Article comments

"Wonders of the apocalyptic world". In Donbas, birds weave nests from drone fiber optics

  • Жвір
    07.06.2026
    Во дзе во інжынеры ! :)) Гэта ж трэба, пасчэпліваць так, каб яно й не развалілася, і каб цёпла было, і каб ветрам ня зьдзьмула, ды яшчэ каб і не заўважыў ніхто ! :)

    У мяне пад астрэшкам сініцы знайшлі сабе схованку ды засяліліся туды. Цяпер стуль пішчаць малыя, а яны абодва носяць ім ежу. Прылятуць, у дзюбах нешта трымаюць, а да гнязда не сьпяшаюцца, сядзяць на плоце ды вывучаюць абстаноўку, ці няма побач ворага якога, і калі ўсё чыста - нясуць ежу да малых. А тыя таксама хітрыя, хаця й малыя, сядзяць ціха, каб ня выдаць сябе. Але, калі доўгі час цішыня, дык робяцца сьмялейшымі, пачынаюць сваё ціўканьне, і адразу змоўкнуць, ледзь пачуюць які шоргат.
  • Ы
    07.06.2026
    Сябры, вы таксама часам пішаце каменты ў НН з адкрытым у закладцы калькулятарам? :)
  • Роб
    07.06.2026
    А з яек вылупяцца малыя фпв дрончыкі…
  • Bhagawan
    07.06.2026
    Роб, adrazu z vybuchoŭkaj?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць