Article comments

"I don't want to be penned into 'Belarusianness'". Knyrovich responded to criticism for participating in a concert on Russia Day

  • Бгг
    17.06.2026
    Пошел за попкорном. Сектане, не подведите, больше жести!
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Бгг, кліч сюды ўсіх сваіх, будзем іх распінаць. Колькі там вас? 5?10? Усіх цягні. Закідаем нягеглікаў гнілымі памідорамі на раз.
    ))
  • дзе праз афіцыйную маскоўскую мову была пабудавана дэмакратыя ?
    17.06.2026
    Бгг, калі ласка, адзін прыклад, дзе праз афіцыйную маскоўскую мову была пабудавана дэмакратыя, і дзе па вынікам выбараў улада перайшла да пераможца & паважыліся права чалавека, 1 прыклад?
  • Голос не голоси
    17.06.2026
    Найперш не галасі! , а реальность такова, что это ваших 5-10.
  • Ёсік
    17.06.2026
    Выкруціўся, маладзец.
  • Скрепы
    17.06.2026
    Практически все они имперцы, ген в них этот сидит
  • Gx
    17.06.2026
    Скрепы, наконт Бі-2 і Машыны часу не ўпэўнены. Хутчэй не і яны з першага дня супраць вайны (іншыя гурты не ведаю) . Макарэвіч навогул беларус. Ен і супраць вайны ў Чачне быў і супраць вайны ў Грузіі.
    Але вось хто хто, а Быкаў з Масковіі - самы што не есць ліберальны імперац. Ен на Эха пасля пратэстаў у Беларусі 2020 фактычна здзекваўся з пратэстаў, як і з нашага народу. Казаў што без Масковіі і яе "таннага газу" не куды. Што ніякая Эўропа Беларусі не трэ і толькі з "братэрскай" Масковіяй. Ен фактычна не прымае беларускую Беларусь і жадае каб ў Беларусі заставаўся рузке мір, рузке язык і рузке культура.
    Наратывы гэтага імперца падтрымліваюць і шмат хто з так званай "апазіцыі" якая крычыць пра неабходнасць імкнення да Масковіі і куды ж нам без рузке класіцы, рузке песян і рузке культуры. І што толькі вялікі рузке язык есць язык адукацыі, бізнэсу, навукі і гд.
    ***
    Прыхільнікі расейскага ліберальнага імперца Быкава ёсць прыхільнікі і рузке языка ў якасці дзяржаўнай мовы і маюць адпаведную таемную ці нават не прыкрытую але не прыязнь да Беларушчыны, беларускай мовы і культуры ды асабліва да беларускага нацыянальнага руху. Большасць з іх, калі не ўсе, не размаўляюць па беларуску і прынцыпова не жадаюць размаўляць на мове.
    Чаму большасць? Бо адзінае выключэнне толькі Кныровіч. Але ен магчыма не фанат расейскага імперца Быкава. Гэта не ведаю. Што датычыцца іншых фанатаў, якіх ведаю, ўсе яны ліберальныя ватнікі і прыхільнікі расейшчыны і ўсе яны не могуць вымавіць нічога па-беларуску. Пры першай магчымасці распавядаюць расейскія наратывы пра "говоріть на нормальном языке" і "только русейскі есць язык бізнесу і навукі" і гд.
  • бабруйчанін
    17.06.2026
    Загончык ..месцячковасць ..чул памятаю толі справа " поле рускае поле я твой колосок"
    Букчын Кныровіч......далей ні працягваю атрымаецца нейкі антісімтітізьмь-русяфобія
  • Indrid Cold
    17.06.2026
    Balabol
  • Цьху
    17.06.2026
    Кныровіч нешта там рохкнуў пра “беларускі загончын”, якому так даспадобы расейскі хлеў са смярдзючым пахам расейшчыны ды рускага міра.
  • %
    17.06.2026
    Ад часоў перабудовы і да дня сеньняшняга свядома нацыянальна арыентаваных грамадзян у Беларусі ніколі не перавышала 20%, астатнія былі сваецкія, потым рускамірскія. Той Кныровіч не выключэньне, нават калі і па-беларуску часам гаворыць, бо так трэба, але не таму што беларус. Кленчаньне перад Расеяй, неразуменьне як можна існаваць без Расеі ў галаве - гэта хвароба
  • Ну просто кринж
    17.06.2026
    Ещё один не выдержал испытание временем и обрусился. Да ещё и оскорбительное "загончик белорусчины". Кнырович, ты сам себя закопал и спёк.
  • Пытанне
    17.06.2026
    Што асоба з такімі поглядамі робіць на загончыку беларушчыны - Белсаце?
  • Пастух
    17.06.2026
    Беларускага (сапраўднага) загончыка не існуе, бо ён як і астатнія культуры, інтэграваны і ассіміляваны ў культуры свету, Еўропы і гд.

    А вось на конт загончыка расейскага сумневы
  • Parsiučok
    17.06.2026
    Cikava, a jakija polskija hurty słuchaje Knyrovič?
  • Жвір
    17.06.2026
    Дужа шматслоўна апраўдваўся, і гэта ўсё пацьвярджае. Была рацыя ў тым дакорлівым камэнтары, завярцеў азадкам Кныровіч.
  • Ян
    17.06.2026
    А тут нехта менчукоў вінаваціў, што яны ходзяць на расейскія канцэрты. Бо выбару няма, бо замежныя гурты не прыязжаюць. Чаго нельга сказаць пра Варшаву - канцэрты на любы густ, з розных куткоў свету. Але Кныровічаў цягне менавіта ў расейскі загончык, што ментальна яму блізкі. Як кажуць свіння заўсёды знойдзе бруд. Таму яшчэ раз паўтару, правядзі расейскі канцэрт у Варшаве, на яго прыйдзе наведвальнікаў яшчэ болей чым у Менску.
  • Бгг
    17.06.2026
    Ян, Корж провел. Да, пришло больше. Украинцев.
  • Бедныя мінчукі
    17.06.2026
    Ян, ведаеце, пры адсутнасці, напрыклад, ежы, складана замяніць яе апілкамі ці лайном. Тыя лукашэнкавы ўжо дзеці, што ходзяць на нейкае расейскае непаразуменне, на годны замежны гурт і не не пайшлі бы, бо ўжо іх бацькі не ведаюць іншага, як умоўная "рюмка водки на столе", і гэта вольны выбар. Прыміце, як есць. Любая музыка есць на ютубе, а калі хочацца за асабістыя грошы быць абмацаным ментамі на ўваходзе на стадыён ды пасвяціць крэдытным айфонам, то санкцыі-шманкцыі, на якія вы яўна спасылаецеся, тут не прычым. I калі б у мяне быў выбар пайсці на Макарэвіча (БГ) альбо на Лявона, я бы выбрала іх, бо там у адным пазногцю больш таленту, чым у беларускамоўнага да касцей мозгу адвечнага гадавальшчыка чарапах.
  • Праўда
    17.06.2026
    Бгг, толькі тыя "украінцы" гэткія ж украінцы, як ты беларус, [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Бгг
    17.06.2026
    Праўда, ну с вашей точки зрения я, конечно ж, не беларус. Живу в Беларуси, работаю в Беларуси, говорю на языке, на котором говорят все в Беларуси, имею белорусский паспорт. Какой же я беларус. Беларус - это когда все наоборот.
    Секта.
  • Праўда
    17.06.2026
    Бгг, беларус - гэта той, хто прыязны беларушчыне і жадае бачыць сваю краіну вольнай і незалежнай.

    Твае ж глузды выдаюць тыповага "жыціля дамбаса", якога праз непаразуменне пакуль не "вызвалілі".

    [Зрэдагавана]
  • Праўда
    17.06.2026
    Праўда, дакладней, "асвабаділі".
  • Курвы танчаць баль
    17.06.2026
    против самого "загончыка" он в принципе ничего не имеет против, дело в идентификации
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Кныровіч, што ты чэшаш?
    Кныровіч, які вучыць беларусаў як ім жыць, працаваць і дыхаць, не можа разумець экзістыйнае пагрозы прывязкі беларусаў да святкавання Дня Расіі.
    Аказваецца несамавіты выбар ў дарадцы па ўсіх пытаннях - або разам з Расіяй, або "беларускі загончык". Сівізна ў барадзе, але дагэтуль не дайшло, што "разам з Расіяй" і гарантуе нам "беларускі загончык". У культуры, міжнароднай палітыцы, эканоміцы, літаральна ва ўсім.
    Хтосьці можа паважаць Андрэя Макарэвіча, хтосьці на саўковай духоўнай нішчымніцы сацрэалізму абірае сабе БГ як філасофскага ды эстэтычнага гуру, але сёння ўжо добраахвотна лезці ў беларускі загончык на святкаванні Дня Расіі? Фу-у такім недалёкім быць.
    Вунь адзін ўжо 31 год стараецца зрабіць Рэспубліку Беларусь беларускім загончыкам Расіі.
    І гэтая лухта пра Дзень Расіі як крыніцу нашае Незалежнасці.... Ну сапраўды чалавек застаўся розумам ў беларускім загончыку ў Расіі. З загона можна выехаць, але пакінуць загончык ў сваёй галаве.
  • бабруйчанін
    17.06.2026
    Найперш не галасі!
    Трапна " на глебе саўковай духоўнай нішчымніцы сацрэалізму абірае сабе БГ як філасофскага ды эстэтычнага гуру, але сёння ўжо добраахвотна"..
    І у тыя часы была магчымасць абіраць слухаць Бітлоў Квін Асэпт .... у рэшце рэшт АВВА Смокі))) а пасля прыходзіць да папсы Вівальді Моцарта....далей
  • Really
    17.06.2026
    але дагэтуль не дайшло, што "разам з Расіяй" і гарантуе нам "беларускі загончык". У культуры, міжнароднай палітыцы, эканоміцы, літаральна ва ўсім.
    ***
    Азін з лепшых адказаў.
    Дзякуй!
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    бабруйчанін, таму пакаленню, урэшце менавіта пакаленню Кныровіча, цяжка было прабіцца да Беларусі і да цывілізацыі праз туман Акварыума, Машыны времени, Розенбаўма, Аляксандра Новікава і "Одесса-мама".
    Тая ж поаблема і літаратурай, якую чыталі людзі. Алексіевіч, Фядута не дадуць схлусіць. )
    Не выйшашы з туману сваёй перспектывы не ўбачыш. Нават не разгледзіш, дзе і з кім ты ёсць.
  • Праўда
    17.06.2026
    Найперш не галасі! , гэта праўда. "Асобенная духоўнасць" з цывілізаваным светам спалучаецца слаба.
  • Рогнар
    17.06.2026
    Ім хоць у вочы ссаць будуць, яны скажуць, што гэта божая роса.
    Расія с Пуціным ці без, застаецца найвялікшым загражэннем існавання Беларусі
    Але гтз селебы скочаць на дне росіі.
    Кныровіча, якога упарта чамусьці называюць бізнэсоўцам... Хаця ён ўжо даўно брахун якому плацяць [Рэд. Выдалена] Белсат, Еўрарадыё.
    Неяк так.

    [Зрэдагавана]
  • Nk
    17.06.2026
    Рогнар, калі мець трошкі розуму, а не толькі бязглуздую нянавісуь, то можна адчыніць падручнікі гісторыі і паглядзець, што адбывалася пры менавіта такім падыходзе.

    ВКЛ была рэкардсменам па колькасці уній і дамоваў. І з Масковіяй таксама. Найбольшы росквіт ВКЛ прышоўся на часы добрых перамоўцаў, а не ваяроў. Гэта засталося ў ДНК беларусаў. А вы прапануеце нейікі нацысцкі падыход, з нянавісцю і прыніжэнню некаторых народаў.
    Сумна бачыць беларусаў, з такім падыходам.
  • Tut
    17.06.2026
    Расійскія антываенныя гурты гэта што? кепска? Пры чым тут мова?
    Вам не падабаюцца рускія гурты толькі таму, што там руская мова? Гэта тупа. Таму што тады вам не падабаюцца украінцы таму што большасць з іх размаўляе на рускай мове.
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Tut, лянота распісваць відавочнае, самую простую базу, таму адкажу вам словамі Алега Скрыпкі з "Воплі Відаплясова".
    Падчас еўраМайдану Скрыпка ў адным інтэрвію і сказаў наступнае: "Калі цэлы дзень вы пратэстуеце на Майдане, а вечарам прыходзіце дадому і слухаеце ".. а белый лебедь на пруду...", то значыць з вамі штосьці не так".

    Ну і яшчэ.. раз мы ўжо пра культуру і мову:
    Вось калі руская інтэлігенцыя будзе ведаць "как спасти Россию от неё самой", тады з імі і пагаворым прадметна.
    Немагчыма спадзявацца на чалавека і грамадства, якія абсалютна не разумеюць што ім заўтра трэба.
    Беларусы, акрамя Кныровіча(ў), выдатна разумеюць, што трэба нам - выратаваць Беларусь ад Расіі.
  • нехта
    17.06.2026
    WTF, які "Дзень Расіі"? Пры ўсёй кантраверсійнасці самой падзеі - гэты загаловак знак вельмі нізкаякаснай журналістыкі, расчароўвае гэта бачыць. Рэйджбайт, не больш за тое. Вельмі слаба, рэдактару і аўтару тэкста ганьба.
  • Он прав
    17.06.2026
    но только в том что то что сейчас представляем Беларусь из себя и ее представители, и есть загончык беларусчыны в русском хлеву... Вся парадигма и тезисы как "национальноориентированных" так и "невероятных" - плоть от плоти русский мир. Толко на разых языках...
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Кныровіч прапануе дзіўнае, проста падазронае неразуменне - прыкрываецца Ціханоўскай ў свпэй прывязцы беларусаў да святкавання Дня Расіі.
    Мамкін бізнесмен-культуролаг, ёпрст...
  • Gar
    17.06.2026
    Расейскія лібералы ў выніку вайны ва Ўкраіне падзяліліся на две - тры асноўныя групоўкі.
    1. Добрых рускіх якія не жадаюць паразы Масковіі (партыя роднай крыві): Навальная, Кац, Кара - Мурза, Яшын, тэлеканал Дождж і гд.
    2. Расейцаў якія жадаюць паразы крамлёўскага рэйху: Яковенко, Каспараў, Фейгін, Неўзораў і гд.
    3. Трэцця групоўка: Венедыктаў, Латыніна і гд - імперцы, пуціністы пад маскай лібералаў. Жадаюць паразы Украіне.
    Расейскага імперца Быкава аднес бы да трэцяй групіроўкі. Хаця ен тусуецца ў першай "партыя роднай крыві" якія не жадаюць паразы Масковіі але фактычна ўся роўна супраць Ўкраіны. Вядома што імперац Быкаў не паважае права суседзяў на іх асобную ад Масковіі дзяржаўнасць і не паважае права акупаваных Масковіяй народаў на іх самавызначэнне і незалежнасць.
    Цікава якая групіроўка раднейшая (бліжэйшая) да Кныровіча? Ці фанат ен ліберальнага імперца Быкава?
    Ўлічапючы што ён, Кныровіч, ў свой час быў супраць данатаў на дроны для палка Каліноўскага?
    Пытанне рытарычнае.
    Але есць галоўнае. Больш істотнае пытанне:
    Спадар Кныровіч падтрымлівае
    1. Адзіную дзяржаўную беларускую мову ў Беларусі
    2. Дзьве. Разам з расейскай ў якасці дзяржаўнай.
    ***
    Адзіная дзяржаўная мова ці дзьве дзяржаўныя мовы. Без ўсякіх іншых варыянтаў.
  • Думай, а потом делай!
    17.06.2026
    Кнырович - это "самы чэсны бiзнесьмен ў Беларусi" был когда-то. Но, в этом комментарии я не хочу обсуждать его сомнительные дела-делишки - минулые в Беларуси и нынешние в Польше в различных фондах.
    Но, всем тем, кто с пеной у рта топит за мову на данном историческом этапе, можно сказать одно, что вы абсолютно не знаете своих беларусов - в первую очередь, текущий демографический состав - половой, возрастной (сколько у нас пенсионеров и что им нужно на старости лет), особенно региональный - как обстоят дела у людей с родственниками - россиянами в Витебской, Могилевской, Гомельской областях, которых там очень много у жителей, плюс наличие у них традиционных экономических связей с Россией - учеба, работа, бизнес.
    Я не против беларуского языка, но тот кто будет следующим после Лукашенко из якобы независимых, должен быть очень аккуратным и последовательным в этом плане, без принуждения, только свободный выбор должен быть у людей, иначе есть большая вероятность наломать много дров, вызвав неприятие и непонимание в обществе.
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Думай, а потом делай!, цалкам слушна.
    Але не ўсё так кепска : аматары правай экзотыкі паўсюль і заўсёды былі, ёсць і будуць, ды маю пэўнасць, што на выбарах ў Беларусі яны традыцыйна не маюць істотных шанцаў. Сёння наш рэальны паратунак у палітычным цэнтрызме.
    Але гэта не "цэнтрызм Кныровіча(ў)".
  • Data
    17.06.2026
    Думай, а потом делай!,
    Павінна быць адна дзяржаўная мова ў Беларусі. І гэта мова - беларуская.
    Гэта азначае што ўсе дзяржаўныя служачыя працуюць адпаведна на гэтай мове. Ўсе беларускія дзеці вучацца на гэтай мове. Ўсе так як ў іншых эўрапейскіх краінах якія паважаюць сябе.
    Што датычыцца кожнага асабістага права - права кожнага і вы можаце размаўляць на той на якой жадаеце. Гэта ваша асабістая справа.
    Спасылка на Віцебскую вобласць, Магілеўшчыну ці Гомельшчыну - расейскія наратывы. Выдатных беларусаў з гэтых регіенаў ня меньш чым з Меншчыны, Берасцейшчыны, Гродненшчвны: Леў Сапега, Францыска Скарына, Ўзяслаў Чарадзей, Уладзімер Караткевіч, паўстанцы Магілева, героі Мсціслава пад час Патопу, жаўнеры з Рэчыцы і Мозыра якія былі ў Крамлі пад час Смуты на Масковіі і шмат іншых. І сення там шмат годных беларусаў як і заўжды.
    Больш таго нават сення на Смаленшчыне мясцовыя людзі ў не адным пакаленні добра размаўляюць па-беларуску і разумеюць беларускую мову.
    Не існуе ніякай ўсходняй ці заходняй Беларусі. Есць ўласны ўзровень адукацыі, ўзровень Асветы, ўласны ўзровень IQ. Ўласнае выхаванне і самавызначэнне кожнага чалавека ен беларус, ці манкурт. І ўсе. Этнічных расейцаў у Беларусі каля 10%. Вось яны і маюць права на свой язык і сваю прыватную школу як нацыянальная меншасць. А этнічныя беларусы, ўсе астатняе насельніцтва (без нацыянальных меншасцяў) , маюць права на сваю адзіную дзяржаўную беларускую мову, адпаведную адукацыю і сваю беларускую дзяржаўнасць ў якой нам стагоддзі адмаўляюць расейскія акупанты і іх гаўляйтары.
    Чамусьці расейцаў не хвалюе адзіная дзяржаўная нямецкая мова ў Германіі, польская ў Польшчы, эўрэйскпя ў Ізраілю. Добра там жывуць і на мову краіны не скардзяцца. Але іх хвалюе толькі там, дзе яны адмаўляюць народу ў ягонай дзяржаўнасці. Там дзе яны лічаць не наяўнасць самастойнай дзяржавы, а тэрыторыю сваей калоніі, А тытульную нацыю туземцамі ці расейцамі.
  • Как вам такое решение?
    17.06.2026
    Data, Когда-то, наверняка, на территории современной Витебской, Могилевской и Гомельской области и динозавры жили. Но, какое это имеет отношение к текущему времени?
    После смены власти, проводим честный референдум в Беларуси на тему языка и планируемой политики в этом плане на перпективу - не по лукашенковски, как это делали до этого времени и снимаем вопрос с повестки дня.
    Не так ли поступают в цивилизованных, демократических, европейских странах?
  • Праўда
    17.06.2026
    Как вам такое решение?, "дзімакраціческіе еврапейскіе страны" створаныя і ўладкаваныя самастойнымі нацыямі, а не насельніцтвам з губернскай свядомасцю.

    І пакуль вы застаецеся маскоўскімі асімілянтамі, а не беларусамі, ніякія дэмакратычныя рэферэндумы вам не пагражаюць.
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Как вам такое решение?, дурацкае.
    "Так не поступают" ў цывілізаваных краінах.
    Нормы маралі, сакраментальных каштоўнасцяў або спецыяльных кампетэнцыяў не выносяцца на рэферэндумы.
    Датычна Беларусі маем Закон аб мовах і Рэферэндум-96, дзе пааодле пфіцыйнвз выгікаў беларусы за роўны статус беларускай і рускай моваў. Вось пра роўны статус ў адукацыі (нават фармальную колькасць гадзінаў, прадметаў і дылактычных матэрыялаў) мусім паклапаціцца. Тое ж і здзяржаўным будаўніцтвам, і з астатнім, напрыклад, рэпрэсіямі і тэрорам за мову.)
    Ну? Згодны выканаць волю народа на Рэферэндуме-96?

    Калі для впс роўнапраў'е моваў "Только не это!" або юрыдычная вартасць таго рэферэндуму для вас нікчэмная, то даводзіцца вяртацца да ціхамірнага выканання ранейшага Закона аб мовах з беларускай адной дзяржаўнай.
  • Yw
    17.06.2026
    Как вам такое решение?,
    І сення ў Беларусі хапае годных беларусаў што ў Віцебшчыне, што ў Магілеўшчыне, што ў Гомельшчыне якія падтрымліваюць беларускую мову насуперак ўсім акупантам, іх памагатым карупцыянерам і каляьарантам і расейскім канторам "россотруднічества".
    Пытанне па мовам нельга ставіць на рэферэндум пакуль не пройдзе як меньш 10 гадоў беларусізацыі і дэмакратызацыі, эўрапейізацыі і дэкаланізацыі. Беларусь з горшым становішчы чым нават Чэхія і Славакія пасля Другой сусветнай вайны.
    А праз дзесяць год нармальнага развіцця на рэферендум паставіў бы пытанне па мовам ў такім выпадку:
    1. Адзіная дзяржаўная беларуская мова - беларуская кірыліца.
    2. Адзіная дзяржаўная мова - беларуская лацініца.
    2. Ў Беларусі аднолькава падтрымліваецца дзяржаўная беларуская мова па беларускай кірыліцы і беларускай лацініцы.
    Ў іншых пытанняў не бачу ніякай не абходнасці. Бо гэтае пытанне навязана ад каланізатараў да людзей якіх яны лічаць калоніяй. І на вялікі жаль, народ і краіна перажылі амаль тры стагоддзі акупацыі, русіфікацыі і каланізацыі. Пазбаўлены Асветы і ведаў. І сення краіна пад акупацыяй і татальнай русіфікацыяй. Рускі акупант, рускі мір, рускі карнікі ды кат здзекааецца над беларускім народам на языку акупантаў.
    І ня можа быць ні волі ні шчасця ў народа і краіны пакуль маскавіты пануюць над імі.
  • Праўда
    17.06.2026
    Найперш не галасі! , ніякага "роўнага статусу" для гвалтаўніка і ахвяры.

    За дзяржаўнай расейскай - у расею, а тут Беларусь.
  • Мнение
    17.06.2026
    Найперш не галасі! , В цивилизованных странах законы и даже конституции меняются, когда меняются поколения. Апелляция к голосованию 1996 года несостоятельна по двум причинам. Во-первых, чисто демографически: сегодняшнее совершеннолетнее большинство Беларуси не принимало участия в том голосовании. Во-вторых, этот референдум не был признан ни ОБСЕ, ни Советом Европы как честный и свободный.
    Строить языковую политику новой Беларуси на базе указов эпохи раннего лукашизма — странный выбор для человека, декларирующего европейские ценности. Настоящее равноправие и уважение к беларускому языку должны формироваться на основе современных запросов общества через прозрачные институты, а не через реанимацию советско-номенклатурных плебисцитов прошлого века.
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Мнение, ну і добра. Ліха з ім, тым сумнеўным рэферэндумам і ягонай роўнасцю.
    Тады кіруемся Законам аб мовах і не трындзім. Выконваем яго крок па кроку.
    Адзіная дзяржаўная мова - беларуская мова.
    Так будзе о-кей?
  • Nk
    17.06.2026
    Не падтрымліваю, але паважаю падыход Кныровіча. Шчыра не разумею, чаму беларусы павінны абавязкова ненавідзець ці кэнселіць усе рускае. Ці не рускае.

    Бздурная нянавісць і кэнсілінг усяго, што не падабаецца, ужо прывеў да ўлады правых папулістаў і пуціншерстеераў. Таго ж жадаеце і ў Беларусі?

    Трэба быць беларусамі. Любіць Беларусь, ставіць яе вышэй за іншыя краіны, але быць талерантнымі да выбару іншых людзей і іх густаў.

    Ненавідзець, напрыклад, "Машину Времени" гэта ідыятызм, бо пазіцыя Макарэвіча і яго песні заўседы былі супраць саўка, пуцінскага рэжыму. Як і ў Шэўчука з ДДТ.
  • каментар
    17.06.2026
    Nk, а "інцелектуальная рамка" ад БГ на ўсё жыццё вас не смяшыт? І з такім багажом яго трымаюць на белсаце! Цікава, якая там "рамка" у Чалага?
  • Найперш не галасі!
    17.06.2026
    Ізноў Nk са сваёй ментоўскай логікай - абвінавачвае ў тым, што не адбылося.
    Пра якіх папулістаў і пуцінферштэераў вашыя згадкі? Пра Лукашэнку? Ці пра марсіянаў? Дык так і пішыце.
    А то мв павінны раскайвацца за паводзіны нейкіх невядомых нам пуцінферштэераў. "неустановленных лиц в неустановленном месте".

    Дзе размова пра нянавісць?
    Зноў прыпісана віна без віны. Нянавісці няма нават да Кныровіча)), тым больш ніхто тут не выказаў нянавісці да згаданых рускіх гуртоў. З рускіз гуртоў ніхто тут не робіць ікону і толькі. Ну амаль ніхто)).

    Хлусня трэцяя паводле той жа методы - вінаватыя за ўчынак, які не зрабілі.
    Кныровіча ніхто не цкуе за густы - замілаваную любоў да савецкай эстрады.
    Але натуральна, што беларускую медыйную асобу будуць кансэліцць за вясёлыя скокі
    на Дне Расіі падчас вайны Расіі з намі.
    Такая дзіўная лекадумнасць(?) недапушчальная, сапраўды наДне.
  • Праўда
    17.06.2026
    Nk, > Ненавідзець, напрыклад, "Машину Времени" гэта ідыятызм, бо пазіцыя Макарэвіча

    А калі пазіцыя іншых уздельнікаў групы - смактаць пуцінскую сраку, то гэты мега-калектыў ўсё ж можна паслаць па курсе карабля разам з астатняй расейскай культуркай, каб не варашыць варожае смецце, або адзін умоўны харарус Макарэвіч усіх разам ратуе? Мучыцельные вапросы рашка-ферштэйнера…

    Якія ж вы убогія у сваёй вечнай залежнасці ад імпершчыны. Хто сказаў, што вы вартыя іншага начальства, ніж расейскага гаўляйтэра?
  • Dr's
    17.06.2026
    Спадар Кныррвіч! Не блытайце беларускую культуру, сусветную культуру і расейскія імперскія нарматывы.
    Мне асабіста куды прыемней слухаць ня толькі беларускія песні, але і ўкраінскія, песні на ангельскай, французскай, італьянскай мове, песні на польскай, харватскай, фінскай, шведскай, казахстанскай і іншых мовах. Але неяк не ўтульна сябе адчуваю ад песень на расейскай. За вельмі, вельмі, вельмі рэдкім выключэннем.
    Сенняшнія прыхільнікі вайны на Масковіі якія тусуюцца ў Менску, бо іх больш нікуды ў свеце не пускаюць - вызываюць агіду. Слухаць і глядзець іх няма ніякага жадання.
    Я не раўняю ўсіх расейцаў на адну дошку. Есць сярод іх і прыхільнікі вольнай Беларусі і прыхільнікі перамогі Украіны ў вайне супраць Масковіі. І проста людзі міру. Як і некаторыя з тых што былі ў Варшаве.
    Але спадар Кныровіч! Жадаю вам ставіцца з павагай да Беларусі, беларускай мовы, культуры і яе народу. Як і паважліва ставіцца да культур і моў іншых народаў, у тым ліку народаў, якіх зневажае Масковія лічачы сябе больш вышэйшай і разумнейшай за ўсіх астатніх.
    Словы "загончык беларушчыны" - вельмі падобны на прыніжальныя словы расейскіх імперцаў з іх абразай нацыянальных моў і культур іншых народаў якім Масковія адмаўляе ў дзяржаўнасці і свабодзе. Гэта іх наратывы. Яны не нашы. І нават не наратывы народаў Эўропы і свету.
  • савецкага чалавека Кныррвіча
    17.06.2026
    Dr's, "Спадар Кныррвіч! Не блытайце беларускую культуру, сусветную культуру і расейскія імперскія наратывы. " +1, згодны на 100% , адразу бачна чырвонага - савецкага чалавека Кныррвіча, ахвяру бальшавікоў імперыялістаў
  • .
    17.06.2026
    1. Слушна пра падзяляць людзей і рэжым, вырашаць па кожнаму чалавеку, яго адносінам да Расеі і вайны.
    Калі вы жадаеце, каб рускія зразумелі зло РФ, вось тыя, хто зразумелі, а многія з іх адразу ведалі.

    2. Контраргумент, што сярод "добрых рускіх" ёсць імперцы - таксама слушны. З папраўкай: не трэба класіфікаваць людзей адразу ў "добрых" або "дрэнных", трэба глядзець на канкрэтныя іх справы і меркаванні.
    Але ж гэта справядліва не толькі да рускіх, а і да беларусаў, ўвогуле ўсіх людзей: мы ж і меркаванні "сваіх" абмяркоўваем, і калі ён сказаў не тое, асудзім, нават калі ён "свой", беларус.

    3. А вось пра "загончык" Кныровіч дарэмна ляпнуў. Гэта ўжо абарончая рыторыка, якая сістэмна выкарыстоўвалася з імперскага боку як агрэсіўная гвалтоўная. Нацмены са сваімі загончыкамі і больш глабальная і моцная руская культура.
    У такі ж памылковы, па-мойму, манеўр залезла і Рагатка нядаўна.

    З часам усё больш разумення, што руская культура, нават і пратэсная, як частка яе, - гэта свой "загончык". Ну памеры яго большыя, але сваёй коснасці, страсцей, тупіковасці там нават больш. Не крок гэта да глабальнага і ўніверсальнага, а крок у бок, у тупік.

    Схадзіць на такі канцэрт, мабыць, і нармальна, як на адзін з элементаў розных праяў культуры планеты.
    Дрэнна, калі ў кругаглядзе толькі рускае і беларускае, першае прыраўноўваецца да глабальнага, а другое да загончыку.
  • .
    17.06.2026
    Ён ужо выбачыўся ў FB за "загончык" як камунікацыйную памылку.
    Калі гэта яскрава, чэсна і без дапамогі ШІ, то добра. І прыклад, як трэба выпраўляць памылкі.
  • Axe
    17.06.2026
    Зручна не заўважыць розьніцу ў тым, што расейцы ўсё гэта з большага падтрымліваюць, а агл легітычны кіраўнік, маючы шырокую базу падтрымкі. Таму ня трэба намагацца зрабіць беларусаў і расейцаў аднолькавымі. Асабліва пасьля таго, як яны дружна падтрымалі расгвардыю на мяжы Беларусі.
  • Волат
    17.06.2026
    Хоць у нечыма, але я зь ім згодзен...
  • адразу бачна савецкага - чырвонага чалавека
    17.06.2026
    Волат, адразу бачна савецкага - чырвонага чалавека, які недзе не быў і моў не ведае,
  • Мерзавец
    17.06.2026
    Ні дадаць, ні адняць
  • Да Аліны Коўшык
    17.06.2026
    Можа час яго папрасіць з загончыка? Ёсць шмат беларусаў на яго месца.
  • Ішоў 5 год вайны
    17.06.2026
    Нехта выбраўся з беларускага загончыка ў расейскі мір. Нарэшце.
  • Што
    17.06.2026
    гэта за маджахед?
  • гледзячы на фота...
    17.06.2026
    як кажа таварыш муж, гледзячы на такіх - это таки (!)) наши люди

    «Я беларус, але не хачу ў загончык «беларушчыны» — пачынае з галоўнага Кныровіч.

    ну што тут сказаць...
    ён адносіў сябе да беларусаў, але беларусы адносілі яго абратна
  • Літвін
    17.06.2026
    Вы ў загону беларушчыны з 1796 року, калі была ўтворана Белорусская губернія, і ніхто з вас не жадае скінуць ярмо. Вы выбралі жыццё з таўром.
  • Адчыніце фортку
    17.06.2026
    Але ж смярдзіць як ад гэтай азіятчыны!
  • Максим Дизайнер
    17.06.2026
    Уф, поставил минусы каждому члену этого загончика. Новый мем теперь будет, как "расея, му-му-мууу"
  • Праўда
    17.06.2026
    Максим Дизайнер, але ж прытым ты настолькі нікчэмны, што акупант табе за гэта не заплоціць.
  • дочка Максима Дизайнера нечитало Му-му
    17.06.2026
    Дизайнер, а что Герасим сделал с барыней?

    история, как всегда, умалчиват?
  • Мора
    17.06.2026
    я не разумею, 12 чэрвеня - гэта дзень расеі ў Польшчы ці дзень расіі на расеі? Калі на расеі, то чаму беларусы ў Польшчы павінны арыентавацца на расейскі каляндар?
  • Голас з загончыка
    17.06.2026
    Мора, бо яны рускамірцы. Яны і загналі нас у загончык
  • Імя
    17.06.2026
    Каму патрэбна руская культура? Што ў ёй добрага? Любяць рускую культуру і цікавяцца ёй толькі тыя, хто ў ёй выхаваны. Нікаму больш яна не патрэбна, толькі можа як такі кур'ёз з тайгі. Трэба выкінуць яе на свалку ўжо.
  • беларусізатар
    17.06.2026
    Чамусьці ва ўсіх гэтых «нехаціцелей у загончык беларушчыны» ўсе персанальныя камунікацыі, старонкі і каналы заўсёды рускамоўныя. Напэўна проста выпадковасць...
  • Праўда
    17.06.2026
    Аж цікава стала: вось гэтыя недаразвітыя палітычныя дзеячы трымаюцца за расейшчыну пасінелымі пальцамі - каб што?

    Каб на месцы Беларусі была міні-расея са знакам качыства? Дык на Беларусі і так іхнімі намаганнямі ўжо 30 год таму створана міні-расея. Ад якой гэтыя нікчэмы ўцяклі, але нічагусенькі не зразумелі.
  • Adaś
    17.06.2026
    Што чарговы невероятный тожебелорус забыў у Кракаве?
  • Праўда
    17.06.2026
    Adaś , я наогул не разумею, нашто Польшча дае прытулак агентам русского міра з Беларусі.

    Гэта ж нават не ўцеклыя расейцы, у якіх другой радзімы і мовы няма… Гэта людзі, свядома абраўшыя русскій мір. Дык што ім рабіць у цывілізаваных краінах, якія самі нядаўна ад гэтай навалы ледзь адбіліся?
  • занавес
    17.06.2026
    "Мне сорамна за чалавека, які напісаў такі каментар. Яшчэ і на беларускай мове», — на рускай мове прысароміў беларускамоўнага каментатара Кныровіч."

    яны і ў Еўропе працягваюць змагацца супраць беларусаў і беларускай мовы
  • Брухан Кнуровіч сіла.
    17.06.2026
    Слушаю и читаю толькі беларусов.
  • Янка
    17.06.2026
    Не было б ніякіх пытанняў, калі б беларусы прадстаўлялі на расейскіх дзяржаўных святах незалежную вольную Беларусь, пад час якіх да Беларусі ставіліся б як да суверэннай дзяржавы, а не васала. Альбо выступалі сумесна з расейскімі выканаўцамі пад час агульначалавечых святаў кашталту Новага года, як выступіў Naviband у канцэрты "Мирные огоньки-2026". Альбо пад час падзеяў, прысвечаных памяці агульнапрызнаных вольных расейцаў кшталту Нямцова і Сахарава. Але пакуль Беларусь знаходзіцца пад прыгнётам прамаскоўскай дыктатуры, то выступы дзеячоў беларускай культуры ў даты менавіта расейскіх дзяржаўных святаў выглядаюць як дэманстрацыя культуры каланізаваных туземцаў, каб пацешыць імперскія настроі насельніцтва метраполіі - маўляў вось нават шэта ў нашай імперыі ёсць. Як і святкаванне дня Расеі у Менску з размахам, супастаўляльным з тым, як гэта святкуюць у самой Расеі, асабліва з улікам таго, што святкаванне дат, сапраўды звязаных з беларускай незалежнасцю, у Беларусі цяпер забаронена. Альбо "дня единения народов России и Беларуси", які "святкуецца" выключна ў Беларусі і таму нічым, апроч дэманстрацыі васалітэта, не з'яўляецца.
    Таму няма ніякай размовы ані пра загончык беларушчыны, ані пра непавагу да годных расейскіх дзеячоў культуры кшталту Макарэвіча, Шаўчука і г.д. Таму Вольскі цалкам слушна адмовіўся ад выступу на падставе няўдалай даты.
  • гурт “ ' ”
    17.06.2026
    «Я вельмі рады за вас, што вы скакалі на «Дні Расіі» ў Варшаве. Вольскага там не было, бо мае годнасць не скакаць з маскалямі на адной сцэне… Брыдка за гэтым назіраць», — напісаў Кныровічу адзін з каментатараў пад пастом пра яго наведванне фестывалю OUTLOUD у Варшаве.
    ..
    па-першае, не разумею - што зад зень расеі ў Варшаве ?
    па-другое, памятаецца, як скакалі ў Кіеве пад вокліч, хто не скача, той маскаль... дык а тут, як разумець? хто не скача з маскалямі на адной сцэне, той хто?

    скончыце думку маю неглыбокую, шаноўнае спадарства
  • ХВ
    17.06.2026
    Кнырович нырнул в болото россейщины.
  • ахвяра маскоўскага (стакгольмскага) сіндрому
    17.06.2026
    ХВ, так, па самыя глянды. А Трамп з Лукашэнкам і Пазьняком працуюць над Аўстрыйскай Дамовай ( 1955), ён ахвяра маскоўскага (стакгольмскага) сіндрому
  • Россия - предатель
    17.06.2026
    Она предала все то хорошее, что было во мне, во что, связанное с ней, я верил, и все, что я знал о ней.

    Она предала это все, начав войну с Украиной.

    И пока идёт эта война с Украиной, для меня не существует ни великой русской литературы, ни великой русской культуры . Была, да вся вышла. Нету. И не было.
  • а что будет, если россия нападет на Беларусь?
    17.06.2026
    что значит
    "И пока идёт эта война с Украиной, для меня не существует ни великой русской литературы, ни великой русской культуры ."
    ?
    первое - кто назвал т.н. русскую культуру и литературу великой?
    второе - читайте п.1
    и третье (компот) - что значит "пока" ?
    это значит, что когда война закончится (гхм..), то для вас "связанное с ... великой русской литературы, ..и великой русской культуры" снова будет существовать? ать? ать-два.. ать-два.. ать.. ***ть (чуецца рэха)
  • Праўда
    17.06.2026
    Россия - предатель, тым часам, акупацыя Беларусі і этнацыд беларусаў - гэта нармальна? А, ну так…
  • бабруйчанін
    17.06.2026
    Калі Кныровіч ці яшчэ " нехта" ідзе на канцэрт Макарэвічамеладзе як прыватная асоба гэта адно ..магчыма ні мае густа слабы на вуха ці
    "на саўковай духоўнай нішчымніцы сацрэалізму абірае сабе БГ як філасофскага ды эстэтычнага гуру, але сёння ўжо добраахвотна"
    А вось калі публічная пЭрсона дэпутат " протапарламента" асоба прэтэндуюшчая на нейкую роль у Беларусі ідзе на " Дзень Расеі" гэта іньшае
    І яшчэ .." загончык дзля ....беларусаў" ??
    Аб чым спрачацца .
    .Ідзі Кныровіч у
    ....рускае поле напейся бярозавіка з " мякатью" ні захлынісь

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць