Article comments

Media replaces the state for Belarusians. And for now, it won't be otherwise

  • Уважлівы
    13.09.2026
    Гэта на ілюстрацыі той самы бюст, які гарылы лукашысцскія разбілі падчас вобшуку ў Нашай Ніве?
  • Рэд.
    13.09.2026
    Уважлівы, так, гэта той самы бюст Івана Луцкевіча. Мы тады сабралі фрагменты, вывезлі і рэстаўравалі ў стылістыцы кінцугі.
  • бабруйчанін
    13.09.2026
    Рэд
    Цікавілся раней
    Гэтая стылістыка філасофія як і скандынаўская адпавядае Лесу Жыццю.Беларусі беларусам
    Філософська основаСтилістика кінцугі тісно пов'язана з декількома японськими концепціями:
    Вабі-сабі (Wabi-sabi): Прийняття недосконалості та виявлення краси в речах, які є неповними, непостійними або мають сліди часу.
    Мунай (Mushin): Стан «чистого розуму», здатність приймати зміни та долю без жалю.
    Психологічна стійкість (Резильєнтність): У сучасному контексті кінцугі стало метафорою людського життя. Воно вчить, що наші травми, помилки та «розбиті» серця не роблять нас гіршими — вони є частиною нашої унікальної історії та роблять нас сильнішими.
  • Дзякуй
    14.09.2026
    Рэд., как раз искал нужное слово/понятие/аналогию для одной своей идеи.
    Кинцуги и ваби-саби - это то, что нужно.
  • Падтрымліваю
    13.09.2026
    Мікола Бугай мае рацыю.
  • Усё слушна, але ёсць спрэчны момант
    13.09.2026
    ..."дзяржадміністрацыя і сілавыя структуры кантралююцца з Масквы і праводзяць патрэбную Маскве палітыку". Яны ў закладніках? Ім пагражаюць, іх шантажуюць? На іх аказваецца ціск? Падаецца так, што яны хацелі б у Еўразвяз, але ім нажа да горла прыставілі. Знутры Беларусі гэта падаецца не так, калі шчыра. Яны заадно. Яны не кантралююцца, а ёсць супольнікі, саюзнікі. І трэба вызнаць таксама, што большай частка насельніцтва, нажаль, падтрымлівае гэты курс. Большасць несвядома канешне, але рэчаіснасць такая. Калі і трэба быць зараз у Беларусі, так гэта толькі для таго, каб зразумець гэта. Яны не кантралююцца з Масквы, яны заадно з Масквой. І Масква ў гэтых адносінах старэйшы брат. Лукашэнка гэтага не хавае.
  • хтосьці
    14.09.2026
    Усё слушна, але ёсць спрэчны момант,
    не варта казаць за большасць, асабліва калі не маеце аніякіх аб'ектыўных дадзеных пра думкі беларусаў.
    Спачатку ўцякаеце з краіны і клічаце ўсіх хто можа зваліваць пры любой нагодзе, а потым ныеце, што вырастае доля хатаскрайнікаў і аматараў маскаляндзіі. Свярбіць хутчэй аддаць краіну акупантам?
  • Лысы
    13.09.2026
    Дэбільны загаловак: СМІ замяняюць беларусам дзяржаву.
    Дзяржава - гэта манаполія на гвалт, прычым тут незалежныя медыя? Ці аўтар дагэтуль у палоне рамантычнага папулізму ў духу БНР - дзяржавы без паліцыі, спецслужбаў і іншых атрыбутаў, якія вынікаюць з памянёнай манаполіі.
    Каб адпавядаць сэнсу артыкула, загаловак меўся б быць такі:
    Не рэпрэсіўная дзяржава, на незалежныя медыя фармуюць цяпер беларускую нацыю.
  • Янка
    14.09.2026
    Лысы, калі з усіх прыкметаў дзяржавы заўважнай застаецца толкі манаполія на гвалт, то гэта ўжо не дзяржава, а нейкая банда, якая тэрарызуе раён
  • .
    14.09.2026
    Больш трапна, на мой погляд, параўнаць не з дзяржавай, а з кафэ і клубамі канца XIX, пачатка XX ст., дзе людзі збіраліся, чыталі газеты, абмяркоўвалі навіны.
    Так фармавалася грамадскае меркаванне, нават ствараліся палітычныя партыі.
    Сучасныя сацсеткі і СМІ (з каментарыямі) - нейкая аналогія таго, дзе адбываецца сацыялізацыя і палітычнае жыццё (якое ёсць).
    Яшчэ ў гісторыі для захавання нацый былі важныя гета - месцы лакальнага пражывання эмігрантаў, рэлігійныя цэнтры - царквы, сінагогі, школы для дзяцей.
    Нічога з гэтага ў сучасных беларусаў няма.
    І вось гэта анлайн-сацыялізацыя ў інтэрнэце без сумесных падзей у афлайне таксама мае не вельмі сур’ёзныя перспектывы.
  • Ёсць, але смі яны не цікавяць
    14.09.2026
    ., рэлігійныя цэнтры, школы для дзяцей, тэатры, спартовыя клубы, сумесныя падзеі у афлайн - усё гэта ў беларусаў ёсць. Проста нн пра іх не піша.
    Зайдзіце на Радыё Рацыя, там больш інфармацыі пра розныя беларускія суполкі і мерапрыемствы.
  • .
    13.09.2026
    1. "Гэты спіс таксама выяўна паказвае, што грызня ўнутры апазіцыйнага лагера не цікавіць звычайных беларусаў зусім."
    Ну і адкрыццё. Спіс паказвае, што ШОК!-навіны ("памерла", "падманулі", увогуле нешта нечаканае і небяспечнае) заўсёды чапляюць больш за штодзённую палітыку.
    Таму што такі механізм чалавечай увагі.
    (Можна яшчэ адкрыць, што порна таксама чапляе шырокія слаі насельніцтва. Нават яшчэ больш шырокія.)

    З гэтага зусім не вынікае, што (сваімі словамі) "беларусы такія, а мы працуем для беларусаў". Беларусы па-большаму такія, як усе людзі, а вы свядома выбралі прыярытэтныя для сябе жанры медыя з агульнавядомых папулярных. Гэта вашае рашэнне на пэўным этапе.


    2. Жаўцізна. Вашы аргументы: 1) у гэтым абвінавачваюць аб’екты расследаванняў; 2) гэта свецкая хроніка.
    Ёсць жа яшчэ крытэрыі. Напрыклад, маніпуляцыі ў загалоўках. Спіс можна прывесці вялікі, ў каментарый не ўлезе.
    У вас ёсць свой дыяпазон магчымага ў загалоўку і яго ніжняя мяжа па маіх адчуваннях менавіта жоўтая. Часам нават мат, бандыцкі слэнг. З боку нават той звычайны, прахадны загаловак пра Ціханоўскага "дзень народзінаў з размахам" не аддзяляе фактаў ад ацэнак.
    А ацэнку можна прачытаць і як тролінг на нізкім, на эмоцыях шарыкавых "буржуі шыкуюць", зайздрасці, абурэнні.


    3. Не адразу разумееш, што артыкул - чарговы крок у вайне з Ціханоўскім.
    Памераліся першаснымі палавымі прыкметамі медыя: колькасцю праглядаў; адзначылі, што СМІ важней за блогераў.

    Тое, што сапернік зараз зусім прабівае дно, не значыць, што другі бок канфлікту ідэальны. І самапахвальба гэтая - ну такое сабе.
    Я, як Баркоўскі, думаў, што інцыдэнт можна выкарыстаць як нагоду для паляпшэння ўзроўню СМІ. Заўсёды ёсць жа куды. Не, адмаўляеце, "ўсё добра".


    4. "СМІ замяняюць беларусам дзяржаву". "СМІ абавязаныя самаўдасканальвацца".
    Нават у беларускай дзяржаве былі 115, звароты, петыцыі. Чагосьці можна было дамагчыся. Нават зараз можна па дробязях, калі не чапляць палітычнае.
    А са СМІ? Немагчыма. Рэдакцыі, як і чыноўнікі (мабыць, і ўсе людзі), таксама схільныя шукаць такую пазіцыю (трон) для сябе, дзе "раблю што жадаю", а калі што, "не мая адказнасць" і "ўсё добра".

    "Чацвёртая ўлада" толькі частка дэмакратычнай сістэмы (калі сістэма працуе цалкам), а асобна сама па сабе яна зусім не абавязкова дэмакратычная, "справядлівая", "прававая".
  • .
    13.09.2026
    "Іншыя людзі лічаць жаўцінёй свецкую хроніку. Я так не лічу. Я лічу яе важнай часткай жыцця."

    Я из таких, периодически бухчу тут на эту тему - "как так можно желтить" :) Но конечно же вы правы. Спасибо за вашу работу. И рад, что вношу свой очень небольшой вклад в поддержку СМИ не только комментами :)
  • Кнур
    13.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Беларус
    14.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • хтосьці
    14.09.2026
    @Нічога пра Ціханоўскага — ні яго заявы, ні адказы на іх, не сабралі і дзясятай часткі праглядаў матэрыялаў са спісу вышэй.@
    Гэтак жа ў топе праглядаў і амаль нічога з рэжымнай павесткі. Дык якой халеры ў вас лукавы фактычна на кожнай застаўцы ці ў загалоўку навінавых відэа?
  • Алена
    14.09.2026
    Чаму заўсёды ўзровень " у вёсцы каля калодзежа" прэтэндуе на ўладу?Сумленныя, інтэлектуальныя людзі ж проста адварочваецца ад такіх СМІ. Вы так добра раскрылі сэнс вашай працы, што хочацца адпісацца.
  • бабруйчанін
    14.09.2026
    Алена
    ??? Адкажыце сабе
    Чаму краіна з " 200 год дЗемакраціі" абірае 3 разы Д Трампа
    У З Эўропе таксама падобнае ...прозвішча нагадаць??
    Беларусь беларусы нечым таксама падобны але шмат учым адрозніваюцца у лепшы бок
    Ні літаратура ні культура ні смі ні выхоўвают
    Лепшыя з іскуств " цырк і кіно" як казал Ульянав( ленін) таксама ні здолелі выхаваць зусім абмежаванага грамадзяніна ні масфільм ні галівуд ні цірк ні армрэслінг ...
  • беларус беларусу беларус
    14.09.2026
    Алена, і я два кварталы бег, каб сказаць, як я іх не люблю!
  • Нейкае абы што
    14.09.2026
    Артыкул не чытаў. Смі не могуць замяніць дзяржаву.
  • Нейкае абы што
    14.09.2026
    у адрозненне ад літаратараў стагадовай даўніны мы не «ўладары думаў», мы «люстра дзён». Адно іранічнае слова ў загалоўку, адзін жарт, а якая шура-бура можа падняцца./

    Гэта называецца стварэнне інфашума (інфармацыйны шум). Які адцягвае ўвагу ад рэальна важных грамадскіх справаў.
  • 13
    14.09.2026
    Рэд., а вы павіншавалі любімую прэзідэнтшчыцу? з чым з чым
    с днём рождения
  • Нейкае абы што
    14.09.2026
    "Першая газета з рысункамі" для бабак ля калодзежа/ля пад'езда?
    Не такой Нашу ніву задумвалі айцы-заснавальнікі газеты. Зусім іншая ідэя для народа была ў іх.
  • Нейкае абы што
    14.09.2026
    Была б наша воля — было б інакш. /
    Вы на волі. І самі вырашаеце рэдакцыйную палітыку. Ніхто не дыктуе вам, што і як пісаць і якія падзеі асвятляць, у якім ракурсе падаваць навіны і ў якім свеце выстаўляць тых ці іншых асобаў.
    Гэта чыста ваш выбар і ваша воля.
  • ***
    14.09.2026
    Калі каму што не падабаецца, то ён не чытае. НН жоўтая? Чытайце "Советскую Б." - яна ідэальная. А яшчэ паслухайце беларускае радыё, першы канал - руская мова і трасянка, безліч памылак. Калі б яны так у Расіі гаварылі па радыё на рускай мове, то іх бы там больші ні ў адно СМІ не ўзялі.
  • Вася
    14.09.2026
    Автор занимается манипуляцией или просто не понимает, о чём пишет. Из того, что дало результат в алгоритмических соцсетях, делается логичный на первый взгляд вывод: люди живут сбором грибов и ягод, а также интересуются подушками для головы. И вот это скрепы, объединяющие белорусов. Только проблема в том, что это всё просто ЗАЛЕТЕЛО, а политические тему НЕ ЗАЛЕТАЮТ. Люди боятся их комментировать, не хотят лайкать, сразу проматывают — алгоритмы их не подбирают. Либо же у "Нашей Нивы" такие темы не пользуются интересом, потому что они, к примеру, отстают по времени от конкурентов.
  • Ликбез прогульщикам
    14.09.2026
    СМИ это средство донесения информации, а государство- бюрократический аппарат управления. Ничего общего у них нет. Азы политологии в средней школе по обществознанию.
  • бабруйчанін
    14.09.2026
    Ликбез прогульщикам
    ??? Ні актуальна у 21 веке абмежаванне прафесійнае у ведах )))
    Таму Вы памыляецесь амаль ва усім ..
  • Беларус
    15.09.2026
    То бок тыя, хто шэсьць гадоў запар аніяк ня здолеў пабачыць акупацыі Краіны (што па па-свойму геніяльна) і дагэтуль працягвае называць лукашысцкую хунту захопнікаў "афіцыйным беларускім бокам" ды "беларускай дзяржавай", прызнае ўсе установы хунты "беларускімі" ды "нацыянальнымі" (то бок цалкам існуе ў навязаных ворагам дэфініцыях і сурагаце), а часам і ўвогуле называе дыктатара проста "палітыкам"... гэтыя выбітныя дзеячы раптоўна вырашылі (і тое пад нейкім дзіўным псеўданімам), што беларуская дзяржава - гэта яны? Вельмі сьмешна. І галоўнае паслядоўна. Вось дзе сапраўдная шура-бура ды лабуда.

    [Зрэдагавана]
  • Жора
    16.09.2026
    Скажыце, сённяшні Васерман з эра-порна каляндарамі і Сабчак, гэта таксама свецкая хроніка, ці што? Трыманне людзей у расейскай арбіце?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць