Article comments

"Artist of Russian origin from the small village of Vitebsk." Reims Cathedral writes nonsense about Marc Chagall

  • Рог
    17.07.2026
    Ага да. А павінны былі напісаць што ён быў шчырым беларусам. Любіў насіць брыль, лапці і вышыванку.
    Тое ж самае вядома ж трэба напісаць пра Adama Mickiewicza oraz Tadeusza Kościuszką

    [Зрэдагавана]
  • Ганка
    17.07.2026
    Рог, павінна быць «францускі мастак жыдоўскага паходжаньня зь Беларусі»
  • глядзі малюнкі Алены Кіш
    17.07.2026
    Рог, Шагал - Літвак (Літвін з Ідышу), які маляваў ў Літвінскім народным стылі , глядзі малюнкі Алены Кіш, іван імперыяліст , іншага (акадэмічнага) мастацтва ў нас не было, акупанты зачынілі-знішчылі усе 17 універсітэтаў-інстытутаў ў нас.
  • Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка
    17.07.2026
    Рог, ні Касцюшка, ні Міцкевіч на звалі сябе беларусамі.

    Напрыклад, у лісце да Міхала Сакольніцкага (1791 г.) ён напісаў: "Ja jestem Litwin, urodziłem się na Litwie" - Тадэвуш Касцюшка


    Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie - пісаў Адам Міцкевіч, які вызначаў сябе літвінам.
  • Слава Беларуси!
    18.07.2026
    Ганка, Вось жидам напэуна крыудна, што яго личаць то беларусам, то расейцем! Бо видавочна же, што гэта - жидоуски мастак
  • Żelazny Wilk
    17.07.2026
    Russia — гэта Russia, ці то белая, ці то чорная, ці то чырвоная.
  • Ганка
    17.07.2026
    Żelazny Wilk, Русь па-ангельску будзе Ruthenia, а ня Russia. Russia - то Расея.
  • не беларус
    17.07.2026
    Ганка, Расія - Русь па грэчаску. Далей што? Вы з рускага свету, змірыцеся. Як вы склон ці прыстаўку ці падваенне літар не пастаўце - сутнасць не змяняецца.
  • Żelazny Wilk
    17.07.2026
    Ганка, «Ruthenia» — гэта на лаціне, а не па-ангельску .
  • Літвін
    17.07.2026
    не беларус, на грэчаскай Русь будзе Rossia, адсюль і пайшла назва Масковіі Россія. А далей тое, што Расея, то бок россія, не Русь. Русь - ніколі не была дзяржаваю, а была заўжды неад'емнаю часткаю Літвы.

    Калі сабака паляжаў на сене, гэтае не значыць, што сена належыць сабаку.
  • Axe
    17.07.2026
    Ці хто паспрабаваў накіраваць зварот, каб тое выправілі?
  • Нісянеціца
    17.07.2026
    Рэдактар словы на хаду выдумвае? У нас ёсць цудоўнае сваё слова - "лухта". Навошта цягнуть украiнскiя калькi?
  • галоўнае каб не імперскія новыя словы . Дзякуй НН
    17.07.2026
    Нісянеціца, шо ў гэтым благога ? галоўнае каб не імперскія новыя словы . Дзякуй НН, не слухаеце масквацэнтыкаў
  • Woodoo Cult
    17.07.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Так все москвичи Минск деревней считают
    17.07.2026
    А тут какой-то Витебск. Я тоже кстати, хоть и каранны.
  • %
    17.07.2026
    Калі коратка адказаць аўтару, то пра нас, нашы маленькія вескі Віцебск, Менск, Магілеў, пра народ і яго ідэнтычнасьць далей самой Беларусі ніхто і неведае. Ведаюць толькі тое, што ім распавядаюць іншыя дабрадзеі добра перакруціўшы і факты і сутнасьць. Бо самыя мы нічога пра сябе не кажам і не даводзім. Ды й і самі мала што ведаем пра саміх сябе. А ўжо пра суцельную русіфікаванасьць краіны і народа і казаць няма чаго. Так калі яна выглядае як Расея, гаворыць як Расея, паводзіць сябе як Расея, то можа яна і есьць Расея са сваімі маленькімі вескамі
  • Суродзіч
    17.07.2026
    Проста ім на нас шчыра по***.
  • .
    17.07.2026
    Большасць гэтых памылковых штампаў замацаваныя нават у аўтарытэтнай "Encyclopædia Britannica".

    "Marc Chagall (born July 7, 1887, Vitebsk, Belorussia, Russian Empire [now in Belarus]—died March 28, 1985, Saint-Paul, Alpes-Maritimes, France)"
    "Chagall was born in a small city in the western Russian Empire not far from the Polish frontier."

    Тут і састарэлае напісанне Vitebsk, Belorussia, і каша з месцам нараджэння: адначасова і Віцебск, і маленькае мястэчка. Недзе ў першакрыніцах было пра невялікі гарадок пад Віцебскам, пасля гэты факт па прынцыпе пашкоджанага тэлефону скарачаўся, праходзіў праз падвойны пераклад, ізноў аб’яднаўся. І вось маем мутацыю "маленькая вёска Віцебск".

    Якая яшчэ і каля польскай мяжы. Па расейскіх маштабах, мабыць, і каля. А па еўрапейскіх і беларускіх зусім не побач. І пра якую польскую мяжу яны кажуць у 1887-м, у часы РІ? Вось гэтую лухту пра мяжу таксама не першы раз сустракаю.

    Людзі ўвогуле лянівыя, бяздумна скапіраваць нешта не лічыцца грахом. А ў інфармацыйную эпоху павінна лічыцца, асабліва сярод аўтараў энцыклапедый, навін, інфармацыйных таблічак, усяго таго, што распаўсюджваецца на шырокую аўдыторыю. Калі б кожны з пералічаных рабіў фактчэкінг, праверку да першакрыніц, на глыбіню больш за 1-2, фэйкавай інфармацыі ў свеце было б менш.
  • .
    17.07.2026
    "Encyclopædia Britannica" у XIV выданні 1929 года пісала пра Vitebsk як месца нараджэння Шагала.

    Французская вікіпедыя недзе да 2010 года адначасова пісала і пра Віцебск (у загалоўку артыкула), і пра Лёзна (ў далейшым тэксце).
    Толькі тады выправілі тую шызафрэнію.

    Карацей, маем напластаванне гістарычных памылак і вельмі павольнае, блытанае іх выпраўленне.
  • там тады мяжа паміж З. і У. Беларуссю і праходзіла
    17.07.2026
    ., "Якая яшчэ і каля польскай мяжы"
    пісалі ў паміжваенны час, там тады мяжа паміж З. і У. Беларуссю і праходзіла
  • .
    17.07.2026
    Ну не зусім. Ад Лёзна да мяжы было пад 180 км.
    У міжваенным выданні Энцыклапедыі 1929 г. артыкул быў яшчэ не настолькі падрабязны і гэтай фразы не было.

    Зараз я думаю, што мелі на ўвазе старую мяжу Рэчы Паспалітай (тыпа Польшча, але мы ведаем, што не так), якая пасля падзелаў РП стала мяжой яўрэйскай аселасці. Лёзна якраз вельмі блізка да яе.

    І наконт месца нараджэння вызначыў, што пытанне дагэтуль спрэчнае. Сам Шагал пісаў пра Віцебск, раён Пескавацікі. Гэтай версіі прытрымліваюцца афіцыйны сайт архіва нашчадкаў, яўрэйская энцыклапедыя YIVO, супрацоўнікі музею ў Віцебску.
    Версія пра Лёзна трапіла ў вікіпедыю з БСЭ, пры гэтым больш шырокае яе распаўсюджванне пайшло, калі ў пачатку 2024 г. нейкі баец са спасылкай на БСЭ прапісаў Лёзна і ў wikidata (які паказваецца на ўсіх мовах).

    Так што я б і не спяшаўся выпраўляць інфармацыйную таблічку ў саборы на Лёзна. Як бы назад не выпраўляць на Віцебск.
  • Jan Czeczot
    17.07.2026
    Шагал быў жыдоўскага паходжання, ніякі ён не беларус і не расеец. Тады гэта была тэрыторыя Расійскай Імперыі, сёння Рэспублікі Беларусь. Гэта проста факты.

    Беларусы надта моцна клапоцяцца пра Шагала, Суціна і інш., але пра сваіх як нешта слаба памятаюць. Можа таму гэта далей народ, а не нацыя.
  • Жыд
    17.07.2026
    Jan Czeczot , аб сваіх увогуле нічога не ведаюць. Народ ставіцца нацыяй, калі піша законы сваёй дзяржавы на роднай мове. Як тое стала ў 1529 годзе. Вывучайце сваю гісторыю.
    Ці яна не вашая?
  • Мова - нашая зброя!
    17.07.2026
    Чаму вы здіўляецеся? Вышэй артыкул, у якім замест нашага натуральнага слова "неймаверна" выкарыстоўваецца чарговы маскалізм "неверагодна".
    Пры тым, што, заўвага рабілася не аднойчы. Як і наконт іншых, шматлікіх маскалізмаў.
    З сябе пачніце пісаць праўду й пісаць пісьменна!
  • ЯНКА
    18.07.2026
    Мова - нашая зброя! , то бок замест беларускага слова «неверагодна» вы жадаеце, каб выкарыстоўвалі расейскае «неимоверно»? 😂
  • Бубубу
    17.07.2026
    Слухайце, самім беларусіянам шчыра да сіняй зоркі на беларускую культуру, гісторыю, мову, на забойствы і катаванні ў турмах, на эміграцыю сотняў тысяч. Чарка-шкварка, лепс-швепс. Кіньце гэты вечны стогн - нічога ўжо не будзе ў гэтым гістарычным перыядзе.
  • Пачытай гісторыю Балгарыі, Сербіі, Славаччыны, Альбаніі, Румыніі
    17.07.2026
    Бубубу, Масквацэнтычная лухта. Нашай РБ - 37 год. Пачытай гісторыю Балгарыі, Сербіі, Славаччыны, Альбаніі, Румыніі — мы не першыя і не апошнія ва ўсходнеэўрапейскім дзяржаўнабудаваньні, мы недзе пасяродцы.
  • Літвін
    17.07.2026
    Пачытай гісторыю Балгарыі, Сербіі, Славаччыны, Альбаніі, Румыніі , усё так. Вашае РБ - 35 год, а нашае Літве больш за 1000!
    Вось і асэнсуйце розніцу і адкажыце, што вы робіце на нашае зямлі і адкуль вы прыйшлі да нас.
  • JamiiForums (Танзанія)
    17.07.2026
    Гісторыя, якую мы чытаем і вывучаем, — гэта версія, напісаная імі для нас.
    (historia wametuandikia tunasoma na kujifunza walichoandaa wao.) удзельнік форума Memtata (JF-Expert Member) аб белых людзях.
  • Victoria
    17.07.2026
    Дарэчы я iм пiсала пра гэта яшчэ у 2018 годзе i iхнi вiкарый мне адказау што яны ведаюць пра гэта i збiраюцца калiсьцi памяняць гэтыя шкляныя панелi i iх змест. Ну алеж за 8 гадоу не сталася, вiдаць.
    Iм можна напiсаць [email protected]
    i яшчэ раз нагадаць пра гэта.
  • Victoria
    17.07.2026
    Змянiлася адрэса: [email protected]
  • эўропа і цывілізацыя
    17.07.2026
    Victoria, i´ll write them as well .
    - эўропа і цывілізацыя
  • 2+2
    17.07.2026
    Однажды в американском музее я видел в одном зале картину Шагала, под которой было написано "Из Беларуси, жил во Франции", и Сутина с надписью "Француз русского происхождения". Им просто пофиг - Беларусь это белое пятно на карте Европы в плане культуры.
  • Літвін
    17.07.2026
    2+2, а ведаеце чаму так? Таму вы выракліся не толькі роднай мовы, але й гісторыі і спадчыны свайго народу.
    Калі жадаеце павагі ад іншых, пачніце найперш САМІ шанаваць СВАЁ!
  • 2+2
    17.07.2026
    Літвін, Не шанаваць сваё, а ТВАРЫЦЬ сваё. Вечная памылка кансерватараў і нацыяналістаў.
    Заўсёды ўзвышаць сваё, якім бы другарадным яно ні было, — гэта фетышызм, а не любоў да Радзімы. Ганарыцца беларусамі толькі таму, што яны нарадзіліся на гэтай зямлі, хоць самі сябе беларусамі не лічылі і не знайшлі тут свайго прызначэння, — глупства. Ганарыцца трэба тымі, хто нарадзіўся невядома дзе, але прыехаў сюды, знайшоў тут апору і асяроддзе, якое дапамагло раскрыць ягоны талент. Як Уладзімір Мулявін ці Карлас Шэрман.
    У першым выпадку ты ганарышся генамі, а значыць — гэта ўжо нацызм. У другім — ты ганарышся айчыннымі інстытутамі, культурай і асяроддзем, якія здольныя раскрываць таленты. Гэта і ёсць здаровы нацыяналізм.
  • Найперш не галасі!
    17.07.2026
    Літвін, сам прафукаў дзяржаву, а цяпер галосіш.
    Нібыта вінаваты той, хто дзяржаву сваю будуе, а не той хто зліў Радзіму і лёг пад Масковію.
    Ментоўская логіка.
    Паспрабуйце ўзначаліць "Камволь" ці які іншы калгас - вашая логіка там будзе ацэненая.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць