Article comments

Belarusian activist living in Ukraine banned from entering Poland for 10 years

  • Супадзенне
    07.08.2026
    Ну толькі Яўген Магда ў эфіры Еўрарадыё сёння сказаў, што Францкевіч будзе прысутнічаць на канферэнцыі, якую ладзяць дэмсілы і магчыма пакрытыкуе дзейнасць Ціханоўскай з яе офісам і кабінетам, як Францкевічу тут жа прыляцела забарона на ўезд у Польшчу. На 10 гадоў.
    Супадзенне.
  • Just business
    07.08.2026
    Супадзенне , у Літве гэтаксама бізнэсовец Скіндзяраў спытаў Ціханоўскую, дзе грошы, як адразу пачалі забіраць у яго ВНЖ. Кожны, хто спакушаецца на стабільнасць грантавых плыняў у бюджэты Літвы і Польшчы, будзе забанены пажыццёва.
  • Пранцкевіч
    08.08.2026
    Супадзенне ,
    Офіс мог проста не даць запрашэння на сваю Канферэнцыю і ўсё. Як Пятрухіну не далі. Занадта шмат гемарою - спачатку даць запрашэнне, а потым абмываць забарону на ўезд.
  • Усё правільна
    07.08.2026
    Ціханоўская гэта частка сыстэмы, гэта рычаг, які цэментуе рэжым Лукашэнкі. Толькі дзякуючы Святлане ёсть вораг, супраць якога уся вертыкаль маналіт, бо калі што - яна прыедзе і ўсё. Ябацькам хана. Убяры Ціханоўскую, і стварыцца вакуум які разбурыць усю мадэль ўзбагачэння для соцен тысячаў людзей, ўключая іх сем'і. Канешне.
  • Вы пра што?
    07.08.2026
    Усё правільна, куды яна прыедзе? І якое "калі што"?
  • Ціханоўская - зброя суднага дня
    07.08.2026
    А так. Калі што. А ўдруг што, Лукашэнка памрэ, ці што. Турбулентнасць нестабільнасць. А тут Ціханоўская ў кішэні ёсць. Разумееце? Ды вось. Сама стаўка на турбулентнасць, стаўка на "а ўдруг" гэта некампетэнтнасць поўная. У лукашыстаў усё пралічана, там не ўсунецца ніхто звонку ў вертыкаль. 30 гадоў будавалася сістэма. Сама стаўка на Ціханоўскую як рычаг супраць Лукашэнкі толькі падмацоўвае распрацоўку сцэнароў на гэты выпадак, разумееце?
  • Крывасісі
    07.08.2026
    Ціханоўская - зброя суднага дня, Ціханоўская - гэта наш Януковіч!
  • Нестыковачка
    08.08.2026
    Пранцкевіч, то бок офіс не даў Францкевічу запрашэння, але самому Францкевічу аб гэтым не паведаміў? І ён, не ведаючы, што запрашэння офіс не даў, паехаў у Польшчу на канферэнцыю?
  • Мы назіраем працэс
    07.08.2026
    Гэта разбурэнне сыстэмы канцтабару для народца. Польшча прачнулася і усвядоміла, што яна стала пляцоўкай для гульні незразумела каго, незразумела з якой мэтай. Беларус, як грамадзянін краіны суагрэсара, які вядзе палітычную дзеяльнасць ва Украіне, і прыязджае ў Польшчу па справах, туды-сюды. Што павінны думаць палякі? Проста пастаўце сябе на іх месца. Што павінна думаць Еўропа? Пастаўце сябе на іх месца. Яны не разумеюць, гэта дагаварнячок Лукашэнкі з Зяленскім, ці дагаварнячок Ціханоўскай з Лукашэнкам, ці гэта ўсё гульня Пуціна ў напёрсткі, а мы проста дурні, і гэтая вайна адзіны дагаварнячок дзе пэўныя колы зарабляюць мега-шалёныя грошы, а лохі пакутуюць? Выглядае, што так.
  • Vaclav Nedamanski
    07.08.2026
    Bingo ! ⭐⭐⭐⭐⭐
    1 адмовіу́ся ад статусу уцекача ( нашто ? )
    2 паехау́ у́ Беларусь
    3 палякі маюць на яго паперы ?
  • Што няясна?
    07.08.2026
    Vaclav Nedamanski , што значыць "на што"? Правіла такое: калі едзеш на радзіму, значыць лічацца, што там табе бяспечна, статус уцекача здымаецца. Меў чэшскі ПМЖ.
    Лябедзькі, Вячоркі таксама ў тыя гады спакойна ездзілі ў Беларусь і з Беларусі.
    Але цяпер не могуць туды паехаць, як і ён.
    Вы думаеце, што яны ўсе завербаваныя, бо ў 2015 маглі спакойна ездзіць у Беларусь?
  • бабруйчанін
    07.08.2026
    Мартынава Францкевіч " аГенты уплыва" сбУгру офіса Кіева нават ні Украіны украінцаў ...
    Мне аГенты уплыва акрамя агентаў "здаровага глузда" карысці клопата аб Беларусі беларусах адналькавы ......Францкевіч ...асаблівы ..на мой погляд
  • Янка Збеглы
    07.08.2026
    >Тады ў Чэхіі ён атрымаў статус бежанца, але пасля вяртання ў Беларусь у 2015‑м адмовіўся ад яго, аднак меў чэшскі ПМЖ.

    Дарма вяртаўся
  • Edek Musiał
    07.08.2026
    i bardzo dobrze , brawo ty !
  • Ого, якая аператыўнасць!
    07.08.2026
    Як хуценька нн надрукавала гэтую навіну, пост выйшаў 2 гадзіны таму назад, артыкул 1 гадзіну 50 хвілін таму назад.
  • Прилетело
    07.08.2026
    Как все закручено. Даже прихлебатели режима не знают что сказать
  • Нелагічна
    07.08.2026
    Нелагічна вінаваціць Ціханоўскую за тое што Францкевіча не пусцілі палякі. Удзел Францкевіча запланаваны ў канферэнцыі "Новая Беларусь". Ён дагэтуль ёсць у праграме.
  • логично
    08.08.2026
    Нелагічна, она бы спалилась, если бы удалила его, что выдало бы,что она наперед знала , что его не пустят
  • Няма ў праграме
    08.08.2026
    Нелагічна, яго няма ў праграме. СБ, 8 жніўня, 9:30.
  • Нестыковачка
    08.08.2026
    Нелагічна, у якой панелі? Не бачу ў панелі па Украіне яго прозвішча.
  • Назіраем за падзеямі і рэакцыямі
    08.08.2026
    Нелагічна, калі Франкевіча забанілі палякі, а не офіс, значыць, выступ Францкевіча на канферэнцыі будзе. Зараз шмат сучасных сродкаў існуе, каб даць чалавеку выступіць онлайн.
  • Нестыковачка
    08.08.2026
    Няма ў праграме , адны кажуць, што яго запрасілі на канферэнцыю, значыць, ён павінен быць у праграме, іншыя вышэй пішуць, што яму не далі запрашэння на канферэнцыю, тады лагічна, што яго няма ў праграме.
    А як насамрэч?
  • Анлайн
    08.08.2026
    Назіраем за падзеямі і рэакцыямі, Івонка Сурвіла выступае па тэлеэкране. Значыць і Францкевічу тэхнічна маюць магчымасць даць выступіць анлайн.
  • Стас
    07.08.2026
    Хороший дядька, интересно что он сам многих белорусов в 2020 отговаривал от того чтобы оставаться в Украине и говорил что Польша для белорусов будет лучшим вариантом т.к в Украине есть много моментов непонятных для белоруса да и элементарно легализация не говоря уже про убежище намного более сложная чем в Польше/Литве на тот момент.
  • Пранцкевіч
    08.08.2026
    Стас ,
    Але ж сам сядзеў і сядзіць ва Украіне...
  • Агент 000
    08.08.2026
    10 год гэта максімальны тэрмін бана. Паводле польскага права (рт. 319 Закона пра іншаземцаў) забарона на паўторны ўезд у Польшчу і ва ўсю зону Шэнген на тэрмін ад 5 да 10 гадоў прысуджаецца ў асаблівых выпадках:
    - Пагроза для абараназдольнасці, бяспекі дзяржавы або аховы грамадскай бяспекі і парадку.
    - Дапамога або арганізацыя нелегальнага перасячэння мяжы (напрыклад, кур'еры, якія перавозяць нелегальных мігрантаў).
    - Злачынства ў Польшчы / асуджэнне законным прысудам.
    Грамадзяне Беларусі атрымліваюць 10-гадовыя забароны на ўезд галоўным чынам у сітуацыях, калі іх прысутнасць на тэрыторыі РП будзе прызнана Агенцтвам унутранай бяспекі (ABW) або Пагранічнай службай першаснай загрозай для бяспекі дзяржавы, за ўдзел у гібрыдных / выведвальных дзеяннях або за арганізацыю нелегальнай міграцыі на мяжы.
    Асобы, унесеныя ў спіс непажаданых іншаземцаў з вышэйзгаданых прычын, пры спробе ўезду на пункце пропуску атрымліваюць рашэнне пра адмову ва ўездзе (на мяжы) разам з унясеннем у сістэму SIS забароны на тэрмін да 10 гадоў.
  • Юрий
    08.08.2026
    Ракицкому приготовиться. Следущая - популярная еще одна блогерка, живущая в Аликанте.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць