Гэтым ін'екцыям для дрэваў ужо гадоў 15. У Рэчыцкім лясгасе ўколы дубам рабілі яшчэ годзе ў 2005-м, калі было масавае засыханне дубоў на Гомельшчыне. Праўда, там тэхналогія была трошкі іншая - свідравалі кару жа лубу і закладалі туды прэпарат у цвёрдым выглядзе ды замазвалі адтуліну парафінам. Ці тыя дубы, самі не збіраліся засыхаць, ці лекі падзеялі, але тыя дрэвы, якія такім чынам лекавалі, падчас таго масавага засыхання засталіся жывымі.
«IV drips» noticed on trees in Gomel park. Why are they needed?