Trump left Vance a secret letter in case of his death
-
14.05.2026Indrid Cold, вам падабаецца Гэвін Ньюсам? Ён жа дэмакрат і дэмагог. Не думаў што беларусы не наеліся сацыялізму.
-
14.05.2026.
-
14.05.2026Цікава, што асобай, якая цяпер ёсць найбольш зацікаўленай у гібелі Трампа, з'яўляецца менавіта Вэнс. Таму што нарцысізм Трампа і абумоўленая ім шалёнасць 47га перашкаджаюць адэкватным рэспубліканцам пераадоліць фільтр MAGA на рэспубліканскіх праймэрыз, што на фоне эканамічных правалаў Трампа не пакідае рэспубліканцам шансаў на выбарах у кангрэс у лістападзе. Калі дэмакраты возьмуць большасць у кангрэсе - яны спачатку праз шэраг імпічмэнтаў зменяць усіх міністраў Трампа, у выніку чаго Трамп фактычна застанецца без улады. А потым можна будзе заняцца шматлікімі расследваннямі супраць самога Трампа і яго імпічмэнтам. У выпадку імпічмэнта пасаду Трампа зойме Вэнс, але гэта таксама будзе прэзідэнцтвам без улады, што пахавае палітычную кар'еру Вэнса. Таму каб падвысіць шансы захаваць кангрэс, рэспубліканцам трэба адхіліць Трампа да канца лета. Але як гэта зрабіць? Праз дэменцыю - гэта надзвычайна складана, тым больш што ініцыяваць гэта павінен асабіста Вэнс. Ці рызыкне ён пайсці на гэты крок без дастатковай падтрымкі рэспубліканцаў - наўрадці.
І вось уяўляем сабе гібель Трампа. Пасля пышнай цэрэмоніі развітання прэзідэнт Вэнс экстранна пачынае прадпрымаць комплекс захадаў, каб у лістападзе не страціць кангрэс. Хутчэй за ўсё гэта будзе спалучэнне аўтарытарных, адміністрацыйных, пратэкцыянісцікіх і папулісцкіх практык, накіраваных на тое, каб часова спыніць інфляцыю і ўтрымаць яе прынамсі да лістапада - чытаем Праграму-2025. А калі Трамп загіне ў выніку замаху - дык і ўвогуле будзе магчымым абвесціць надзвычайнае становішча і адкласці выбары.
Адна праблема - пераможа Гэвін Ньюсам і прыйдзецца адказваць за сяброўства з Трампам ;)