Wellness і літаральна і па частках - добрае быццё, то бок дабрабыт.
09082020
18.07.2026
Дабрастан нармальна пасуе і сэнс зразумелы.
Я за
18.07.2026
Харошасць
атаясам
18.07.2026
дабрастан
Stary Litwin
18.07.2026
атаясам, Антоним дабрастана будет П(Х)уйлостан (Россия).
.
18.07.2026
Дабрастан, дабралад, дабрачуванне.
"Дабрастан" узнікла ў галаве, яшчэ калі не дачытаў да польскага "dobrostan". "Дабралад" спрабавалі ўвесці ў мову з «Практычным расійска-беларускім слоўнікам» Байкова і Гарэцкага (1924) як пераклад "благоустройства", аднак прыжылося "добраўпарадкаванне".
Каб неалагізм замацаваўся, патрэбна свядомая падтрымка аўтарытэтных мовазнаўцаў, рэдактараў і карэктараў у СМІ (бо інакш ШІ перакладзе па-свойму). Чаму кажаце пра наш Інстытут мовазнаўства АН як колішні? У іх працуе сэрвіс "моўная даведка", можна спытаць (вядома, не "экстрэмістам", а зацікаўленым людзям).
Ян
18.07.2026
Навошта нешта прыдумляць, калі ў нас ё нашае спрадвечнае і ёмістае слова дабрабыт. Яно ж не толькі пра матэрыяльны ці грашовы дастатак, а таксама і пра добрыя ўмовы быту, які дасягаецца ў тым ліку дзякуючы добраму эмацыйныму стану ды здароўю.
Alex
18.07.2026
Гэта норма для любой мовы, калi сэнс слова можа паступова мяняцца. Таму дабрабыт самае тое.
Жвір
18.07.2026
Адно з значэнняў слова "дабрачын" ?
Жвір
18.07.2026
Во, зазірнуў у слоўнік: "У эпохі Адраджэння і Асветніцтва дабрачыннасць звязвалася, пераважна, са шчасцем чалавека, яго зямнымі інтарэсамі...".
Таму wellness = дабрачын
Праўда
18.07.2026
Жвір, ну які чын, калі чын - гэта акт, дзеянне?
Жвір
18.07.2026
Праўда, у тым і сэнс, што ўсё жыцьцё чалавека, гэта дзеяньне, яно нясе чалавеку ўсё, што ў яго ёсьць, толькі дзеяньне дае вынік, а з вынікаў складаецца адчуваньне жыцьця, wellness. Таму слоўнік ня маніць. І, што мяне запэўнівае ў слушнасьці - мая цётка ўжывала гэтае слова ў тым сэнсе.
Праўда
18.07.2026
Жвір, мы зараз пра пераклад, ці не так? Дык вось, у слове wellness ніякага чыну няма, гэта - якасць, мэта. Да таго ж, любы "дабрачын" ужо заняты "дабрачыннасцю".
Найперш не галасі!
18.07.2026
Ац, Жвір, не. Дабрачыннасць гэта дабрачыннасць.
Жвір
18.07.2026
Найперш не галасі! , слоўнік: "У эпохі Адраджэння і Асветніцтва дабрачыннасць звязвалася, пераважна, са шчасцем чалавека, яго зямнымі інтарэсамі...".
З часам невукі сказілі сэнс слова, і вам перадалі яго ў абсечаным і скажоным разуменьні. Я вам лічы, што яго вяртаю наноў, а вы крывіцеся,.. замест, каб выказаць удзячнасьць. :/
Найперш не галасі!
18.07.2026
Жвір, я для вас згодны даць кругля, зрабіць вялікі круг аж ў змену гістарычных фармацыяў. Рэнесанс - гэта і ёсць замена тэацэнтрызму на гомацэнтрызм, калі першаснай мэтай чалавечага жыцця сталіся інтарэсы і патрэбы Чалавека, Асобы, а не як раней царквы ю, Бога, імператара, дзяржавы. Пра тое і размова ў вашай цытаце - наступіла эпоха, калі на пеігым месцы стаў чалавек.
ЗЛЖ
18.07.2026
А няхай будзе калька! Велнес. Ці вэлнэс? ))) А "дабрабыт" пакінем для бытавых маментаў.
Ян
18.07.2026
Навошта нешта прыдумляць, калі ў нас ё нашае спрадвечнае і ёмістае слова дабрабыт. Яно ж не толькі пра матэрыяльны ці грашовы дастатак, а таксама і пра добрыя ўмовы быту, які дасягаецца ў тым ліку дзякуючы добраму эмацыйныму стану ды здароўю.
Праўда
18.07.2026
Самалад. Дабралад. Дабрачуласць. Квітнасць. Самаквіт. Жыццялад. Польскі дабрастан - таксама няблага.
>>>> ?
18.07.2026
Дабрачын
Valadzimir
18.07.2026
А яшчэ было б вельмі цікава даведацца, як па-беларуску перадаць і вось гэтыя паняцьці, якія зараз вельмі часта сустракаюцца: ток (talk), лук (look), калабарацыя (сollaboration), крэаціўны (creative), івент (event)?
Ян, бальшоя спасіба, добрый чалавек. Вось толькі Вы, як бачна, зусім не зразумелі "падвоха". А ён у тым, што пераклад прыведзеных "англіцызмаў" я, канешне, ведаю, але ніяк не магу зразумець, чаму яны, гэтыя адкрытыя "англіцызмы", апошнім часам вельмі часта, нават настойліва, выкарыстоўваюцца ў публічнай сьферы (асабліва ў СМІ, у тым ліку і рэдакцыяй "НН", і што цікава, як у РБ, так і ў РФ). Пры тым што свае, спрадвечныя славянскія (беларускія і рускія) словы, абсалютна тоесныя па сэнсу, усе цудоўна ведаюць, - што Вы сваімі тлумачэньнямі пацьвердзілі. Можа тады Вы патлумачыце і тое, каму і навошта гэтая падмена можа быць патрэбна?
Biełarus' Freedom
18.07.2026
Ніколі нельга з стоадсоткавай дакладнасьцю перакласьці з аднае мовы на йіншую. Заўсёды паўстануць нейкія нюансы, адценьні словаў
Чамубыне
18.07.2026
Дабрабыт пра матэрыяльнае, а Дабрабыцце прапаную як адпаведнік вэлнэс
Свайп улева
18.07.2026
Можа дабражЫцце?
Найперш не галасі
18.07.2026
Я ведаю як называецца адсутнасць велнесу - бязладдзе.)) А бязладзьдзе нават больш пераканаўча гучыць.))
Дабрабыт
18.07.2026
Дабрабыт — гэта наша натуральнае, роднае, карэннае беларускае слова. «Быць добрым» — дабрабыт.
Найперш не галасі!
18.07.2026
Спадарове, адразу давайце прыклады ў сказе прапанаваных варыянтаў. Без прыкладаў ў тэксце (сказе) гта не больш як аскепкі, фрагменты. Напрыклад : я зараз у такой дабрачыннасці. Я зараз ў добрастане. Або мяне апанаваў дабрабыт. Увогуле, мы маем словы спарадкаваны, уладкаваны. І не факт, што знойдзем сваё слова-кальку, поўны лексічны адпаведнік ангельскаму велнес без сваіх аксеалагічных асаблівасцяў.
Найперш не галасі!
18.07.2026
Як дасягнем таго стану велнесу ўсім народам, як зробім лад і парадак ў хаце, то і слова адзінае правільнае з'явіцца нібы прыйшло само. І будзе нашае слова поўніцца нашым сэнсам.
How should we translate the concept of "wellness" into Belarusian?
"Дабрастан" узнікла ў галаве, яшчэ калі не дачытаў да польскага "dobrostan".
"Дабралад" спрабавалі ўвесці ў мову з «Практычным расійска-беларускім слоўнікам» Байкова і Гарэцкага (1924) як пераклад "благоустройства", аднак прыжылося "добраўпарадкаванне".
"Well" трапна асацыюецца з "добра". Well-being = дабрабыт, Wellness = дабралад, дабра-(яшчэ што-небудзь).
Каб неалагізм замацаваўся, патрэбна свядомая падтрымка аўтарытэтных мовазнаўцаў, рэдактараў і карэктараў у СМІ (бо інакш ШІ перакладзе па-свойму).
Чаму кажаце пра наш Інстытут мовазнаўства АН як колішні? У іх працуе сэрвіс "моўная даведка", можна спытаць (вядома, не "экстрэмістам", а зацікаўленым людзям).
Таму wellness = дабрачын
Дабрачыннасць гэта дабрачыннасць.
слоўнік: "У эпохі Адраджэння і Асветніцтва дабрачыннасць звязвалася, пераважна, са шчасцем чалавека, яго зямнымі інтарэсамі...".
З часам невукі сказілі сэнс слова, і вам перадалі яго ў абсечаным і скажоным разуменьні. Я вам лічы, што яго вяртаю наноў, а вы крывіцеся,.. замест, каб выказаць удзячнасьць. :/
Рэнесанс - гэта і ёсць замена тэацэнтрызму на гомацэнтрызм, калі першаснай мэтай чалавечага жыцця сталіся інтарэсы і патрэбы Чалавека, Асобы, а не як раней царквы ю, Бога, імператара, дзяржавы.
Пра тое і размова ў вашай цытаце - наступіла эпоха, калі на пеігым месцы стаў чалавек.
А "дабрабыт" пакінем для бытавых маментаў.
Польскі дабрастан - таксама няблага.
ток (talk) - размова, гутарка;
лук (look) - выгляд, стыль, стыльлёвы выгляд;
калабарацыя (сollaboration) - калабарацыя, супрацоўніцтва;
крэаціўны (creative) - творчы, крэатыўны;
івент (event) - імпрэза, святочная падзея/імпрэза/выстава/шоу/канцэрт і гд.
Дабрабыцце прапаную як адпаведнік вэлнэс
А бязладзьдзе нават больш пераканаўча гучыць.))
Напрыклад : я зараз у такой дабрачыннасці. Я зараз ў добрастане. Або мяне апанаваў дабрабыт.
Увогуле, мы маем словы спарадкаваны, уладкаваны.
І не факт, што знойдзем сваё слова-кальку, поўны лексічны адпаведнік ангельскаму велнес без сваіх аксеалагічных асаблівасцяў.