БЕЛ Ł РУС

У Інгушэціі злавілі падобнага да «снежнага чалавека»

28.12.2011 / 22:30

«Я вам скажу: жывёла падобна на гарылу каля двух метраў ростам, цёмнага колеру, як мяркуецца, самка, вельмі вялікая», — кажа іхны міністр.

Памежнікі злавілі ў лесе ў Джэйрахскім раёне Інгушэціі (Расія) дзвюхмятровую жывёліну, падобную на «снежнага чалавека», паведаміў Інтэрфаксу міністр працы і сацыяльнага развіцця рэспублікі Багаўдзін Маршані.

«Я вам скажу: жывёла падобна на гарылу каля двух метраў ростам, цёмнага колеру, як мяркуецца, самка, вельмі вялікая.

Звычайна гарыла абапіраецца на пярэднія рукі, а гэтая стаіць вертыкальна, як чалавек. Рыкае і выдае незразумелыя гукі»,
 — расказаў міністр.

Паводле яго слоў, жывёла, вельмі моцна напалоханая, сілкуецца збольшага мясам і расліннасцю.

«Праз некалькі дзён у рэспубліку з Масквы павінны прыехаць спецыялісты і забраць гэта дзіўную жывёлу», — сказаў Маршані.

Сучасная навука не пацвярджае магчымасць існавання на Зямлі снежнага чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула