Kuchynski — to Kastsiuhova: I want to ask you not to rewrite history
-
05.11.2026Гэты дарадца, напэўна, адзіны, хто мае досвед у той галіне, у якой працуе ўсё асяроддзе Ціханоўскай: Studied BA Heritage and Tourism.
-
05.11.2026a расейскі калій не пад санкцыямі..., пакт гітлера (маскоўская імерыя) - сталіна (левакі ЭЗ) N2 сапраўды існуе ...палітыка там дзе эканоміка
-
05.11.2026гэта тэйк з 2023 года
хопіць) -
05.11.2026палітыка там дзе эканоміка , прыдумай ужо што новае. харэ
-
05.11.2026[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
05.11.2026"Перадусім, вядома, гэта велізарная праца амерыканцаў — Джона Коўла, Крыса Сміта і іншых прадстаўнікоў адміністрацыі і дыпламатаў, якія непасрэдна займаліся перамовамі. Гэта праца сенатараў, кангрэсменаў, еўрапейскіх партнёраў, праваабаронцаў, сем'яў палітвязняў, грамадскіх ініцыятыў. І, безумоўна, саміх палітвязняў, чыя мужнасць і стойкасць увесь гэты час не давалі свету забыцца пра Беларусь."
Спадар Дзяніс, не трэба так непрыхавана скромнічаць, бо такія, як Касцюгова і большасць з падпісантаў прасякнутага дэмагогіяй Зварота гэтага не заўважаць і не ацэняць. Як і не ацэняць тыя шматлікія факты працы каманды Ціханоўскай над пытаннем вызвалення палітвязняў, каторыя вы прыводзіць (бо назіральнікам збоку заўсёды ўсё мала і ўсё не тое). Як і не зразумеюць, што ніякія амерыканскія сенатары, кангресмены і прадстаўнікі Белага дома не працавалі б над гэтым пытаннем, калі б вы іх са Святланай не варушылі. І менавіта каманда Ціханоўскай увесь гэты час, 5(!) апошніх гадоў не давалі забыць цывілізаванага свету пра Беларусь і пра нашых палітвязняў. Без вас ужо даўно цалкам пра нас забыліся б і паставілі знак роўнасці паміж расеяй і Беларусью. І паміж лукашэнкам і народам Беларусі. -
05.11.2026Цікава, што ў гэтым тэксце цалкам адсутнічае імя палітыка, які называя дыктатара Луку прэзідэнтам і маючы зацікаўленасць у рэсурсах, якія ёсць у Беларусі, то і паслаў сваіх падначаленых на перамовы ў Менск, каб заключыць здзелку. І як самі амерыканцы і не хавалі, то да гэтага аніхто з беларускіх дзеячоў на мае дачынення, а палітвязні, то было адно з пытанняў, бо гуманітарны трэк па Беларусі быў з 1996 года (задоўга да з'яўлення Святланы Ціханоўскай, як палітыка на дыяспары).
Такая доля ў Дональда Трампа ў пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў. Бо "заможныя таксама плачуць"? Заўчорашнія выбары ў ЗША, мо лепшая ілюстрацыя гэтага, як і рэакцыя беларусаў на вынікі, дарэчы. Тое што заўжды ёсць жадаючыя прыпісаць сабе заслугі іншых, то зразумела. Але, алагічна перапісваецца тое, што можна яшчэ прыгадаць. Трамп павярнуўся ў Белы Дом меньш 2 гадоў таму. Але, хто гэта такі ў пытанні перамоў у Менску і для беларускай частцы Фэйсбука, і для незалежных СМІ? Вось Ціханоўская - гэта галава. Не меньш смешная і альтэрнатыўная версія пра Гарбунову, Хоміч і Кавалеўскага.
Так і жывём.
Свабоду палітвязням! -
05.11.2026Алесь., "..то і паслаў сваіх падначаленых на перамовы ў Менск, каб заключыць здзелку". Чамусьці вырашылі не пісаць, што ў гэтай здзелке вельмі лёгка магло не быць пытання палітвязняў. Зусім. Бо Трумпу на нашых палітвязняў - з высокай званарні. Але ж палітвязні там з'явіліся. З вашага пункту гледжання, таму, што "гуманітарны трэк па Беларусі быў з 1996 года". Ну-ну, абманывацца рады..
-
05.11.2026Ну, афігець ад Вашых ведаў. Што з рабіла б бедная Беларусь без офіса і асабіста Ціханоўскай?
Вы ж пэўна намякаеце, што прыняцце ў 2004 годзе Кангрэсам ЗША Акт аб дэмакратыі ў Беларусі гэта таксама заслуга офіса і вывезенай за мяжу лукашэнкаўскімі спецслужбамі актыўнай удзельніцы перадапошняга выбарчага фарсу?
І, напэўна, трэба з Вамі пагадзіцца. І санкцыі ЗША ў 2010, калі відавочна было, што Лука нават свой выбарчы фарс выйграць не змог, то таксама мусіць заслуга офіса і асабіста Ціханоўскай? Не саромейцеся, жгіце.
Зноўку будзе парада не "абманывацца"? Так вы ж даўно нас усіх падманулі. -
06.11.2026Алесь., такая ж дэмагогія, як і ў Звароце. Ніводнага адказу на пастаўленыя пытанні. А я, са свайго боку, адкажу (дакладней, паўтару ўжо напісанае, бо вы, верагодна, чытаеце між радкоў):
- "Што з рабіла б бедная Беларусь без офіса і асабіста Ціханоўскай?"
- анічога. "ужо даўно цалкам пра нас забыліся б і паставілі знак роўнасці паміж расеяй і Беларусью. І паміж лукашэнкам і народам Беларусі."
Працягвайце абманывацца. -
06.11.2026Ну, пра краіну, дзе ўвесь час ідуць вайсковыя вучэнні з удзелам войскаў РФ і дзе нелегітымныя ўлады размясцілі ядзерную зброю аказваецца ў Вашынгтоне, Бруселі, Варшаве і Кіеве можна забыцца? А сонца штодзень з'яўляецца на ўсходзе таксама таму, што ёсць Святлана?
-
06.11.2026Алесь., ізноў дэмагогія! Відавочна, што ў словы "памятаць пра Беларусь" закладваюцца сэнсы "пра Беларусь - НЕ вайсковы палігон расеі", "пра Беларусь - НЕ частку Расеі", "Беларусь, дзе за кратамі катуюць і забіваюць палітычных вязняў". А вам, бачна, ўсё роўна, пра якую Беларусь будуць памятаць.
-
05.11.2026Цудоуны дакладны адказ
-
05.11.2026[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
05.11.2026А чаму Касцюгова пазіцыянуе сябе эсперткай па страткаму? Прызначыла сама сябе?
-
05.11.2026Адказ удалы. Калі глядзець па рэакцыі Кавалеўскага. Злуецца, спрабуе атакаваць асобныя тэзісы. А лепшае, што ён мог зрабіць сам: гэта даць свой аналагічны спіс. Ён не дае.
І Касцюгова адказала, паўтарыла, што Кавалеўскі, Гарбунова і Хаміч зрабілі шмат, аднак ізноў без спісу, без падрабязнасцей.
Добра, што дыскусія выходзіць з узроўню агульных разважанняў і вады да больш канкрэтнага, але пакуль толькі з аднаго боку. -
05.11.2026Спадар не дамаўляе.
Тэма закладнікаў калі не ўздымаецца, то не ў пытанні іх вызвалення ад тэрарыстаў.
Нават шляхам перамоваў з тэрарыстамі. А толькі выключна ісці шляхам паўночнай Карэі, Ірана, Кубы.... Гэта значыць выкарыстоўваць неэфектыўны шлях там дзе дзесяцігоддзі няма ніякіх вынікаў. Рэжым быў ёсць і застаецца, а закладнікі хай гніюць пад катаваннямі ў засценках. Бо як сказаў адзін офісны гісторык там жа не 100 адсодкавая смяротнасць.
***
Прызнаваць наяўнасць закладнікаў у тэрарыстаў яшчэ зусім не азначае, што сёй-той думае і працуе над тым, каб гэтыя закладнікаў неадкладна вызваліць.
***
Нават Украіна вядзе перамовы з тэрарыстамі на прадмет вызвалення сваіх людзей.
*** -
05.11.2026@, хопіць тролінгу. вас, лукашыстаў, на вуліцах Еўропы ніхто для адмену не вылоўлівае. пакуль што.
-
06.11.2026дзядзя, тут не да тролінгу.
Паўнамоцтвы Коўла скончаны. Паглядзім ці будзе хто небудзь вызвалены з 2027 годзе.
Цяпер офісна кабінетныя "баруны" могуць быць цалкам задаволены.
Роскалій як быў так і застаецца не пад санкцыямі.
Лукашыста пабачыце ў сваім люстэрку. -
06.11.2026@, Дык ёсць лукашысты на абмен, ці вы так, абы пастрачыць адпісаліся? Калі няма - то ня трыхніце аб закладніках мо тады. Га?
-
05.11.2026Кавалеўскі наўпростава назваў гэты пост "паўпраўдай" і "хлуснёй". А ён інсайдар і бачыў усё сваімі вачыма. Чакаем публікацыі яго інсайдаў таксама тут!
-
06.11.2026Кавалеўскі будзе?, ён пакуль маўчыць, магчыма, не мае аргументаў, а можа, наадварот, ужо некалькі дзён рыхтуе прасціну тэксту.
[Зрэдагавана]