Добрая ідэя, мне ўжо пара стаць фінансавым гігантам.
Буржуін
29.06.2025
Узгадваецца прыказка пра ката, які з-за няма чаго рабіць ліжа сабе нешта. Папярэднім крэатывам Галоўчанкі быў выпуск 80-рублевых банкнот. Але карэктней казаць пра крэатыўную пракрастынацыю напярэдадні буры. Таму што на беларускі банкаўскі сектар набліжаецца фінансавае цунамі з усходу. Справа ў тым, што Расею зараз накрывае хваля дэфолтаў, няплацежоў ды банкруцтв, у тым ліку з-за таго, што крэдыты, ўзятыя па плаваючым стаўкам, ва ўмовах стаўкі ЦБ 20 адсоткаў бізнэс далей абслугоўваць ня можа. Таму цягам 12 месяцаў у Расеі прагназуецца моцны банкаўскі крызіс, але рэзервы агенцыі страхавання ўнёскаў (АСЎ) у Расеі адносна нявялікія. Зразумела, ўсё гэта перакінецца таксама і на Беларусь, бо большасць продажаў беларускіх прадпрыемстваў ідзе у Расею. А калі няма выручкі - то няма чым разлічвацца з пастаўшчыкамі, падрадчыкамі ды банкамі. Таксама беларускія банкі напрыканцы кіравання Калаўра выдалі шмат крэдытаў расейскім заёмшчыкам пад гарантыі расейскіх банкаў, што нясе рызыку адначасовай неплацежаздольнасці і заёмшчыкаў, і гарантаў. У беларускай АСЎ дык увогуле поўны швах. У тым сэнсе што жывых грошаў там даўно няма, бо замест іх ляжаць "высоканадзейныя" (на паперы) аблігацыі банка развіцця, то бок па сутнасці беларускі дзярждоўг. Наколькі высокандзейным зараз з'яўляецца беларускі дзярждоўг - расейскія пакупнікі беларускіх еўрабондаў ужо адчулі, бо пераважная большасць з іх дагэтуль ня можа атрымаць свае грошы ані ў якой валюце. Але кабы праблема тычылася толькі АСЎ - таксічнымі аблігацыямі банка развіцця таксама напампаваныя і актывы беларускіх банкаў. То бок калі пачнецца нават нешта на першы выгляд нязначнае, то ўсё паваліцца, як даміно.
Нацбанк шукае малыя прадпрыемствы, з якіх атрымаюцца фінансавыя гіганты
Папярэднім крэатывам Галоўчанкі быў выпуск 80-рублевых банкнот.
Але карэктней казаць пра крэатыўную пракрастынацыю напярэдадні буры.
Таму што на беларускі банкаўскі сектар набліжаецца фінансавае цунамі з усходу.
Справа ў тым, што Расею зараз накрывае хваля дэфолтаў, няплацежоў ды банкруцтв, у тым ліку з-за таго, што крэдыты, ўзятыя па плаваючым стаўкам, ва ўмовах стаўкі ЦБ 20 адсоткаў бізнэс далей абслугоўваць ня можа. Таму цягам 12 месяцаў у Расеі прагназуецца моцны банкаўскі крызіс, але рэзервы агенцыі страхавання ўнёскаў (АСЎ) у Расеі адносна нявялікія. Зразумела, ўсё гэта перакінецца таксама і на Беларусь, бо большасць продажаў беларускіх прадпрыемстваў ідзе у Расею. А калі няма выручкі - то няма чым разлічвацца з пастаўшчыкамі, падрадчыкамі ды банкамі. Таксама беларускія банкі напрыканцы кіравання Калаўра выдалі шмат крэдытаў расейскім заёмшчыкам пад гарантыі расейскіх банкаў, што нясе рызыку адначасовай неплацежаздольнасці і заёмшчыкаў, і гарантаў.
У беларускай АСЎ дык увогуле поўны швах. У тым сэнсе што жывых грошаў там даўно няма, бо замест іх ляжаць "высоканадзейныя" (на паперы) аблігацыі банка развіцця, то бок па сутнасці беларускі дзярждоўг. Наколькі высокандзейным зараз з'яўляецца беларускі дзярждоўг - расейскія пакупнікі беларускіх еўрабондаў ужо адчулі, бо пераважная большасць з іх дагэтуль ня можа атрымаць свае грошы ані ў якой валюце. Але кабы праблема тычылася толькі АСЎ - таксічнымі аблігацыямі банка развіцця таксама напампаваныя і актывы беларускіх банкаў. То бок калі пачнецца нават нешта на першы выгляд нязначнае, то ўсё паваліцца, як даміно.