БЕЛ Ł РУС

Двухгадовая дачка закрыла маці на балконе 13-га паверха

11.01.2012 / 11:18

На кухні ў той час смажыліся бліны.

Вечарам 10 студзеня ў МНС паступіла паведамленне, што па вуліцы Мазурава ў Гомелі на балконе 13-га паверха знаходзіцца жанчына і просіць аб дапамозе.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, маладую жанчыну закрыла на балконе яе двухгадовая дачка, з якой яна знаходзілася ў кватэры. Дзяўчынка павярнула ручку дзвярэй шклопакета ў той момант, калі маці выйшла на балкон.

На кухні засталася патэльня, на якой пякліся бліны.
Муж жанчыны не мог трапіць у кватэру, бо ў замку ўваходных дзвярэй з унутранага боку знаходзіліся ключы.

«Мяркуючы па ўсім, жанчына крычала з балкона з просьбай аб дапамозе, нехта з прахожых або суседзяў яе пачуў і пазваніў ратавальнікам. Супрацоўнік МНС прыбылі да месца здарэння на працягу 10 хвілін. Па лесвіцы забраліся на балкон і з дапамогай слясарнага інструменту адчынілі дзверы.

Выявілася, што жанчына вельмі замерзла, бо была толькі ў кашулі і тапачках.
Бліны на патэльні да гэтага часу згарэлі і задымілі кватэру, але ўсё скончылася добра», — зазначыў Габрылёў.

МНС нагадвае, што нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду нават на некалькі хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула