Article comments

Soon public transport drivers in Minsk will stop selling tickets

  • Кол
    05.05.2026
    Гэта кепска, бо папрыбіралі шапікі, дзе можна было набыць квіток, а тыя, што яшчэ існуюць, не прадаюць праязныя квіткі. Чамусьці лічыць, што ўсе ўжо карыстаюцца мабільным дадаткам, і ў звыклых квітках няма патрэбы.
  • Алік
    05.05.2026
    Кол, гэта добра. трэба каб пасажыр загадзя парупіўся як ён будзе аплачваць. І яшчэ, ведаеш, часта бывае "служка у лапцях, а пан босы"
  • Даўбешкі
    05.05.2026
    Алік,
    > загадзя парупіўся як ён будзе аплачваць
    Карткі няма. Бліжэйшы пункт дзе можна купіць квіток - у 3-5 кілометрах. Застаецца што? Правільна - пешкі ісьці за 3 кілометры каб набыць квіткоў. Вельмі зручна.
  • Алік
    06.05.2026
    Даўбешкі, як гэта банкаўскай карткі. Зараз усе ад школьніка да пенсіянера маюць банкаўскія карты. А калі вы працуеце недзе "за наяўныя", зрабіце сабе картку і кладзіце на яе грошы. Гэта ваша праблема што у вас чагосьці няма
  • Кол
    06.05.2026
    Алік, а калі ў чалавека няма банкаўскага рахунку ў Беларусі, і быць ня можа, а праязны браць ня мае сэнсу праз кароткі тэрмін знаходжаньня ў краіне ? Можа я чагосьці ня ведаю, падкажыце, якія варыянты ? Ну, варыянт з праязным на месяц, каб пакарыстацца ім 2-3 дні, я ўжо разглядаў, калі што.
  • small
    06.05.2026
    Пэўна планы па штрафах выконваць збіраюцца.
  • Заяц
    06.05.2026
    Эх гуляць так гулять. Нам экстрамистам вашы банкавские карты не положены .

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць