Article comments

The controversial "Matskevich's game" for Belarusian politicians and activists has started in Poland

  • Filipp
    27.04.2026
    Дзякуй Мацкевічу за спробы глядзець у будучыню!
  • Стыдно и больно
    27.04.2026
    Filipp, карты Таро надёжнее. И дешевле!
  • Чым бы дзіця
    27.04.2026
    Не цешылася, абы не плакала.
  • Рэдактару
    27.04.2026
    Ну, хлопцы, гэта ўжо проста накінулі на вэнтылятар: "На практыцы ж вынікі такіх гульняў застаюцца, мякка кажучы, не відавочнымі" -- гучыць як быццам бы ЎСЕ гульні адбыліся з такім "невідавочным" вынікам на практыцы.

    Вы хіба ведаеце пра ўсе гульні і ўсе вынікі каб гэтак "інфармаваць"?..

    Увогуле, увесь сэнс падобных гульняў -- трэнаж камунікатыўна-кагнітыўных якасьцяў удзельнікаў з пэрспэктываю іх далейшай больш эфэктыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяньня ў іхных галінах дзейнасьці. Таму чым больш гэтых трэнажоў і з уцягваньнем усё новых людзей -- тым лепш.
    А заяўляць пра практычныя вынікі можна хіба праз пэўны час па зрухах у больш шырокім пляне.
  • Меркаванне
    27.04.2026
    Рэдактару, а мне падаецца, што мэта такіх гульняў - сабраць усе сцэнары, якія падрыхтаваныя ўсімі ўдзельнікамі і здаць сцэнары ФСБ/КДБ. Каб спецслужбы маглі прыняць адпаведныя меры для супрацьдзеяння ўсім гэтым сцэнарам.
    Чыста маё меркаванне.

    (Такі варыянт добра тлумачыць, чаму вынікаў няма.)
  • .
    27.04.2026
    Мабыць, яны і накінулі, аднак ў першую чаргу інфармаваць пра эфектыўнасць методыкі павінен арганізатар.
    Гэта можна зрабіць двума спосабамі: 1) паказаць агульнапрызнаную правяраемую методыку з навуковай базай і 2) прывесці прыклады эфектыўных папярэдніх гульняў.
    Не толькі ўвогуле, а і канкрэтна ў данай вобласці (палітычнай камунікацыі) і, па магчымасці, з даным арганізатарам.
    Ці было такое?

    Я, на жаль, не бачыў. Бачыў агрэсіўную рэкламу ў стылі FOMO (боязь прапусціць важнае), "ўдзельнічай, або прайграеш". Тыпа коўчынг для паспяховых.
  • Саламон
    28.04.2026
    Меркаванне, вы не зусім правыя ў тым сэнсе, што ў класічнай матэматычнай тэорыі гульняў ёсць нападнік і абаронца, з адпаведнымі рэсурсамі. Ініцыятыва выбару шляхоў нападу знаходзіцца ў нападніка, але большыя рэсурсы - ў абаронцы. Абаронца ведае ўсе магчымыя шляхі нападу. Калі нападнік абярэ пэўны шлях нападу і сканцэнтруе менавіта ў ім рэсурсы большыя, чым ёсць у апанента - нападнік перамагае. Бо абаронца ня мае досыць рэсурсаў, каб эфектыўна перакрыць усіх іх адначасова.
    Што тычыцца ідэяў спадара Мацкевіча - гэта можа быць цікавым у акадэмічным плане, як кажуць "сферычны конь у вакууме". Бо апроч твораў Давіда Шарпа і Уладзіміра Леніна нічога на конт сістэматызаванага змагання супраць дыктатур бадай што і няма. Іншая справа, што спадар Мацкевіч надзвычайна самаўпэўнена прасоўвае сваю кропку погляду, ня маючы за плячыма ані станоўчага палітычнага досведу, ані дастатковай прывязцы сваіх думак да рэчаіснасці. "Пан філосаф", як жартавалі над бурсаком селюкі ў аповесці Гогаля "Вій". Але дзякуй, што ён нікога не абражае і не прыніжае. Таму паслухаць яго безумоўна цікава, але ці ўжываць ягоныя ідэі і ў якой ступені - гэта кожны палітык вырашае самастойна.
  • Літвін
    27.04.2026
    ...м няма спакою.
  • Стыдно и больно
    27.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Прафурсетачнікі
    27.04.2026
    Было б нядрэнна пачаць гульню з высвятлення, за які кошт жыве гэты філёзаф усе гэтыя 30 гадоў дыктатуры.
  • .
    27.04.2026
    Для мяне дзіўна, што людзі гатовыя без дадатковых пытанняў на нейкую незразумелую актыўнасць, аддацца ў рукі чарговага коўча-лекара-кіраўніка.
    У чым навуковы складнік гульні, дзе крытычнае мышленне ўдзельнікаў? Вядома, не такое дно, як вера ў паліграф, але.
    Ну хаця б бліжэй пазнаёмяцца паміж сабою. (А Мацкевіч будзе вымушаны неяк рацыяналізаваць словамі тое, што адбудзецца.)

    Навіна, вядома, далёкая ад аб’ектыўнага інфармавання пра падзею. Ацэнкі ў кожным радку. Тады ўжо "Меркаванне", не?
  • Гульня ў кальмара
    27.04.2026
    Лепей ужо падацца ў фемiнiсты.
  • Gorliwy Litwin
    27.04.2026
    Дакладна паводле Жванецкага: прычым тут боршч, калі такія вялікія справы на кухні!
  • Anatol Starkou
    27.04.2026
    70 чалавек… Недасядзелі разам з ім. І гэта пестня ў іх палітыкай завецца, блін.
  • Anatol Starkou
    27.04.2026
    Палітыка патрэбна для статуса палітзняволенны. А статус, каб пасля аслабаждення на волі гуляць у «Гульні Мацкевіча».
  • Аналитик
    28.04.2026
    Anatol Starkou,
    Спасибо за ценное мнение от приверженца русского мира, репостящего в Фейсбуке РИА Новости и желающего России отомстить за Одессу и 14 год.
  • Вы маеце толькі тое, чаго вартыя
    28.04.2026
    Аналитик, прыхільнікі русскага свету гэтае найперш тыя,хто пагарджае роднаю моваю. Без выключэнняў.
  • Аналiтык
    28.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Віталь
    27.04.2026
    Метадалогія - таталітарная секта і абсалютнае зло. Яны сфармавалі канцэпцыю "русского міра" і метадолаг Кірыенка зараз шэсцярыць на Пуціна. А пра "заслугі" Мацкевіча НН нядаўна пісала.
  • усе палітычныя сілы Беларусі - у Беларусі. гэта - народ
    27.04.2026
    Арганізатары падаюць як прастору, дзе «ў той ці іншай ступені прысутнічаюць усе палітычныя сілы Беларусі».

    што - і Белая Русь будзе?
  • Anatol Starkou
    27.04.2026
    усе палітычныя сілы Беларусі - у Беларусі. гэта - народ,
    Так усе. Толькі гульняведы Мацкевіча рэальныя, а народ Беларусі і Белая Русь віртуальныя. Вот на этом стыке і получітся хорошая кінокомедія. Или комедийный сериал "Гульні Мацкевіча". Ну і прэмія потым. Оскар які-небудзь.
  • Аналитик
    28.04.2026
    Пусть попытаются хотя бы, хуже не будет, за 6 лет ничего не добились. Пусть хотят связи навяжут, может какое-то движение потом создадут.
  • Философ
    28.04.2026
    Аналитик, Движение в никуда?
  • Рыбак
    28.04.2026
    Калегава, Спарыш, Карач, і яшчэ 70 гігантаў думкі з Замка. Ад такога сам галоўметадолаг %бнецца.
  • Вытрымкi нам
    28.04.2026
    Божа, беларусам акрамя лукашызму трэба яшчэ будзе пазбавiцца i ачысцiцца ад гэтага ўсяго.
  • Мае спачуванні
    28.04.2026
    Вытрымкi нам, розуму вам. Ужо пара зразумець, што робіце вы нешта не тое, калі ні за 230, ні за 30 год, вы так і нічога не дамагліся.
  • Шпак
    28.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 1
    28.04.2026
    Незалежна ад таго, што там сапраўды адбываецца і ў якім фармаце, нельга ў публічным полі камунікаваць гэта як гульню, а ўдзельнікаў называць гульцамі. Проста таму, што атрымліваецца абсалютная клаўнада, і ніхто не ўспрымае гэта сурёзна. Будуць толькі кпіны і здзекі.
  • Все по классике…
    28.04.2026
    …рефлексивного управления
  • lepsz coś niz wzale
    28.04.2026
    "Гэта тыднёвы інтэнсіў, дзе ўдзельнікі з рознымі пазіцыямі павінны праз канфлікт і калектыўнае мысленне выпрацоўваць новыя падыходы да палітычных і грамадскіх праблем"

    Кожны зарабляе як можа... Гульня яна і ёсць як Гульня. Вырашыў рабіць канкурэнцыю Аляксею Дзікавіцкаму. А можа гэта і добра. На жаль, НІЯКАГА уплыву на сытуацыю ў Беларусі і вакол яе гэта не мае. Але цікава. Можна паслухаць замест кіно.
  • Так себе развлекалово
    28.04.2026
    Дед разводит наивных на бабки. Был я на его оди пару раз. Бесплатно. Скукотища. Не выдержал. Не считаю я его философом.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць