Article comments

Trump announced plans to change the regime in Cuba after dealing with Iran

  • Янка
    05.06.2026
    З гэткімі ўмовамі лапідарнага генія кіраўніцтву кубінскай дыктатуры дакладна ня варта хвалявацца.
  • Жвір
    05.06.2026
    У яго тамагаўкі закончыліся, а ён пляны выбудоўвае... Падазрона...
  • Ёсік
    05.06.2026
    На жаль, спадар Трамп падобны на пуціна - той ва Украіне ўсё ўжо "захапіў", ягоных жаўнераў не спыніць, такую хуткасьць набралі, і ў гэтага персы ўжо ня ведуюць, дзе хавацца ад ягонай арміі. Падобна, што не ў гэты прэзідэнцкі тэрмін, тое, што здарылася ў Венесуэле, не змогуць паўтарыць у Гаване.
  • Як заўсёды са старыкам
    06.06.2026
    «Праз два тыдні».
  • a.hto.tam.idze
    06.06.2026
    На Кубе расслабіліся.
  • КраявідПерадНізінай
    06.06.2026
    Калісьці заснавальнікі камунізму напісалі ўсваім маніфэсце: “Прывід блукае па Эўропе, прывід камунізму”.Пасьля паразы камунізму прывід мімікрыраваў у левалібэралізм іпасяліўся ў Амэрыцы, забіраючы крэпасьць за крэпасьцю,бастыён за бастыёнам.Вось зьвесткі. Ва ўнівэрсітэтах ЗША колькасьць левай прафэсуры (пэдагогаў-марксістаў) у 44 разы больш, чым пэдагогаў традыцыйных дзяржаўніцкіх і маральных поглядаў (рэспубліканцаў). Прапорцыя 44:1. Ідзе адкрытая левая індактрынацыя студэнтаў і маладога пакаленьня. Гэтая моладзь сьведама ўжо ня ў стане весьці дыялог з апанэнтамі. Мяжою стала нянавісьць. Канфлікт вакол Трампа ёсьць у пэўнай ступені канфлікт пакаленьняў. І што адзначаюць назіральнікі: новае пакаленьне, разбэшчанае левай прафэсурай, ужо ня лучыць, не яднае Амэрыку, не гуртуюць амэрыканскія ідэалы і абавязкі перад радзімай. Пачалося гэта з 80-х гадоў. Актыўнасьць лявацтва была ськіравана на захоп сістэмы адукацыі,інфармацыі і маскультуры. Першым быў захоплены Галівуд,потым унівэрсітэты і ў значнай ступені сродкі масавайінфармацыі. Амэрыка зьмяняецца на вачах. І вось зьявіўся чалавек, які заявіў, што будзе Амэрыку ратаваць. Як кажуць, дай Божа. Вельмі добрая краіна, якая стала паратункам для мільёнаў людзей, для цэлага ваеннага пакаленьня беларускіх адраджэнцаў і для шмат каго яшчэ перасьледаваных і забіваных.Дзякуй, Амэрыка.Праблема абмежаваньня нянавісьці ("мовы нянавісьці")паўстала цяпер, практычна, ва ўсім сьвеце. Яна ўжо стала прадметам абмеркаваньня сярод палітыкаў Эўразьвязу. Там занепакоены пашырэньнем зьявы. Сама па сабе нянавісьць -- гэта фэнамэн унутранага стану чалавека. Каб праявіцца, нянавісьці патрэбны аб'ект ці канкрэтызацыя на зьяве, якая мае аб'ектную аснову.Шмат дзе ў канстытуцыях краінаў сьвету існуюць палажэньні аб забароне пэўных відаў нянавісьці, як правіла,расавай, нацыянальнай (расізм, ксэнафобія), часам рэлігійнай іт. п. Разбуральная дзейнасьць левых экстрэмістаў, якія падтрымліваюць любы маргіналізм, любыя грамадзкія мяншыні і стараюцца часам навязаць бальшыні людзей іхныя сумніўныя погляды, -- гэтая дзейнасьць спараджае новыя віды грамадзкай нянавісьці, накіраваныя на раскол грамадзтва (хаця ў асноветакіх паводзінаў левых закладзены найперш электаральны інтэрас).

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць