Article comments

Hurnievich: In history, the winner always looks like someone who had a plan. But it's unexpected events and coincidences that decide

  • Упраўка глуздоў
    25.05.2026
    Вырашаюць не нечаканасці і выпадковасці, а рашучая гатовасць імі скарыстацца. "Я ўдзячная і я вітаю" туу не працуе.
  • Пытанні
    25.05.2026
    "Лідары апазіцыі, партый, кандыдаты, сядзяць у турмах. Частка таленавітых лідараў за мяжой..."
    Значыць так. 30 год гэтыя "лідэры" рыхтаваліся за грантавыя грошы каб прыйсці да ўлады. І вось час Ч. І ўсе разгубленыя? Як так??? А дзе были Лябедзька, Губарэвіч, Рымашэўскі, В. Вячорка, Мілінкевіч і г.д. Чаму спрабавалі штосьці зрабіць і арганізаваць недасведчаныя людзі, напрыклад, футбольныя фанаты, розныя Nехты, а тыя хто рыхтаваўся да гэтага "часу Ч" адседжваліся ў карчах?
  • адказы
    26.05.2026
    Пытанні, таму што сотні тысяч жадалі наряднымі гуляць па вуліцах толькі па выхадных, а з панядзелка беглі на працу замест таго, каб ладзіць забастоўкі.
  • Злы
    26.05.2026
    адказы, Таму энэргія мільёнаў людзей і расцерушылася ў бессэнсоўных вулічных баданнях бо яе ніхто не арганізаваў і не накіраваў. А за паўгода да гэтага якія "праймерыз" былі, якія спрэчкі, якія напалеонаўскія планы!
  • удакладню
    26.05.2026
    Злы, "праймерыз" насельніцтва не зацікавіў. Відаць, чакалі Бабарыку і Калеснікаву. А можа Пазьняка?
  • Вучыце матчастку
    25.05.2026
    Прабачце, але сумнавядомы Ленін доўга рыхтаваўся, меў план і рашуча скарыстаўся сітуацыяй, калі яна ўзнікла. Таму асноўная частка поспеху: план, людзі і рашучасць.
  • вучыце
    26.05.2026
    Вучыце матчастку, "доклад Ленина о революции 1905 года, с которым он выступил 22 января (по юлианскому календарю — 9 января) 1917 года в Швейцарии: «Мы, старики, может быть, не доживём до решающих битв этой грядущей революции»".
  • Праўда
    25.05.2026
    Сам жа піша: “Гэта была страшная памылка камуністаў, якой скарысталіся народныя франты”.

    Народныя франты - гэта нацыянальныя рухі з натуральна матываванымі ўдзельнікамі. А не Клуб ненавіснікаў Лукашэнкі выходнага дня.

    [Зрэдагавана]
  • Зімная вада
    25.05.2026
    Нешта ўсё часцей Гурневіч піша нейкія невероятные запісы ў духу ружовых поні. Нібыта сам сябе хоча супакоіць, што ўсё пайшло добра. Зразумела, што некаторыя хочуць падмануць самі сябе, але гэта смешна. Пара зняць ружовыя акуляры.
  • Solidarność не была Солидарностью
    25.05.2026
    У Гурневіча заела кружэлка з параўнаннем пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. і Салідарнасцю ў Польшчы ў 1980-я. Хіба сам пачынае верыць, што гэта было вельмі падобна.

    Нават тады ў палякаў нацыянальная свядомасць была непараўнальна больш развітая чым сёння ў беларусаў. А гэта толькі адна са шматлікіх розніц. І пра стаўленне да рускіх/камуністаў/саветаў не кажучы.
  • Імя
    25.05.2026
    Solidarność не была Солидарностью , калі была большая, тады чаму яны не перамаглі ў 1980?
  • Тупік
    25.05.2026
    Замест прызнаць, што Калеснікава чарговы раз нешта ляпнула, пачалася яе невероятная абарона. З такім падыходам не дзіва, што ў Беларусі такая сітуацыя.

    [Зрэдагавана]
  • Ну
    25.05.2026
    Увогуле не разумею, якім бокам гэты артыкул (=допіс Гурневіча) да трызнення з вуснаў Калеснікавай!?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць