскі залежны ад свайго акружэння. А ў якое акружэнне ён трапіў, мы ўжо бачым.
  • Тимур
    10.07.2025
    Такое ощущение, что кукуха поехала у обоих (Зенона и Сергея). Или что-то не поделили, например, "шкуру неубитого медведя" - "трон" лидера демсил пока занят. Или мы чего-то не знаем и дележ уже идет?
  • Жора
    10.07.2025
    Уся гэтая публіка рускае культуры заўсёды будзе супраць беларускае нацыянальнае ідэі і заўсёды будзе абвяшчаць тых, хто яе ўвасабляе звар'яцелымі-фашыстамі-маргіналамі і падобным. Калі Пазняк (дай яму Божа доўгіх год і моцнага здароўя) адыдзе ад спраў, тое самае цкаванне будзе да пераемніка - умоўнага Усава. Толькі прозвішча памяняецца. Але на ўзроўні ідэй яны дыскутаваць не могуць.Мы ведаем, што мы хочам і як яно мае быць - а што прапануюць Ціханоўскі(-ія)? Расейскі рэгіён з гаўляйтарам - толькі не такім жорсткім, як Лукашэнка. Смешна. Ігнаруем мосек і працуем далей!
  • Ну-ну
    10.07.2025
    Жора, ага, а ваш умоўны Усов, які да самага нядаўняга часу трансьлітараваў сябе як Usov, бегае па ўсякіх «Нашіх домах», «Сотах» і «І грянул Грэмах» – ну зусііім не чалавек расейскае культуры, ага. Сьмех у залі. І ваш лукашыст Голубеў, былы кіраўнік Менскага асяродка БНФ, а цяпер піша лукашысцкія расейскамоўныя мэтадычкі пра «Історію белорусской государственності» – ну таксама зусім не чалавек расейскае культуры.
  • Гол у палітыцы
    11.07.2025
    Ну-ну , факт!! Падтрымліваю вас.
  • Ботам
    11.07.2025
    Гол у палітыцы , падаю, трымай
  • Кілер троляў
    11.07.2025
    Ботам, Я трымаю агента Зянона і бяру чужыя нікі
  • Астапы
    10.07.2025
    Колькі іх такіх было актыўных стэндапераў: Ігар Макар, Максім Шабуцкі, цяпер на іх месца прыйшоў Сяргей Ціханоўскі...
  • 1
    10.07.2025
    Апошняя фраза "можа, данаты там нейкія, гранты пілаваў, я ж не ведаю" характэрная хутчэй для пустабрэха, а не для чалавека з розумам. Якраз у адраз Пазняка зусім не па адрасу. А шкада, на Ціханоўскага былі пэўныя спадзевы.
  • Якія спадзевы?
    10.07.2025
    1, кіньце дурное
  • Пытанне
    10.07.2025
    /Я ж не ведаў, што ён тут вытварае, што ён з'ехаў у нейкія бакі… Ну звар'яцеў ён/

    Ці гэта Пазняк збіраў апошнім часам 200 000 даляраў на выкарчоўванне рэжыму за пару тыдняў?

    /Можа, данаты там нейкія, гранты пілаваў, я ж не ведаю»./
    Гл. вышэй.
  • Як правільна пераводзіць стрэлкі
    10.07.2025
    Пытанне, не Ціханоўскі кажа пра тое, што вакол агентура, не Ціханоўскі абражае людзей істотамі і збірае вакол сябе сектантаў, якія не прымаюць нават малую крытыку яго асобы да такой ступені, што сядзяць з розных дэвайсаў і дызлайкі ставяць.

    Зянон Пазняк гэта нарцыс з параноіднымі рысамі асобы. Наступныя пункты тлумачаць, чаму ён нарцыс:

    1. Перакананасць у сваёй выключнасці
    Пазняк часта прэзентуе сябе як адзінага сапраўднага абаронцу беларускай справы, носьбіта «праўды», «маральнай чысціні» і «непадкупнасці». Ён, паводле сваіх заяў, бачыць сябе ледзь не прароцкай фігурай, якая адзіная разумее, што адбываецца з Беларуссю.

    2. Ідэалізацыя сябе і дыскрэдытацыя іншых
    Ён схільны абясцэньваць іншых палітычных дзеячаў, нават былых саюзнікаў, называючы іх здраднікамі ці агентамі Масквы. Гэта сведчыць пра цяжкасці ў прызнанні таго, што існуюць іншыя годныя і патрыятычныя людзі з альтэрнатыўным поглядам.

    3. Культ асобы
    У вакол яго дзейнасці, асабліва сярод прыхільнікаў, можна заўважыць культ асобы. Ягоныя артыкулы часта будуюцца вакол я, мой шлях, мая праўда, што сведчыць пра цэнтраванасць на сабе. Ён рэгулярна публікуе звароты, дзе гаворыць не толькі як палітык, а як маральны суддзя.

    4. Недавер да іншадумцаў і крытыкаў
    Нарцысічныя асобы часта рэагуюць на крытыку з варожасцю. Пазняк схільны трактаваць любыя рознагалоссі як напад на сябе ці здраду нацыянальным інтарэсам. Ён адмаўляе магчымасць канструктыўнага дыялогу, калі пункт гледжання адрозніваецца ад ягонага.
  • Іншае
    10.07.2025
    Віншаваннем з 70годдзем ад лукі Пазьняк падцёрся? Не, прыняў! Не ўяўляю Ціханоўскага і іншых палітзняволеных, якія б так запэцкалі свае рукі.
  • Ну-ну
    10.07.2025
    Пытанне, „ВАРТА © 2025. WARTA MEDIA BELARUS. Projekt dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP”. Зянонаўцам хлусіць – як дыхаць.
  • Жора
    10.07.2025
    Ну-ну , а Пазняк там кім прыходзіцца? Вядучым? Выпускаючым рэдактарам? Саўнд-інжынерам? Агласіце, калі ласка.
  • Ну-ну
    10.07.2025
    Жора, літаральна першая лепшая рандомная спасылка з «Варты»: «Разам з Зянонам Пазьняком узгадваем...». Клясыка жанру – зянонаўцу хлусіць што ротам дыхаць.
  • І ?
    10.07.2025
    Ну-ну, Зянон Пазьняк выступае і на Warta, і на Белсат, і на Еўрарадыё, і на Радыё Свабода. І?
  • глядач
    10.07.2025
    У гэтых дваіх нават тэмпераменты несумяшчальныя - як лёд і полымя.
    Дзядзька Зянон што той непарушны векавечны валун, пад каторы і вада не зацячэ, а Ціханоўскі - сучасны блогер, "ціктокер", жыве ў моманце.
    Патрэбныя абодва, беларускасць выжыве, толькі пашыраючы сваю разнастайнасць у прынцып: "і жук, і жаба, і чорт, і баба"
  • Няма часу
    10.07.2025
    Як мага хутчэй схавайце "першага джэнтэльмэна"!!!
  • Лапідар
    10.07.2025
    Нават мне гэта ўжо задалбала. Адныя лапідарны кругом. Сяргей, навошта так падстаўляцца. Пакінь гэта кропачцы
  • апошні інспэктар
    10.07.2025
    дах едзе не ў Зянона, а ў журналістаў якія рэпосьцяць кожны ягоны чых з Фэйсбуку. а Зянон заўжды такі быў, толькі на хвалі Адраджэньня вымушаны быў азірацца на саюзьнікаў і прыхільнікаў. на эміграцыі ж гэты стрымальны фактар зьнік, і ён раскрыўся напоўніцу як асоба.
  • Вася
    10.07.2025
    апошні інспэктар, шкада, што ў цябе нічога не адрадзілася
  • Найперш не галасі!
    10.07.2025
    апошні інспэктар, менавіта так. Яшчэ маладыя гады.
    На старасці нашыя хібы, і маразм таксама, толькі мацнеюць.

    Яшчэ месяц таму падобныя каментары не праходзілі мадэрацыю.
  • Храналогія
    10.07.2025
    Канал Ціханоўскага першым пачаў паліваць брудам Пазьняка. Відэа ад 30.06.2025 на канале Страна для жизни.
    Ціханоўскі гэты бруд і хлусню не толькі не спыніў, а як мы бачым - падтрымаў.
  • Істота
    10.07.2025
    Храналогія , пазьнякоўскт хранолаг, першым быў Пазьняк пра жану і істоту
  • Кола- бок Цiха
    10.07.2025
    Ціханоускі - блогер i застауся ім , паводзіны блогера для лайкау і эпатажу , пра аналітыку і іншае гэта не пра яго
  • Івенты
    10.07.2025
    Кола- бок Цiха , ён там у інтэрв'ю сёння сказаў, што хутка будуць "івенты".
    Массовік-зацейнік, мля.
  • деньги
    10.07.2025
    Івенты, а много будет платить не говорил?
  • Лапидарка
    10.07.2025
    деньги, платить будете вы, а он собирать.
  • Псіхолаг
    10.07.2025
    Пакуль можна назіраць адваротнае.
  • Так и сказал
    10.07.2025
    "...лидеры нужны были, всех посадили, а Зенона не было."
  • Лапидарка
    10.07.2025
    Так и сказал, Зенон тогда предупреждал не водите хороводы. Плохо кончится для страны и для вас. Его не слушали. Я помню сколько грязи тогда на него выливали.
  • Да
    11.07.2025
    Лапидарка , да, зенон явно не хотел чтоб скинули лукашенко и победил народ.
  • Jurno
    10.07.2025
    "Зянон у Амерыцы, па-мойму, быў. Можа, данаты там нейкія, гранты пілаваў, я ж не ведаю»"
    После этих слов Сережу можно списать в утиль.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    10.07.2025
    Шкада Сяргея (сам сябе закопвае такімі заявамі) і павага Зянону Пазьняку.
  • Істота
    10.07.2025
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць , Пазьняк … 30 разоў пасьля незалежнасьці. Трамп яму хай дзякуе. Ператварыўся ў палітычнае нішто
  • Выбары-дурыбары
    11.07.2025
    Істота, што зрабіў Пазьняк, мы ўсе ведаем.
    А вось што зрабіў Ціханоўскі акрамя масавага загону беларусаў на лукашэнкаўскі выбарчы фарс?
  • Уважлівы чытач
    10.07.2025
    Навіна пра Ціханоўскага і пратэсты 56 каментароў, Навіна пра Ціханоўскага і Пазьняка 109 каментароў. У два разы больш.
    Без згадкі пра Пазьняка самы папулярны блогер Беларусі, першы джэнтльмен, муж прэзідэнткі-электкі набірае ў два разы менш цікавасці чытачоў.
  • .
    10.07.2025
    Гэта не цікавасць чытачоў, а актыўнасць каментатараў, якая каардынуецца. Менавіта пад артыкуламі пра Пазняка яна па большасці штучная.
    Мабыць, існуе партыйнае заданне прыйсці і нешта напісаць. Таму 80% допісаў гэта "цалкам падтрымліваю", як на з'ездзе КПСС.
    І лайкі-дызлайкі часткова накручваюцца штучна.
    Тое, што гэта менавіта лакальны эфект тут, даказвае тое, што ў ФБ Пазняка такіх эфектаў няма. 3-7 каментарыяў звычайна, не больш - вось і ўсе прыхільнікі.
    І тут, бывае, няма, калі артыкул, напрыклад, з'яўляецца ў 22:00. Тады да 10-11 звычайныя каментатары і без накрутак, а пасля дзяжурны прасыпаецца і нарэшце прыбягае "з'езд КПСС".
    Тыя людзі, якім нешта іншае ўвогуле нецікавае, яны толькі тут.
    Вы на хлусні і махлярстве, метадамі Ярмошынай ісціну не пабудуеце.
  • Рыдер Дайджест
    10.07.2025
    Уважлівы чытач, 56?Я бачыў 13-15 і то ў артыкуле,дзе Сяргей распавядаў як уваходзіў у "хату".
  • Жора
    10.07.2025
    ., а вам не прыходзіла ў галаву, што ФБ - не ананімны, як гэтыя каментары? Чытаю Пазняка ў ФБ, але ніколі не лайкаю - не магу лайкнуць, бо у лепшым выпадку заскрыняць і пакладуць у маю персанальную папачку ў КДБ, у горшым - пойду за распаўсюджанне экстрэмізму. І такіх людзей у Беларусі, я ўпэўнены, процьма.

    Што да партыйнага задання - смешна. Ніколі не састаяў у пазнякоўскім ці вячоркаўскім бнфе. Каментую ў ягоную падтрымку выключна праз слушнасць транслюемых ім ідэяў.
  • Мы бачым
    11.07.2025
    ., існуе партыйнае заданне прыйсці і нешта напісаць...
    Ну мы усе добра бачым, як вы з "найперш не галасі" усё ходзіце і нешта пішаце, ходзіце і пішаце...
  • Фіяска тл
    11.07.2025
    ., і гэта яшчэ 50% не прапускаюць
  • Чытаю Пазьняка
    11.07.2025
    Жора, таксама чытаю Пазьняка без падпісак, лайкаў і каментаў і на фб, і ў тг, і на сайтах. Свяціць сваё імя не буду нідзе.
  • Чытаю Пазьняка
    11.07.2025
    Жора, і тым больш не будуць свяціць сябе людзі, якія ў Беларусі займаюць пасады, працуюць у адукацыі ці ў іншых дзяржаўных установах, дзе усіх правяраюць кдбшнікі і ідэолагі: на якія старонкі яны падпісаныя, што лайкаюць.
    Людзі не дурныя і шыфруюцца.
  • .
    11.07.2025
    Якраз нядаўна тут абмяркоўвалі, што людзі ствараюць "ананімныя" акаўнты ў фэйсбук менавіта для палітыкі (як раней стваралі асобныя палітычныя акаўнты ў тэлеграме).
    Нават калі вы не лайкаеце, а карыстаецеся ФБ толькі для прагляду пастоў, ён будзе падказваць вам тое, што вы звычайна глядзіце, гэта значыць, праглядваць са звычайнага профілю палітыку таксама не вельмі бяспечна.

    Далей, па назіраннях за "жывымі" асобамі тут (каментарыі, за якімі праглядаецца асоба, а не паўторы аднаго і таго ж масай) выглядае, што большасць з мясцовых 4-6 прыхільнікаў Пазняка - эмігранты, пры гэтым да 2020 г. (Да Вас не тычыцца). Гэта з іх расказаў пра сябе, з апантанасці менавіта еўрапейскімі або амерыканскімі праблемамі (напрыклад, азіяцкімі мігрантамі), з відавочнага няведання, што адбывалася ў 2020-м у Беларусі, чым жыло грамадства.
    І вось такім навошта хавацца? Калі ўсяго прыхільнікаў вельмі шмат (нібыта), то павінен быць і вялікі працэнт тых, хто падтрымлівае лідара ў ФБ, тых, хто не ездзіць у Беларусь. Так не.

    Пра штучнасць каментарыяў у НН паказвае і іх падабенства. Напрыклад, калі я бачу нешта, з чым згодны, я проста стаўлю "лайк" і не пішу паўторна тую ж самую думку.
    Аднак не, вашым трэба паказаць еднасць лідара з народам, таму "народ" піша адное і тое ж.

    > Што да партыйнага задання - смешна. Ніколі не састаяў у ...
    Так нармальнай партыі і няма. І тую не здолеў стварыць. Ёсць прыхільнікі з паводзінамі партыйцаў.
    Фраза "партыйнае заданне" - з іроніяй, параўнанне з партыйцамі-дэпутатамі СССР/РБ, якіх не адрозніш адзін ад аднаго, якія ствараюць масавасць.
  • .
    11.07.2025
    Па-першае, размова пра масавыя набегі, а не пра адзіночак.
    Па-другое, нам шмат што цікава, пішам пад рознымі артыкуламі, не толькі пра Пазняка, не толькі палітычнымі.
    Вашыя пастаянныя папрокі "вось яны заўсёды толькі хэйцяць нашага куміра" толькі пацвярджаюць, што вы ходзіце толькі ў "свае" тэмы, сваё меркаванне складаеце толькі з іх.
  • .
    11.07.2025
    І што? Пазаўчора мой карэктны (на мой погляд) каментарый "супраць" Пазняка прайшоў толькі з чацвёртага разу.
    Так што не трэба пра аднабаковасць цэнзуры.
  • Найперш не галасі!
    10.07.2025
    Што Пазьняк на старасці гадоў з глузду з'ехаў, спадзяюся, відавочна ўсім і кожнаму - і гарачым паслядоўнікам, і тым хто глядзіць на свет больш незалежна і аб'ектыўна.
    Шкада канечне, але мы ўсе жывыя людзі.

    Цікава тут іншае, зусім не персона Пазьняка.
    Як на мой розум, нам важна ўсвядоміць дзьве рэчы:
    1) прычыны правалу 1992-94 гг. (дурноту з метадычкі пра "народзец" прашу не прапаноўваць)
    2) спробы іменем Пазьняка раскалоць супроцьстаянне рэжыму.
    Цапкала, Карач, Радзіна, Краўцоў, Васкрэсенскі... Да выбору да калёру. Імя ім бясконцы легіён, нават Анжаліку Ялінскую пхалі нам ў лідары меркаванняў. І будуць падобных пхаць яшчэ.
    Вось тут ў пункце 2 варта ўсім нам памятаць, што Беларусь перадусім.
    Не персона, не лаўравыя вянкі, не стомленасць, не ранейшыя заслугі і рангі, а толькі Беларусь перадусім.
    Іначай гамон.
  • 100%
    10.07.2025
    ён мае рацыю. Ну дзеля справядлівасці - розумам то Зянон ніколі не бліскаў. а вось па частцы дагадзіць Лу ці савецкім бонзам - пытанняў няма
  • Легион
    10.07.2025
    Сергей все правильно делает.
    Пазьняк подлость наговорил про жену и животным назвал (истота).
    Почему Пазьняка, который гордится поздравлениями от Лукашенко, такое бешенство вызывает Сергей, что он опускается до оскорблений.
    Тот который за Трампа впрягался.
  • Загвус
    11.07.2025
    Легион, Кладзіся спаць, заўтра ў школу.На уроку беларускай мовы-вывучыць беларуска-рускі слоўнік на букву "і".
  • Аполитичный
    10.07.2025
    Очень интересно как люди выпадают из политики на 5 или 10 лет и ведут себя как динозавры. На них вся надежда
  • Якая надзея?
    11.07.2025
    Аполитичный, дыназаўры вымерлі
  • За Пазняка
    11.07.2025
    Пазняка ведаю, а гэта што за ком з гары?
  • Біяграфія
    11.07.2025
    За Пазняка, Зянон Пазьняк гэта дзеяч Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, стварыў вялікую палітычную арганізацыю Беларускі Народны Фронт, дэпутаты БНФ на чале з Зянонам Пазьняком былі абраныя народам на выбарах у Вярхоўны Савет (парламент) і прывялі Беларусь да Незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, дабіліся ліквідацыі расейскага камунізму ў Беларусі, стварылі у дэмакратычнае заканадаўства новай незалежнай краіны.

    Сяргей Ціханоўскі - блогер, бізнэсмен, у 2020 годзе прачнуўся і ўбачыў, што ў краіне нешта не так. Ездзіў па Беларусі, здымаў ролікі пра то, што не так. Ролікі мелі вялікую папулярнасць.

    Арганізаваў акцыю Belarus12Stop, сутнасць якой: апрануць што-небудзь белае (шапачку, шарфік і гэтак далей) і ў 12:00 спыніцца на месцы.

    Прымаў удзел у выбарчай кампаніі 2020 года: падаў дакументы на кандыдата ў прэзідэнты, але яго не зарэгістравалі.
    Спрыяў актыўнаму ўдзелу беларусаў у выбарчай кампаніі, калі замест яго кандыдатам зарэгістравалася яго жонка.
    Зрабіў вялікую фігуру жонкі на картоне і насіў на месцы збора подпісаў за яе.
    Сімвалам пратэста абраў вялікі тапак і лозунг "Стоп таракан".
    Спрыяў масаваму прыходу беларусаў на выбарчыя ўчасткі.
    Без яго і яго жонкі актыўнасці людзі масава праігнаравалі бы выбары Лукашэнкі (як у 2015, 2025 г.)
  • Мемуары
    11.07.2025
    Біяграфія , а можаце нам патлумачыць як Пазьняк "СТВАРЫЎ БНФ"?
    Сказаў "рэкс-пэкс-хвэкс, БНФ стварыся!"
    і БНФ стварыўся?

    Міф першы - "Пазьняк стварыў БНФ"
    Рэч у тым што Пазьняк не стварыў БНФ.
    БНФ быў створаны "Аргкамітэтам па стварэнні БНФ Адраджэньне".
    У тым Аргамітэце было пад сотню людзей, найперш гуманітарная інтэлігенцыя і самыя розныя людзі.
    Дзесяткі людзей. Пазьняк быў сярод іх, і ўсё. Адзін з усіх астатніх.
    Каб за "Аргкамітэт па стварэнні БНФ Адраджэньне" не падпісаўся Васіль Быкаў, то наўрад бы што ўдалося.
    Пазьняк быў каларытнай асобай, яго і абралі на старшыню.
    А неўзабаве, раскумекаўшы, перабралі.

    Міф 2 - Пазьняк падараваў незалежнасць.
    Слова "падараваў" тут адразу сведчыць пра выдумку.
    Незалежнасць не даруюць, хіба што Бог можа падараваць.
    Незалежнасць ад СССР дасталася Беларусі з прычыны развалу СССР.
    Няма СССР - вось і незалежнасць ад СССР.
    Да працэсу ліквідацыі СССР Пазьняк не меў аніякага дачынення, ўрэшце не ягоны ўзровень быў.
    Смеласці хапіла ў Шушкевіча, Кучмы і Ельцына. Пазьняка там блізка не было.

    Міф 3 - "пазбавіў Беларусь ад расійскага камунізму".
    Хлусня відавочная: да сёняшняга дня не пазбавіліся мы ад расійскага камунізму.
    Каб пазбавіліся, то не вынеслі бы Пазьняка з Авальнай Залі як непатрэбную мэблю.

    Міф 4 - "стварылі дэмакратычнае заканадаўства Беларусі. "
    Ага... Каб стварылі, то не было б тут расійскага камунізму ні сёння , ні тады ў 1994, калі бнф, дакладней ягоныя астаткі, і Пазьняк правалілі прэзідэнцкія выбары.
    Каб стварылі дэмакратычнае заканадаўства, то не вынеслі б Пазьняка ноччу з Залы паседжанняў Вярхоўнага Савета.
    І не пісалі б мы тут праз впн.
  • Зміцёр
    11.07.2025
    Біяграфія ,
    Лягкадумнае, даволі павярховае рэзюмэ у вас.
  • Зміцёр
    11.07.2025
    Пазняка - на звалку гісторыі!
  • Маніпулятару
    11.07.2025
    Мемуары , сам напісаў слова "падараваў", і сам аправергаеш.
    Астатняе тваё трызненне ў тым жа самым маніпулятыўным стылі.
  • Занята
    11.07.2025
    Зміцёр, там месца ўжо занятае табой.
  • Гектор
    11.07.2025
    Красовский,Гончар,Захаренко,Тарайковский,Ашурок,Пушкин,Кривчов все эти люди поставили на карту свою жизнь ради Беларуси,а позняк нет.
    Так ли он сильно любит Беларусь,как говорит?
  • Ъ
    11.07.2025
    Гектор, Хотите чтобы и с Позняком сделали тоже самое, что с Захаренко и Гончаром? Мечта не сбылась ваша, идите рыдать.
  • Геркулес
    11.07.2025
    Гектор, а што паставіў ты? Чайнік?
  • Полет над Варшавой
    11.07.2025
    Ъ, А кто не рискует лично, тот в вожди не проходит. Личное мужество очень котируется. Так что ваш пролетает в Варшаве.
  • Трусіку
    11.07.2025
    Полет над Варшавой , паляцелі?
  • Согласен
    11.07.2025
    Согласен с Тихановским. Сбрендил. И давно.
  • +
    11.07.2025
    Согласен , он то еще ничего. а вот некоторым его сторонникам уже галоперидол не поможет - нужно че то типа электрошока...
  • Капытко
    12.07.2025
    Пазьняк в Америке велфер пиловал, а не гранты. И карманы немногочисленных фанатов.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць