“There are squat toilets, and the windows don't close.” A Belarusian student explained why youth in France took to the streets to protest
-
14.11.2026Evroopt, нужно не магазины громить, а кланы, которые набивают себе карманы.
-
14.11.2026І гэтыя нягеглікі будуць нас яшчэ вучыць жыццю. Ды ў Беларусі б за такое разгяльдзяйства даўно б галаву адарвалі. Дырка ў падлозе - гэта нешта ўвогуле з разраду сенсацыі, вартай публікацыі ў СМІ як рарытэт. Цярпілы цярпелі, покуль моладзь не схамянулася. На такіх арыентавацца - сябе не паважаць.
-
14.11.2026Ква-ква, цікава, што кажа дзяўчына пра дзіркі ў падлозе, а фоткі Парыжа робіць такія цудоўныя. Свенты спокуй з кавай і круасанамі, і ані воднай з дзіравым сарцірам.
-
14.11.2026Пра дзірку ў падлозе не ўласны досвед і эмоцыі гераіні, а яна прачытала ў французскіх медыя.
А там адкуль перадалі, з чыіх слоў, наколькі гэта сістэмная з’ява і г.д.? Статыстыку я сам магу прачытаць, але навошта тады сведка непасрэдна з Францыі?
Трохі абсурдна такое ўзмацненне дзеля сенсацыйнасці, калі яно нават не з першых вуснаў.
А далей "Советская Белоруссия" або "Мінская праўда" перададуць, яшчэ больш узмацніўшы пра дзіркі. Тым больш і апазіцыйная прэса не адмаўляе.
Для параўнання, французскае СМІ выходзіць з загалоўкам пра Беларусь "Там звоняць з міліцыі і пытаюцца, ці вы яшчэ жывы. Расказвае студэнт з Беларусі". Пасля выяўляецца, што ён гэта сам прачытаў у СМІ.
Здзіўляемся, чаму пра нас мала ведаюць, разважаюць стэрэатыпамі, чаму мы пра суседзяў мала ведаем, разважаем стэрэатыпамі. Ну вось таму, што калі прамых сувязяў паміж людзьмі няма, галоўныя крыніцы ведаў - капіпаст з капіпаста ў медыя. -
14.11.2026[Рэд. выдалена]
-
14.11.2026Пры гэтым шмат важнага сказала:
"Калі цябе выключаць з універсітэта за ўдзел у пратэстах — на наступны дзень уся краіна выйдзе за цябе"
"Ты можаш абмяркоўваць абсалютна ўсё што хочаш, з кім хочаш і як хочаш, выбіраючы любыя словы. ... Наадварот, лічыцца правільным у першую чаргу гаварыць на складаныя тэмы".
"ў параўнанні з Беларуссю Францыя мае так званую культуру палітычнай асэнсаванасці. ...Тут сапраўды ўсе гэтым жывуць, усе гэтым цікавяцца."
А жоўта-карычневая тэма з загалоўка, на мой погляд, другасная ў інтэрв’ю, асабіста мяне спачатку адвярнула ад больш важнага тэксту, часткова абясцэніла яго. -
14.11.2026., Згодзен з вамі .Не магу зразумець, чаму вы так агрэсіўна ставіцеся да Амерыкі, яе адміністрацыі. Чаму б і вам не пашырыць крыніцы вашых ведаў, можа трохі б стішыліся, не выяўлялі столькі ненавісці.
-
14.11.2026Зразумела, што пратэставаць ва ўсёй Еўропе прастацей чым у Беларусі. Але ці можна пратэставаць супраць ўмоўнага Хамас ці іншых мусульманскіх тэрарыстаў?
-
14.11.2026Pavel, в смысле "против", когда они все ЗА? Эти протесты "против дырки в полу" проходят тупо под флагом хамаса.
-
14.11.2026Нічога не ведаюць пра краіну ў цэнтры Эўропы? Зайздросцяць уласнікам сталічнай нерухомасці? Замест навукі ладзяць карнавал непаслушэнства з рабаваннем крам? Магчыма, дзірка ў падлозе - тое, чаго яны вартыя?
-
14.11.2026Skarbnik, я тебе больше скажу, процентов 90 европейцев абсолютно уверены, что центр Европы - это как раз Франция. Всё сходится - слева Испания, справа Германия, а дальше какая-то бесконечная или Сарматия или Тартария и там матрёшки и доступные женщины.
-
14.11.2026Нейкая лявачка. Сярод гэтых дзясяткаў тысяч што пратэставалі зьмены ў адукацыі патрыбныя сотням чалавек, астатнія выйшлі рабаваць і сьцягамі хамасаўскімі махаць
-
14.11.2026А чаму "Марыя" не ўдзельнічае ў пратэстах? Яе ўсё задавальняе? Ці яна там на заданне, агентура, а не студэнтка нават, усё слухае і дакладвае? Ці знайшла які-небудзь салодкага хлопчыка, што не дае ёй удзельнічаць, кожны раз калі яна апранаецца на пратэсты, ён кажа пастой, яшчэ разок, што месяцамі не выходзіць з пакоя?
-
14.11.2026Школьнікі і студэнты????
-
14.11.2026Дзяўчына кажа, што тут прынята абмяркоўваць " складаныя тэмы". Але сама з большага нават пра радзіму не кажа, не кажа адкуль яна. З "Усходняй Еўропы". Хм..
І гэта наша " прагрэсіўная моладзь" , так? У якой НН каментар бярэ, якія потым у офіс і кабінеты " дарадцамі " уладкоўваюцца.
Вам не сорамна, моладзь? Атрымаць магчымасць на хвалі змагання і ахвяравання іншых атрымаць магчымасць вучыцца, жыць спакайней і цікавей, сытней. І хуценька мімікраваць пад кагосці з " Усходняй Еўропы"? -
14.11.2026Аб дзірках яна пачула ад левага агітатара па ТБ, але не пачула чаму трэба граміць малы бізнэс, у якім яна спакойна піе каву і жэрэ круасаны - бо яны ўсе ворагі, класавыя, расавыя, рэлігійныя - выберы свой сырны соўс. Для гэтага ёсць розныя віды агітатараў
- алжырскі патрабавальнік рэпарацый, альхамдуліла, уся Еўропа будзе шарыя
- малады перспектыўны малійскі палітык, у якога ўсе французы - расісты
- хлопчык з багатай сям'і, чые бацькі гарантавалі яму жыццё працай на нацыянальную энэргетыку і абаронку, які за гэта патрабуе зачыніць усе АЭС і ваенныя заводы.
Усё што застаецца, калі адкінуць агітацыйную мішуру і фры Палестайн, гэта дурное ныццё, што кватэры дарагія. Яны па ўсім свеце дарагія! Чаму? Гэта змова? Не, бо няма роста вытворчай працы апошнія 25 год, ёсць проста перанос вытворчасці з больш дарагіх лакацый у больш танныя. Калі капітал мабільны, тое праца - не. Вось і вынік.
Ніхто не забараняў левым агітатарам замест універсітэта пайсці на кансервны завод, ён бы можа не зачыніўся і не пераехаў у Тайланд. Замест гэтага выпускаюць масава толькі "эліту", за кошт падаткаў, што характэрна. Але гэтая "эліта" такая ж інфляцыйныя, як і кошты на кватэры! Не ў стане ствараць новыя бізнэсы, новае мастацтва, новы сэнс і новыя формы... Абсалютна непатрэбная нацыянальнай эканоміцы каста жадаючых прысмактацца да бюджэта на ўсё астаняе жыццё.
І што тады застаецца? Правільна, змагацца з тымі, хто ўжо прысмактаўся. Унутрывідавая канкурэнцыя! Вось і карыстаюць моладзь з прыгарадаў, каб білі бізнэс падаткаплацельшчыкаў. Бо вынікам будзе дастаткова палітычнага бардаку, і каму з іх пашчасціць уладкавацца ў эстэблішмент. А ад гэтага, як яго, народа, іх будуць ахоўваць 6 бусікаў з гайдукамі.
Пратэст - гэта карпаратыўны прадукт для тых, хто занадта дурны, каб працаваць ў Таталь, Талес, Сафран і Крэды-Агрыколь, але каму амбіцыі не пазваляюць пайсці круціць круасаны і падаваць каву. -
14.11.2026Добрыя сацыяльныя ідэі становяцца небяспечнымі калі пад іх мімікрыруе мусульманская бедната пад уздзеяннем мулл, якія падпарадкоўваюцца сваім замежным "духоўным" лідарам. гэта натуральна замежныя агенты ў еўропе: мараканскія, алжырскія, турэцкія і інш муллы падпарадкоўваюцца сваім замежным "духоўным" кіраўнікам. (проста загугліце, калі цікавецеся)
Уявіце сабе рпц-эшнікаў, якія выводзяць на вуліцы напрыклад Берліна былых эмігрантаў з расеі і інш - same shit
а так студэнцкія патрабаванні гучаць справядлівымі -
14.11.2026Ух як дэмакратычных беларусаў трыгераць французскія і прапалестынскія пратэсты! Правільна, толькі беларусам можно было на пратэсты выходзіць, астатнія хай дома сядзяць і круасаны ядуць.
-
14.11.2026Лайдак, ну ты действительно лайдак, потому что нет на протестах несчастных палестинцев, а есть шариатцы, которым нужна европа под флагом мулл. А с протестами студентов Франция без тебя раберется дарагой таварыш у пагонах
-
14.11.2026Нешта ўсё гэта падазрона. Вельмі шмат паўсюль пішуць пра кепскі стан школаў у Францыі, але нідзе ніводнае фоткі я ня бачыла, якія пацьвярджалі б гэты кепскі стан.
-
14.11.2026"Калі ты студэнт, то ў цябе няма грошай, табе няма на што жыць"
А працаваць? А працаваць і вучыцца цяжка :) Затое не вучыцца і не працаваць месяцамі - добра.
"выходзіш на рынак працы, а цябе ніхто не хоча браць"
Больш сацыялізму. Працу трэба гарантаваць усім, асабіста магістрам ЛГБТ танцаў.
Карацей у левакоў грошы капіталістаў скончыліся, паглядзім як сацыялісты цяпер жыць будуць. -
14.11.2026Бедная бедная беларуска, закончит учебу во Франции, и окажется ненужной на рынке труда. Так давай домой в Беларусь, будет тебе и высокоплачиваемая работа, и какава с чаем, и драник
-
14.11.2026Класны аповед. Выглядае што студэнцкая супольнасць Францыі патрымлівае традыцыю адстойвання правоў. Шкада што такія вялікія эканамічныя праблемы
2. Вчера каша консервированная стоила 3 рубля 90 копеек, сегодня 4 рубля 90 копеек. Кто мне объяснит такой разброс цен?