Раней яшчэ і маладзіліся па пашпарце, пасля 2 Сусьветнай вайны са слоу́ запісвалі
))
01.10.2026
Валет Шкловский хоча дажыць вельмі да 150 год, таксама і *Уйло ботаксны хоча дажыць да 150 год
дзяркач
01.10.2026
прыпісвалі, але па 3-5-7 гадоў. Бо людзі ведалі адзін аднаго, і баяліся. Ведаю нават на помніках пісалі фэйкавую дату, бо не хацелі праблем. Калі у горад ехалі да начальства спецыяльна убіраліся у старое, хустку завязвалі, згорбліваліся, кульгалі каб усе бачылі які ты стары
Плюшкі Карлсана
01.10.2026
Тады ўзрост масава прыпісвалі - 10 гадоў як само сабой. Але тут ажно 20! Калі браць па пашпартным узросце - яна дэтальна павінна памятаць жыццё за часы Пілсудскага: усе рэформы, побыт, навіны, бо тады была прайшла яе актыўная маладосць. А да пачатку вайны ёй бы 37 гадоў было: ужо немаладая вясковая кабета, на якой трымаецца сям'я і гаспадарка - з адпаведнымі ўспамінамі. А яе ўспаміны - успаміны незамужняй дзяўчынкі: браты, сёстры. Калі Пілсудскі памёр, ёй відаць, і было толькі 11 гадоў.
Захар
01.10.2026
Во времена СССР пенсионный возраст для женщин был 55 лет. Так что, она, если разница в 20 лет, то в 35 уже была пенсионеркой? И никто это не заметил?
Плюшкі Карлсана
03.10.2026
Захар, якраз усё добра кладзецца. Пенсіі жанчынам-калгасніцам пачалі выплочваць толькі ў 1965 годзе пры стажы не менш за 20 гадоў. Нашай гераіне быў тады 41, і яна якраз ужо мела мінімальны калгасны стаж ад вайны. Таму лагічна было накруціць сабе 20 гадоў, каб не гнуць спіну. Жанчыны выглядалі дрэнна на вёсцы, хутка старэлі, выглядаць у сорак з нечым як сястра сваёй маці было звычайнай справай. А ў 55 гадоў сталі выходзіць на пенсію толькі ў 68 годзе. Менавіта тады прыпісак стала яшчэ больш, бо можна было лёгка прыпісаць сабе 3, 5, 8 гадоў. Усе ўсё ведалі, але была кругавая парука. Бо хтосьці сабе два гады прыпісаў, а хтосьці 20, але ж крыміналка за падробку дакументаў аднолькавая.
Плюшкі Карлсана
03.10.2026
Ну і плюс сельсаветы гэта негалосна падтрымлівалі, бо ведалі, як жабруюць людзі: хоць якая жывая капейчына, а не кор на трудадні. Пры гэтым, што важна, калгас не губляў работніцу! Гэтыя жанчыны не сядзелі дома, працягвалі гэтак жа цяжка працаваць ў калгасе, колькі хапала сіл, але ўжо "па-шэраму". Сваю выпрацоўку афармлялі на дачку, нявестку. Так выжывалі.
Плюшкі Карлсана
03.10.2026
Захар, гэта было выгодна ўсім. Бо калі маладая дачка або нявестка цяжарная, захварэла, або гадуе дзіця і не можа выпрацаваць сваю норму, яна не будзе плаціць штраф, бо ёсць падстрахоўка. Па дамоўленасцях з брыгадзірам маладой сваячцы запісвалі падвойную норму, і адпаведна яна атрымлівала больш аплаты на трудадні. Брыгадзіры і старшыня калгаса толькі ў плюсе: галоўнае план выканаць і грошай людзі не будуць прасіць у калгаса, каб нешта набыць сабе ў сельпо. З гэтага часу паціху стала хутка адміраць у вёсках прадзенне і ткацтва, бо з'явілася магчымасць не мучыцца, а купіць крамное палатно.
Death of long-lived Maryia Kananovich from Valozhyn region, 121 according to her passport, has been reported
Нябеснага Уладарання...