Фідэс абураецца зваротнай сілай закона? А што, у Фідэс разлічвалі, што па ўзору Расеі і Беларусі адбудуцца гульні з "абнуленнем"? Дарэчы, калі будзе абрынуты лукашызм, то ў Беларусі зваротная сіла будзе нададзеная вялікай колькасці законаў. Бо інакш будзе немагчыма прыцягнуць топ-лукашыстаў (у тым ліку і самога Лукашэнку) да адказнасці праз тое, што яны неаднаразова перапісвалі пад сабе канстітуцыю, сістэмна фальсіфікавалі выбары, пазбаўляючы грамадзян абіраемага прадстаўніцтва, а самапрызначаны ўзурпатар, а таму незаконна прызначаныя ім урад і парламент прымалі безліч неправавых законаў і фактычна знішчылі права, законнасць і правасуддзе ў краіне. То бок каб тыя, хто сістэмна парушаў законы - не маглі прыкрыцца намаляванымі адмыслова пад сябе законамі.
sanitar
16.06.2026
Антось, "законы", прынятыя пасля 22.11.1996 фармальна не маюць юрыдычнай сілы, таму можна будзе абысціся і без "зваротнай юрысдыкцыі" -- проста прызнаць што 30 гадоў дзейнічаў неправавы рэжым ва ўмовах узурпацыі ўлады. Бяскрыўдную фігню (тыпу ПДД і гаспаарчых рэгуляцый) можна сукупна зацвердзіць правамоцным парламентам (пасля яго абрання) -- без разгляду па сутнасці, прызнаць іх дзеянне de-facto. А вось тое што супярэчыць канстытуцыі 1994 году і міжнародным абавязальніцтвам -- крымінальны ды выбарчы кодэкс, самапісныя версіі "канстытуцыі" ў гэтую бяскрыўдную катэгорыю відавочна не трапляюць. Тым, хто чыніў злачынствы, трыццаць год прыкрываючыся неправамоцнымі "законамі", трэба было лепей думаць галавой. І рыхтавацца бараніць сябе паводле заканадаўства, што было на момант перавароту 1996, без незаконных "змяненняў і дапаўненняў".
Какого закона?
16.06.2026
Антось, Нет больше никакого закона
для даведкі
16.06.2026
У Брытаніі прэм'еры па 20 з лішнім год сядзелі, Меркель і Коль - па 16. Абмежаванне тэрміну прэзідэнта, кажаце? За парламенцкую рэспубліку, кажаце?
Янка
16.06.2026
для даведкі, гэта хто ж у гісторыі Вялікай Брытаніі займаў прэм'ерскую пасаду па 20 з лішнім гадоў, нават з улікам паўторнага тэрміну? Маргарэт Тэтчэр была прэм'еркай на працягу 11 гадоў. Так, Гельмут Коль і Ангела Меркель сапраўды займалі пасаду бундэсканцлера вельмі працяглы час. Але варта памятаць, што у тыя часы было немагчымым уявіць сабе сур'езную партыю правадырскага тыпу, як і сам правадарызм ва ўстойлівай электральнай дэмакратыі. Таксама нармальнай з'явай былі кааліцыі з удзелам даволі розных палітычных сіл кшталту кааліцыі ХДС/ХСС з СвДП. Ніхто не наразаў выбарчыя акругі ў інтарэсах канкрэтнай палітычнай сілы, як гэта пачаў рабіць Орбан і падхапіў Трамп. Было немагчымым уявіць сабе сістэмную палітычную карупцыю ў дэмакратычных краінах ў інтарэсах іншай аўтарытарнай дзяржавы. Абуральным прыкладам правадырства стаў механізм праймэрыз у ЗША, які дазволіў Трампу выкідаць з палітыкі амаль любых супартыйцаў-кандыдатаў у кангрэсмены, якія дэманструюць не проста нейкае іншадумства, але проста недастатковую лаяльнасць да правадыра-папуліста з цэлым стосам карупцыйных абвінавачанняў, за якога на праймэрыз галасуе найбольш палітычна актыўнае ядро рэспубліканскай партыі. Праз гэта нават класічны парламентарызм патрабуе рэфармавання.
Hungary changed the Constitution to prevent Orban from becoming prime minister again
Праз гэта нават класічны парламентарызм патрабуе рэфармавання.