Article comments

A new scheme has appeared in the wagons of the Minsk metro. It has one major inconvenience

  • Ё
    15.07.2026
    Трэба прыбраць расейскую мову і ўсё стане на свае месцы. І месца будзе, і чытацца будзе нармальна. Расейская мова тут усё псуе і разлічана пэўна на зусім тупых і Бондараву, бо нават ісконны балаешны расіянін зразумее без перакладу, што Трактарны завод, гэта той самы Тракторный завод.
  • Бгг
    15.07.2026
    Промдизайн времен перестройки. Делал сын соседки Михайловны з аддзела меркетинга, который умеет на компьютере. И плашки, грёбаные плашки, горемычная страна наша лясоу i балот, бедные мои глаза.
    https://www.londontubemap.org/maps/bakerloo-line-2026.png
  • Эдаецца,
    15.07.2026
    Справа не ў MS Pain (c) 😁, а ў тым, што гэтае табло такой якасці 🤦
  • Сяргей
    15.07.2026
    Надзвычайная турбота пра расейцаў, якім, магчыма, цяжка зразумець назву станцыі "Пушкінская" па-беларуску. Таму назвы дублююцца на "обшчэпонятном языке".
  • 453543
    15.07.2026
    Не будзі ліха, пакуль ціха. Вось датрындзімся, даабураемся мы ўсе тут. Калі гэтыя нашы "вазмущэния" дойдуць да "самага вумнага" з нас, то яго дзеянні будуць прадказальнымі (не раз ужо такое было): убяруць беларускую мову са схемы.
  • .
    15.07.2026
    Для чаго і для каго там надпісы па беларуску? Для тых, хто пытаецца "что?" на беларускую гутарку? Для тых, хто просіць перарабіць дакумент на рускую мову на працы? Для паўтары калекі, хто ўпотай праз ВПН Ніву чытае?
  • 453543
    15.07.2026
    ., Надпісы па-беларуску патрэбны не таму, што мы не ведаем рускай мовы. Яны патрэбны для таго, каб мы адчувалі што жывем у сваёй краіне, ў Беларусі. Не будзе мовы - будзем паўночна-заходнім краем, мясцовасцю, заселенай белоркамі без памяці і продкаў.
    Веданне мовы, ў данным выпадку, гэта ваша асноўная прыкмета, як бы, прыналежнасці да "Ордэна Мечаносцаў", які змагаецца за беларускасць у Беларусі.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць