БЕЛ Ł РУС

У Арменіі адкрываецца дзіцячае «Еўрабачанне»

28.11.2011 / 10:12

Беларускія прадстаўляе Ліду Заблоцкую.

Сёння ў Ерэване адкрываецца міжнародны дзіцячы песенны конкурс «Еўрабачанне-2011».

Традыцыйны Еўратыдзень пачнецца святочнай вечарынкай адкрыцця, а пакуль у сталіцу Арменіі з’язджаюцца дэлегацыі з 13 краін, гэтай ноччу прыбыла і беларуская каманда. У мінскім аэрапорце Ліду Заблоцкую і яе групу праводзілі журналісты. Дзеці дэманстравалі ўсім промапрадукцыю — сувеніры ў выглядзе анёлкаў і пано «Анёл дабра. Беларусь — Еўрабачанне-2011». Удзельнікі дзіцячага «Еўрабачання» ад Беларусі апрануты ў камізэлькі і курткі з фірменнай сімволікай, якія спецыяльна для артыстаў распрацавалі мадэльеры.

Перад ад’ездам Ліда прызналася, што рада прадстаўляць краіну на прэстыжным песенным конкурсе, паспрабуе выступіць як мага лепш, каб падарыць гледачам добры настрой. Яна разлічвае тут знайсці новых сяброў, пазнаёміцца з краінай.

Наперадзе канкурсантаў чакае нялёгкі тыдзень, расклад вельмі шчыльны. Акрамя рэпетыцый, у ім ёсць нямала забаўляльных мерапрыемстваў: вечарынкі, экскурсіі. У бліжэйшыя дні юныя выканаўцы апрабуюць сцэну спартыўна-канцэртнага комплексу імя Карэна Дэмірчана, а ў пятніцу пройдуць два генеральныя прагоны фінальнага шоу, прычым апошні з іх будзе ацэньваць журы. Яшчэ адна генеральная рэпетыцыя намечана на раніцу 3 снежня, а вечарам адбудзецца фінальны канцэрт, і еўрапейскі глядач вызначыць самую лепшую дзіцячую песню 2011 года.

У дзіцячым «Еўрабачанні» ў Ерэване прымуць удзел канкурсанты з 13 краін — Расіі, Грузіі, Украіны, Латвіі, Арменіі, Літвы, Беларусі, Македоніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швецыі, Балгарыі і Малдовы. Музычны конкурс «Еўрабачанне» сярод дзяцей ад 10 да 15 гадоў праводзіцца з 2003 года. Месца яго правядзення штогод вызначае аргкамітэт, гэта значыць краіна-пераможца не атрымлівае аўтаматычнага права на арганізацыю мерапрыемства ў наступным годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула