Article comments

"People saw they were dismantling not wood, but rotten material." Catholic activist stood up for the Novogrudok nuns.

  • смешна
    27.07.2026
    Парахно сто гадоў без рамонту не выстаяла б. Парахно тут у галавах, а не ў сценах. Звычайна, калі дрэва ў зрубе згнівае, яго замяняюць, калі моцна пашкоджанчы зруб - яго перасыпаюць. Манашак не цікавіў гэты будынак у тым выглядзем, якім ён дастаўся ад святых мучаніц, яны хацелі нечага больш маштабнае. А цяпер рэлігійнікі задняй датай шукаюць апраўданняў, чаму з усіх магчымых варыянтаў сёстры выбралі найгоршы. Прабачце, але не веру ў гэтыя "было складаным рашэннем". Калі ў палякаў у вайну разбамбілі гістарычны цэнтр, яны не сталі аднаўляць у лепшым выглядзе, яны аднавілі як было, бо для іх гэты было важна. Калі няважна (не на словах, а насамрэч), то і з’яўляюцца такія ўродскія рашэнні, як у Навагрудку.
  • Каця
    27.07.2026
    Поўнае глупства піша хлопец! Гэта нейкі жах - ну, давайце ўсю гістарычную спадчыну зруйнуем, бо так будзе зручней! А ў гістарычным касцёле ім служыць добра, ці таксама трэба зруйнаваць??? Больш падобна, што нейкі недалёкія асобы нарабілі дзялоў, а зараз спрабуюць апраўдацца і грошай на свае фантазіі натрэсьці. Цьфу!
  • пар ах но
    27.07.2026
    "А практычнасць застаецца важнай."
    дзіўна такое чуць ад верніка, у якога мусяць быць надзіманыя паветраныя "замкі" у галаве
  • Лол
    27.07.2026
    Ніхто бы не абвінавачваў манахінь, калі б захавалі знешнія сцены, а ўнутры зрабілі што хочуць. Гэта агульны прынцып, і гэта той самы кансэнсус. Але замест густоўна зробленага будынка паказалі абсалютна новы офісны будынак ніяк не звязаны стылістычна і архітэктурна са старым. Так не робіцца. Гэта непавага і да гісторыі, і да горада, і да гараджан. Упэўнены, ніякіх грамадскіх слуханняў не праводзілася. Пашушукаліся ў райвыканкаме, тыя рукой махнулі і на гэтым усё. Калі манахіням хацелася дадатковых плошчаў, то з тыльнага боку будувалі бы сабе што хацелі, там ёсць месца. Замест гэтага выбралі найгоршы з найгоршых варыянтаў. Я не здзіўлюся, калі яны зараз пабудуюць сваю офісную халабуду, а грошай на тынкоўку не хопіць і гэтае газаблочнае цуда будзе стаяць неатынкаваным дзесяць гадоў. Так ужо было з кляштарам Міхаіла Арханёла на цэнтральнай плошчы.
  • Ордэн будаваў і мае права рабіць што трэба
    27.07.2026
    Манахіні-мучаніцы будавалі дзеля карысці людзей, а не мёртвы помнік архітэктуры, якім нельга карыстацца. Яны б без ваганняў перебудавалі пры патрэбе.
  • CV
    27.07.2026
    Ордэн будаваў і мае права рабіць што трэба, я гляджу ў рэлігійнікаў дрэнна са звычайнай логікай. На момант, калі яны будавалі будынак, ён не быў помнікам ні па якім вызначэнні. Калі яны ахвяравалі сабой і былі прылічаныя да святых - ён стаў помнікаў. То бок не існуе і не існавала такога сцэнара, пра які вы гаворыце. Вы ўкладаеце свае ўласныя перакананні ў вусны памерлых людзей, выдаючы іх за іхнюю пазіцыю. Мне цяжка ўявіць, каб у Польшчы разабралі якую-небудзь хату, звязаную з жыццём Яна Паўла II.
  • Каб
    27.07.2026
    Каб спаць ёсць гатэлі.
  • хах
    27.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • маленькая архітэктарка цемры
    27.07.2026
    Каця,
    "А ў гістарычным касцёле ім служыць добра, ці таксама трэба зруйнаваць???"
    мяне ў свой час моцна абурыла жаданне вышэйшых каталіцкіх начальнікаў перабудаваць Чырвоны касцёл у Мінску. праект распрацаваны быў - https://planetabelarus.by/publications/u-khutkim-chase-zneshni-vyglyad-chyrvonaga-kastsyela-istotna-zmenitstsa/
    а гэта спаганіла б не толькі помнік архітэктуры - прыгожы дасканалы, але і памяць пра дзетак найперш - "Яшчэ адзін, так бы мовіць, «слізкі» момант: на малюнку, вынесеным зараз на ўсеагульны агляд, над прыбудовай узвышаецца яшчэ і вежа – падобная на дзве ў алтарнай частцы бажніцы. Дык вось, парадокс у тым, што тыя вежачкі сімвалізуюць памерлых дзетак Вайніловіча – а іх, як вядома, было двое, а не трое... Цікава, як стануць тлумачыць наяўнасць трэцяй вежы экскурсаводы сваім турыстам?"

    дык вось у гэтым - спаганьваць свае (заўважце не чужыя, як робяць гэта праваслаўныя, а нават свае) святыні - чым у гэтым каталікі адрозніваюцца ад праваслаўных?
  • Чел
    27.07.2026
    Все комменты в стиле "Сам я не католик, жить там не собираюсь, но чтоб сруб оставался как был, пару бревен поменять. И никаких удобств, должна быть аскеза. Мне ж лучше со стороны видать, как жить монашкам. А то построят там еще Хилтон с сауной."
    А не пойти ли вам всем за кораблём. Это их монашеский дом, пусть и старый. Они вправе перестраивать свой дом, как они хотят, и так как они это согласуют со своей конгрегацией. Чем вы тут отличаетесь от совков? Те тоже у монашек не спрашивали, отобрали и оборудовали здание под школу, хорошо что не под конюшню.
  • У тебя попутаны понятия
    28.07.2026
    Чел, так это и есть совок, когда все историческое, что не нравиться и не в вписывается в коммунистические догмы, нужно снести, а на его месте построить «светлый коммунизм» якобы для всеобщего блага и удобства.
  • Неяк сумніўна
    28.07.2026
    "Людзі бачылі". А афіцыйны акт абследвання, хаця б для сваіх, яны склалі? І цікава, як актывіст Арцём Ткачук мог раней убачыць, якія там былі сцены? Звонку будынка - шалёўка, а знутры на сценах - тынкоўка. І калі савецкая ўлада яго 45 год выкарыстоўвала, значыцца ён быў пад дахам (і, пэўна, з шалёўкай), а калі так, то ад атмасферных ападкаў ён быў абаронены, і тады з чаго было сценам згніць? Але самае горшае, і, пэўна, якраз з-за гэтага распаліліся жарсці, гэта тое, як выглядае "новы прыгожы дом у Навагрудку" 21 стагоддзя, які "манахіні" ўжо пачалі будаваць. Гэта нешта абсалютна штучнае, грувасткае, немаштабнае, і не маючае абсалютна ніякага напаміну пра папярэдні вельмі "атмасферны" будынак. І, нарэшце, напэўна, самае галоўнае - не прадстаўлена, прынамсі, на здымках у "НН", як гэты будынак упішацца у існуючае асяроддзе, і найперш - у непасрэднае суседства з другой, пасля рэшткаў замка, архітэктурна-гістарычнай каштоўнасцю Наваградка - з Фарным касцёлам. Вельмі падобна на тое, што касцёл візуальна цалкам згубіцца на фоне бязглуздай архітэктуры гэтага новабуду.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць