Article comments

Why Pope Leo XIV's Encyclical is Compared to the Butlerian Jihad from the World of "Dune," and He Draws His Main Wisdom from Gandalf's Words

  • Усё - сімулякр
    02.06.2026
    Яго энцыкліка напісана з дапамогай ШІ
  • Не ўсё
    02.06.2026
    Усё - сімулякр, Папы выступае супраць дэлегавання маральнага выбару машынам, не супраць ШІ як такога.
  • Усё - сімулякр
    02.06.2026
    Не ўсё,

    Калі машына мае розум - узаемадзейнічае з сусветам і ўсведамляе сябе ў ім - тое яна мае права на існаванне і ўласны маральны выбар.
    Калі не - тое і няма аб чым размаўляць.

    ЛЛМ - гэта покуль толькі першыя крокі.
    Прыкладна, як паравы рухавік ставілі на драбіны 200 год таму.
    Проста, паколькі замест дроваў яны спажываюць ўсе веды чалавецтва і энергію, якой можна ўтрымліваць мільёны людзей, тое і ккд падаецца значна вышэй.

    Як той мем:
    - Скажы, я - разумна істота!
    - Я - разумная істота!
    - Божухна, мы стварылі штучны розум!
  • .
    02.06.2026
    1. Царкве не цікавая свабода маральнага выбару чалавека як самастойная каштоўнасць.
    Зараз яна імітуе занепакоенасць, бо сама прэтэндавала на маральны аўтарытэт, той знешні ад чалавека інтэлект, які прымае галоўныя рашэнні.
    Для яе галоўная праблема ў канкурэнцыі. Калі да царквы менш прыслухоўваюцца, ў яе менш сілы, рэсурсаў, грошай, самое яе існаванне пад пытаннем.

    2. Адказ на пытанне загалоўка: таму што мы жывём у сучасным мультыкультурным свеце, дзе ідэі пераплятаюцца, і нават царкоўнікі робяцца няўмыснымі постмадэрністамі.
    Яны ўжо не могуць сфармуляваць свае ідэі і дабіцца іх успрымання строга ў традыцыйным рэлігійным кантэксце.

    3. Мяркую, што змаганне з ШІ ужо прайграна. Чалавечая лянота (аптымізацыя высілкаў) перамагае маральныя папрокі.
    Нават сама царква, як зараз выкарыстала элементы масавай культуры, будзе несвядома або свядома выкарыстоўваць здабыткі культуры, мадыфікаванай дзейнасцю ШІ.

    4. Галоўная пагроза, на мой погляд, не ў папсовых пужалках ("знаходзяць унутры сваіх мадэляў незразумелыя структуры, якія пужальна нагадваюць чалавечую нейрабіялогію і мадэлююць стан страху ці задавальнення") і не ў пафасе "чалавек або машына", а ў тых самых чалавечых ляноце і жаданні перанесці адказнасць. Яны існавалі да эпохі ШІ.
    Забараніць новы інструмент не атрымаецца. Калі нешта можна выкарыстоўваць для вайны і забойства іншых, яно будзе выкарыстоўвацца.
    Пытанне ў сутыкненні інтарэсаў людзей на новым узроўні, з новым узроўнем моцных інструментаў, а не ў сутыкненні чалавека і інструмента.
  • :::
    02.06.2026
    ., ужо першы сказ паказвае, што вы не арыентуецеся ў тэме Касцёла. Можа ў вас у Царкве інакш, але ў нас католікаў якраз ёсць выбар, але за ім ідзе адказнасць.
  • Obnoxious
    02.06.2026
    ., каментую бо лічу што будзе больш карысці чым шкоды ад камента
    “Галоўная пагроза … ў тых самых чалавечых ляноце і жаданні перанесці адказнасць.
    І
    “ Мяркую, што змаганне з ШІ ужо прайграна. Чалавечая лянота (аптымізацыя высілкаў) перамагае маральныя папрокі.

    Я ведаю што вы дасведчаны карыстальнік LLM. Будзьце пільнымі каб не ператварыцца ў толкіенаўскага героя Сарумана, што заглядзеўся ў шар палацір і падпарадкаваў яму ўласную волю. І мяркуе што ён вышэй за ўсіх у сваёй башні.

    І перад тым як крытыкаваць царкву пачытайце перапіску Лютэра і Эразма Ратэрдамскага аб свабодзе волі, Новы арганон Бэкана і тое-сёе Фамы Аквінскага.
  • .
    02.06.2026
    Ваш выбар структураваны і абмежаваны карцінай свету канкрэтнай рэлігійнай канфесіі.
    Выбар людзей іншай рэлігіі або канфесіі тлумачыцца інакш і фармуецца іншымі рэлігійнымі аўтарытэтамі і інстытуцыямі.

    Выбар існуе і па-за межамі канкрэтнай канфесіі і рэлігій увогуле. Паняцці свабоды і адказнасці чалавека актуальныя і для нерэлігійных людзей. Па сутнасці гэта пытанні "хто прымае рашэнні" і "хто нясе адказнасць". Яны ёсць у любым грамадстве, гэта пытанні ўзаемадзеяння актараў.

    Таму і кажу, што царква (касцёл у даным выпадку, а так любая рэлігійная інстытуцыя - непрынцыпова) спрабуе выдаць сваю рэлігійную інтэрпрэтацыю як нешта ўніверсальнае. А само ўніверсальнае, без свайго тэалагічнага дадатку і без сваёй тлумачальнай ролі, ёй нецікавае.
  • .
    02.06.2026
    Ваш выбар структураваны і абмежаваны карцінай свету канкрэтнай рэлігійнай канфесіі.
    Выбар людзей іншай рэлігіі або канфесіі тлумачыцца інакш і фармуецца іншымі рэлігійнымі аўтарытэтамі і інстытуцыямі.

    Выбар існуе і па-за межамі канкрэтнай канфесіі і рэлігій увогуле. Паняцці свабоды і адказнасці чалавека актуальныя і для нерэлігійных людзей. Па сутнасці гэта пытанні "хто прымае рашэнні" і "хто нясе адказнасць". Яны ёсць у любым грамадстве, гэта пытанні ўзаемадзеяння актараў.

    Таму і кажу, што царква (касцёл у даным выпадку, а так любая рэлігійная інстытуцыя - непрынцыпова) спрабуе выдаць сваю рэлігійную інтэрпрэтацыю як нешта ўніверсальнае. А само ўніверсальнае, без свайго тэалагічнага дадатку і без сваёй тлумачальнай ролі, ёй нецікавае.
  • Obnoxious
    02.06.2026
    ., “Таму і кажу, што царква (касцёл у даным выпадку, а так любая рэлігійная інстытуцыя - непрынцыпова) спрабуе выдаць сваю рэлігійную інтэрпрэтацыю як нешта ўніверсальнае. А само ўніверсальнае, без свайго тэалагічнага дадатку і без сваёй тлумачальнай ролі, ёй нецікавае.

    А чаму вы думаеце што “само ўніверсальнае” існуе як нейкая анталагічная сутнасць? Вы гэтым самым дапушчэннем прасоўваеце “карціну свету канкрэтнай рэлігійнай канфесіі”. Сучасная назва гэтай канфесіі -дыалектычны матэрыялізм. І як у любой канфесіі ў ёй ёсць цэнтральная догма -ленінскае вызначэнне матэрыі. Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм 1909.
  • .
    02.06.2026
    Да чаго тут марксізм з яго квазірэлігійнасцю? Жах. Жадаеце спрасціць дыскусію да звыклай бойкі "вернікі супраць камуністаў"?
    Аргумент прагучаў жа: з-за таго, што "выбар" і "адказнасць" існуюць па-за межамі канкрэтнай канфесіі, ў іншых канфесіях і ўвогуле для нерэлігійных людзей, значыць, іх немагчыма растлумачыць толькі ў вузкім тэалагічным сэнсе.
    Тое, што любыя людзі ў любым соцыуме стаяць перад выбарам і адказнасцю - факт, а не нейкая "догма".
  • Obnoxious
    02.06.2026
    ., “ Да чаго тут марксізм з яго квазірэлігійнасцю?”

    Марксізм?? Вы хочаце паразмаўляць аб марксізме ці проста не аддзяляеце марксізм і матэрыялізм?

    “Тое, што любыя людзі ў любым соцыуме стаяць перад выбарам і адказнасцю - факт, а не нейкая "догма".

    А як прыгонныя ў соцыюме расейскай імперыі -у якой ступені яны нясуць адказнасць за свой стан?
  • .
    02.06.2026
    Дзякуй за клопат (амаль без іроніі). Я крытычна адношуся і да вынікаў працы ШІ.

    Дарэчы, маем парадокс: тыя, хто з даверам, лёгка "імпартаваў" чужыя погляды ва ўласны мозг, тыя будуць больш уразлівымі і да ШІ.
    Калі вы звыкліся да дэлегавання маральных пытанняў "вонкі", напрыклад, да касцёлу, вы прасцей і дэлегуеце іх іншаму аўтарытэту. Таму вернікі ў групе рызыкі.


    P.S. І лічу, што не канструктыўна пасылаць да нейкіх матэрыялаў увогуле. Адсылка не ёсць аргумент па сутнасці. Лепш казаць тое канкрэтнае, што Вы самі ўзялі са сваіх аўтарытэтных крыніц і што, па-вашаму, датычнае кантэксту дыскусіі. (І такі падыход таксама прыклад ляноты і пераносу адказнасці.)
  • Obnoxious
    02.06.2026
    ., мы сутыкаемся з тым, што няма канона і “класікі”, веданне якіх можна чакаць ад любога чалавека ўступаючага ў дыскусію.
    І тады даводзіцца зноў праходзіць старымі шляхамі і паўтараць старыя памылкі. Альбо перапісваць разгорнутыя аргументы. Гэта ў лепшым выпадку. У горшым - людзі проста не камунікуюць бо лічаць што гэта немагчыма і бессэнсоўна. Як у тым міфе пра башню Вавілона.
    Мяне вось клапоціць думка- сац сеткі мусілі б спрасціць камунікацыю і спрыяць узаемаразуменню паміж людзьмі. Здавалася б -свабодная камунікацыя парушыць ідэалагічныя бар’еры і вырашыць канфлікты. А атрымаўся распад на дробныя плямёны. Што Вы думаеце аб гэтым?
  • лол
    02.06.2026
    ., цікава, вы імпартавалі веды матэматыкі, фізікі, правілы паводзінаў і што такое добра-дрэнна, чаму не варта красці, забіваць, хлусіць? Ці выводзілі нанава геаметрыю, арыфметыку, алгебру, трыганаметрыю, законы тэрмадынамікі, механікі, працу электрамагнетызма? Забівалі і правяралі наступствы? Здраджвалі, маніпулявалі, ахвяравалі сабой за іншых? Чамусьці ў антыклерыкалаў мяжа крытычнага стаўлення вельмі абмежаваная, але якога-небудзь Сапольскага яны цытуюць з асалодай, асабліва тыя яго выказванні, якія далёкія ад яго кампетэнцыі.
  • .
    02.06.2026
    1. Узаемаразуменне (не эквівалентна згодзе) залежыць ад жадання.
    Любы канон, разгорнуты аргумент можна сціснуць да кароткага, сутнасці.
    Інакш гэта падмена аргумента спасылкай да аўтарытэтаў. "Мяч" у любым выпадку застаўся на Вашым баку - я не магу самастойна думаць за два бакі і адказваць на тое, што не прагучала.

    2. Добрае пытанне. Мяркую, існаваў тэхнааптымізм у дачыненні да інтэрнэту (як зараз ёсць тэхнааптымізм у дачыненні да ШІ).
    Але акрамя пазітыўных эфектаў знайшліся і негатыўныя, напрыклад:
    - Маргінальныя, цемрашальскія погляды таксама распаўсюджваюцца хутка.
    - Сама архітэктура камунікацыі пры сустрэчы розных поглядаў падштурхоўвае да ўзмацнення крайніх катэгарычных пазіцый і знікнення прамежкавага спектру з нюансамі.
    Калі казаць пра сацсеткі, яны самі не ідэальныя інструменты ў інтэрнэце, бо накіраваныя на залежнасць і павелічэнне спажывання кантэнту, а не на "спрыянне ўзаемаразуменню" або іншыя мэты.
    І галоўнае, што інструмент і тут упіраецца ў абмежаванні людзей: перабудоўваць уласны светапогляд - энергетычна каштоўна, таму людзі супраціўляюцца ўсяму таму, што можа яго разбурыць. Дарэчы, адна з устойлівых для крытыкі форм - якраз рэлігійнасць.
  • .
    02.06.2026
    Усё пералічанае я ведаю, а не веру ў яго. Пры неабходнасці навуковыя веды я магу пераглядзець крытычна, а маральныя пастулаты растлумачыць самастойна, без адсылкі да знешніх догмаў і аўтарытэтаў. Бо гэтыя рэчы трэба разумець, а не пераказваць.

    Не ведаю, хто такі Сапольскі, не чытаў. Таму выглядаеце даволі крынджова са сваімі гатовымі цэтлікамі, імаверна, вынесенымі з нейкіх іншых інтэрнет-баталій.
  • пра чырвоныя абсурды
    02.06.2026
    Пры аказіі варта нагадаць, што яшчэ нядаўна розныя ультралевыя актывісты галасілі, што Толкін быў фашыстам і яго працы любяць неафашысты ў Італіі і не толькі.
  • вася
    02.06.2026
    У вас памылка: 1,3 мільярды а не мільёны.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць