Як можа быць рэктарам чалавек без адпаведнага досведу і навуковага прызнання суцэльна? Адкуль гэты здзек з беларускіх дзяцей???
Рэктар унікум
28.05.2026
Чарговае інтэрвью гэты рэктар расказвае, як ён сядзіць і чакае, колькі яшчэ студэнтаў сыдуць з універсітэта. І колькі выкладчыкаў. І колькі экстрэмізмаў на яго навесяць. А штосьці зрабіць, каб яны не сыходзілі? Чалавек быццам не здольны ўцямна казаць ні аб чым, ані студэнтам, ані выкладчыкам, ані журналістам, "ён не можа ведаць як будуць развівацца падзеі", ён здольны толькі чакаць. Ну то ж дакачаўся ўжо - за няпоўны год з яго ж словаў - мінус 600 студэнтаў.
Безгаловы ўнікум
28.05.2026
Рэктар унікум , гэты “чакае”, тая “ўдзячная і вітае” - іхны заробак ад гэтага не змяншаецца і не перарываецца. Вашая справа - прагаласаваць за гэта ўсё ў каардынацыйную раду.
Адвечны студэнт
28.05.2026
Рэктар унікум , Ну, гэта ж маладзён зусім, яго да такого не рыхтавалі. Пакуль не можа нічога. Ну, калісьці, можа навучыцца. На беларускіх дзецях, якія зноў бездомныя. Часу ж на навучанне рэктараў - бездань. А на самой справе - як паставілі ў ЕГУ чалавека без досведу кіравання ва ўмовах наездаў гэбістаў - незразумела. Раней рэктары егушныя былі сталыя і дасведчаныя дзядзькі з навуковай вагой і разнастайным міжнародным досведам, хаця із з "асаблівасцямі" кожны. Можа, таму, што літовец, і паставілі?
Не разумею
28.05.2026
Няўжо так складана за некалькі месяцаў было дамовіцца з іншымі ўстановамі і фармальна аформіць там студэнтаў і супрацоўнікаў? Пагатоў на тле ўсіх гэтых выказванняў аб "салідарнасці" з ЕГУ з кожнага праса. Складваецца ўражанне, што адміністрацыі проста начхаць. Адна бурапенная паказуха, а па факце: самі пераводзьцеся, самі ўладкоўвайцеся. Калі ўніверсітэту было выгодна, палітчычная афіліяыця ўсяляк выпячвалася. А калі зараз трэба абараніць людзей - выратаванне тапельцаў - справа саміх тапельцаў. Штош, нічога новага. Беларусаў кідаюць чарговы раз.
Бураціне
28.05.2026
Не разумею, вы ў якой вёсцы цнатлівасцю шчыруеце? Калі з кімсці "дамаўляцца", трэба і грантамі дзяліцца шматміл'ённымі, якія упульваюць гэтай псеўдаўстанове. Скажыце, вы ведаеце хоць аднаго чалавека ў такой краіне, як Літва, хто падзяліўся б хоць акрайчынай грантавага хлеба з кімсці?
Several EHU lecturers stopped cooperation after the university was recognized as an extremist organization
Калі ўніверсітэту было выгодна, палітчычная афіліяыця ўсяляк выпячвалася. А калі зараз трэба абараніць людзей - выратаванне тапельцаў - справа саміх тапельцаў. Штош, нічога новага. Беларусаў кідаюць чарговы раз.