Article comments

Unique photos of the construction of the Old Bridge in Grodno. Who photographed the dangerous caissons in which people risked their lives at the bottom of the Neman to place the supports? MANY PHOTOS

  • Гарадзенец Цэнтральны
    09.08.2026
    Выпраўце памылку! На першым фота на тыльным пляне не Фарны касьцёл (Францыска Ксаверыя) а Бернардынскі.[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Во
    09.08.2026
    Тытанічная праца, дзякуй!
  • aleh
    09.08.2026
    а дзе фара вітаўта?
  • Гарадзенец Цэнтральны
    09.08.2026
    aleh, Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фара Вітаўта) быў зьнішчаны трохі пазьней - у ноч з 28 на 29 лістапада 1961. Грымела так, што на нашай вуліцы Маставой у дамах шыбы павыляталі. Усе думалі - вайна ізноў пачалася. А насамрэч - гэта новыя рускія, ці адноўленыя імпэрцы, або чырвоныя д'яблы... як там іх яшчэ... маскалі, карацей - патаемна намагаліся зруйнаваць Сьвятыню. Падрывалі накіраванымі выбухамі. Тры разы. Адмысловую сапёрку (не блытаць з вайсковай міні-рыдлёўкай, проста так зараз модна пісаць) з Ленінграда выпісалі. Але храм не разваліўся, а толькі асеў. Далей яго разьбіралі ўручную.
    Побач з Фарай Вітаўна знаходзілася наша старажытная Ратуша. Яе бальшавікі таксама не пашкадавалі. І зрабілі на гэтым месцы... што? правільна! прыбіральню((( Зараз, пры лукашыстах, так кветнік.
  • Гарадзенец
    09.08.2026
    Дасканалая iнжынерная праца, дзякуй за матэрыял.
  • rope jumping
    09.08.2026
    На фота людзі апрануты асэнсавана, асцярожна, відавочна, што яны ідуць па жыцці азіраючыся. Усё максімальна функцыянальна. Няма спартовага і нефункцыянальнага адзення. Яны відавочна жывуць у свеце, дзе кожны адказвае сам за сябе. Калі нешта здарыцца, то ніхто не будзе іх выходжваць, лячыць. Проста выкінуць на вуліцу як старога сабаку або зробяць каўбасу, як з кульгавага каня, або ўтопяць як шкодлівага ката. Гэтае пакаленне не скакала з вяроўкай з моста, не ганяла на лыжах, як звар'яцелыя, не лётала на электрасамакатах па вузкіх вуліцах, разлічваючы, што калі пакалечыцца, то хірургі ўсё выправяць, сацыялка аплаціць усе выдаткі - перыяд рэабілітацыі і беспрацоўя.
    Каб зноў можна было скакаць з вяроўкай з маста.
  • Улад
    09.08.2026
    Здымкі сапраўды цікавыя і пазнавальныя. Разумееш, якую складаную, каласальную і высокатэхналагічную будоўлю ажыццявілі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць